банда́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да бандажа (у 1 знач.). Бандажная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтамайстэ́рня, ‑і, ж.

Майстэрня на аўтамабілі для рамонту машын у палявых умовах; аўталятучка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашы́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да перашыўкі, звязаны з перашыўкай. Перашывачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэстаўрацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэстаўрацыі (у 1 знач.). Рэстаўрацыйная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярста́т ’ткацкі станок’ (Шат., Інстр. II, Уладз.); ’варштат, сталярны станок’ (Сцяшк.), ст.-бел. верстатъ, варстатъ, ворстатъмайстэрня, варштат’ (1582 г.). Запазычана са ст.-польск. warsztat < ням. Werkstattмайстэрня, месца працы’ (Гараеў, 1896, 67; Праабражэнскі, 1, 76; Фасмер, 1, 300; Брукнер, 603; Шанскі, 1, В, 64; Булыка, Запазыч., 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ку́зня, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Майстэрня з горнам для ручной коўкі металу.

2. перан., чаго. Месца, дзе ствараецца што-н. вельмі важнае, істотнае (высок.).

Універсітэт — к. маладых спецыялістаў.

|| прым. ку́зневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жы́вапіс, -у, м.

1. Від выяўленчага мастацтва, звязаны з адлюстраваннем прадметаў і з’яў рэальнага свету пры дапамозе фарбаў.

Школа жывапісу.

2. зб. Творы гэтага віду мастацтва.

Станковы ж.

|| прым. жывапі́сны, -ая, -ае.

Жывапісная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ювелі́рны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да вырабаў з каштоўных металаў і камянёў.

Ювелірная майстэрня.

Ювелірныя вырабы.

2. перан. Тонкі, дасканалы, такі, як у ювеліра; умела і старанна апрацаваны.

Ювелірная работа.

Ювелірнае выкананне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газазва́рачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да газазваркі, прызначаны для яе. Газазварачныя работы. Газазварачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мануме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да манумента, манументаў, звязаны з вырабам манументаў. Манументная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)