перемочи́ть сов.

1. (всё, многое) намачы́ць, перамачы́ць;

дождём всё бельё перемочи́ло безл. дажджо́м усю́ бялі́зну намачы́ла (перамачы́ла);

2. (больше, чем требуется) перамачы́ць;

перемочи́ть лён перамачы́ць лён;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамя́ць, ‑мну, ‑мнеш, ‑мне; ‑мнём, ‑мняце; зак., што.

Закончыць мяць; змяць поўнасцю, да канца. Дамяць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

датрапа́ць, ‑траплю, ‑трэплеш, ‑трэпле; заг. датрапі; зак., што.

Скончыць трапаць, завяршыць трапанне чаго‑н. Датрапаць лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасла́ць, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; зак., што.

Слаць некаторы час (гл. слаць ​2). Праслаць лён цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачаса́ць I сов., в разн. знач. перечеса́ть;

п. уве́сь лён — перечеса́ть весь лён;

п. валасы́ — перечеса́ть во́лосы

перачаса́ць II сов., плотн., в разн. знач. перетеса́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́кать несов.

1. обл. (лён, пеньку) часа́ць;

2. / го́ре мы́кать разг. гарава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ільнокамба́йн і льнокамба́йн, ‑а, м.

Камбайн, які адначасова рве лён, абразае галоўкі і звязвае сцёблы ў снапкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прочеса́ть сов.

1. (очистить чесанием) ачаса́ць, прачаса́ць, вы́часаць;

прочеса́ть лён прачаса́ць (вы́часаць) лён;

2. перен., разг. прачаса́ць;

пехо́та прочеса́ла лес пяхо́та прачаса́ла лес;

3. (некоторое время) прачаса́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́лежацца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

1. Аднавіць свае сілы доўгім ляжаннем, добра адпачыць; паляжаць удосталь.

В. ў пасцелі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць патрэбныя якасці, праляжаўшы пэўны тэрмін у адпаведных умовах.

Лён ужо вылежаўся.

|| незак. выле́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адмо́кнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; -мо́к, -кла; зак.

1. Зрабіцца мяккім ад вільгаці.

У вадзе лён адмок.

2. Намокшы, адстаць, аддзяліцца.

Наклейка адмокла.

3. Вымакнуць, прапасці ад лішку вільгаці (пра расліны).

У лагчыне бульба адмокла.

|| незак. адмака́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)