Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карняві́шча ’карэнішча, карэнне’ (ТСБМ). Да прыметніка карнявы пры дапамозе суфікса ‑ішча. Гл. корань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сшымане́ць ’здурнець, звар’яцець’ (Бяльк.). Няясна; корань слова нагадвае ўласнае імя Шыман, параўн. змікіціць ’сцяміць’ ад Мікіта.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лакры́ца ’расліна Glycyrrhiza glabra, салодкі корань якой і парашок з яго выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і медыцыне’ (ТСБМ), лакірыца ’салодкі корань’ (Грыг.). Сучасная форма аформлена паводле рус. лакрыца ’тс’, форма ж XIX ст. (у Грыгаровічаў) з’яўляецца запазычаннем з с.-в.-ням. lakeritze, якое з лац. liquiritia < ст.‑грэч. γλυκύρριξα ’тс’, даслоўна ’салодкі корань’ (γλυκύς ’салодкі’, ριξα ’корань’). Лексема шырока прадстаўлена ў еўрапейскіх мовах (Слаўскі, 4, 374–375; Фасмер, 2, 453; Клюге–Гётпэ, 342; Праабражэнскі, 1, 431). Ст.-бел. лякрыцея (1583) запазычана са ст.-польск. lakrycja (Булыка, Запазыч., 148); форма ж люкрецижі ст.-польск. lukrecja < з сілезск. ням. мовы і звязана з. уласным імем Lukrezia (Кэрстнер, Die deutschen Lehnwörter im Pol-nischen, Leipzig, 1939, 5). У сум. бел. мове Зажываецца назва лакрычнік < рус. лакричник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раскарані́цца ’абзавесціся сям’ёй’ (Сл. ПЗБ). Відаць, ад карані́цца ’разрастацца, укараняцца’, параўн. ст.-бел. корень, якое акрамя значэння ’корань’, мела таксама значэнне ’племя, род’ (Ст.-бел. лексікон). Важна адзначыць, што роднасная форма літ. *keróti значыць не толькі ’пускаць карані’, але і ’разрастацца ўшыркі’, ’выпускаць новыя галіны (пра наземную частку дрэва, куста)’. Гл. ко́рань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жу́піць ’размаўляць’ (ТСБМ). Рус. алан. жу́пить ’крычаць (пра птушак)’, жупе́ть ’спяваць (пра птушак)’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 179) лічыць прасл. дыялектызмам *župiti. І.‑е. корань *geu‑ (Покарны, 1, 393, 403) суадносіцца з *gō̆u‑ (параўн. гутарыць, гаварыць), прадстаўлены яшчэ ў жук, жузнець (гл.). Фасмер, 2, 67 (з пытальнікам «да жук?»). Корань *geu пашыраны элементам ‑p‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́караніць (БРС, Гарэц., Нас., Шат., Бяльк.). Рус. вы́коренить, укр. ви́коренити, польск. wykorzenić і г. д. Да корань (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
З’е́д ’шрам’ (Мат. Гом.). Відаць, бяссуфіксны назоўнік ад зʼесці, jьz‑ěd‑ti ’сапсаваць, грызучы’. Корань *ěd‑. Гл. ежа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Закатру́піць, закатру́піті ’забіць’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zakatrupić ’тс’, дзе za‑, ka‑, прэфіксальныя, а корань trup‑ (гл. труп).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́шчыт ’франтон’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. ст.-польск. zaszczyt ’заслона’. Бел. рэгіянальнае слова, відаць, з польск. Корань гл. шчыт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)