Трушы́ць ‘памалу кідаць’ (Мат. Маг.). Варыянт трусі́ць ‘сыпаць, натрасаць і інш.’ з чаргаваннем с / ш, гл. тру́сіцца2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм. Страляць; кідаць чым‑н. у каго‑, што‑н. — А скажы мне, хлопча: у які бок [стрэльба] пуляе? У зайца ці ў таго, хто па зайцу?.. Ракітны. — Бог з ёй, з такой Амерыкай, калі ў цябе пуляюць тут ні за што ні пра што. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кі́дацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. кінуцца.

2. чым. Кідаць у каго-, што-н. або адзін у аднаго.

К. снежкамі.

3. перан., кім-чым. Нядбайна адносіцца да каго-, чаго-н., не шанаваць каго-, што-н. (разм.).

К. добрымі працаўнікамі.

Нельга к. грашамі.

4. Жыць у пастаянных клопатах, у горы, бедна; гадавацца без належнага догляду (разм.).

Цэлае лета кідаецца селянін: то ў полі, то на гаспадарцы.

Так і кідаецца бедная сірата без бацькоў.

Асою ў вочы кідацца (разм., неадабр.) — быць вельмі назойлівым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашу́рак, ашу́ркі ’старыя, нягодныя рэчы’ (Бяльк.), рус. смал. ошурки ’рвань, анучы’, ошурок ’засохлы кусок хлеба’. Ад шурацькідаць, шпурляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варсану́ць ’піхнуць, штурхануць’ (Янк. II, Бяльк., Арх. ГУ), варса́нуць ’штурхануць’ (Арх. ГУ). Бясспрэчна, адносіцца да варс́аць ’калоць, кідаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мітынгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.

Разм.

1. Удзельнічаць у мітынгу, мітынгах, праводзіць мітынг. [Пан Антось:] — Парабкі ж, і тыя ўжо мітынгаваць пачалі — усе за даўгінаўцаў гарою стаяць. Бажко.

2. перан. Весці беззмястоўную, пустую размову. [Багуцкі:] — Я не люблю кідаць слоў на вецер. Раз сказаў — паставім, значыцца кропка. А мітынгаваць я не люблю. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашыбе́нь ’ухабістая дарога’ (вілен., Яшк.). Да па‑ (< прасл. po‑) і шыбацькідаць, шпурляць’ (гл.). Аб Суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́нуць ‘зваліць, саштурхнуць уніз’, ‘зняць, распрануць’, ‘заўчасна нарадзіць’, ‘зняць з пасады’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.). Гл. кінуць, кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

такела́ж, ‑у, м.

1. Сукупнасць усіх снасцей судна (пяньковых і металічных тросаў).

2. Сукупнасць прыстасаванняў з тросаў, блокаў, ланцугоў для пад’ёму і перамяшчэння грузу. Рыхтуй такелаж, плытагоны! А. Александровіч. // Такелажныя работы. Людзі брыгады Івана Леўкіна не збіраліся кідаць пачатую работу — не даручаць жа такелаж і мантаж фермы якой-небудзь іншай брыгадзе. Дадзіёмаў.

[Гал. takelage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Первашы́б ’фіранкі, ручнікі нявесты, якія вешаюць у хаце маладога’ (ветк., Мат. Гом.). Няясиа. Да нервы і ’шыб, якое да шыбаць < рус. шибатькідаць’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)