тяготи́ть несов.

1. абцяжа́рваць;

снег тяготи́т кро́влю снег абцяжа́рвае дах;

тёплая оде́жда его́ тяготи́ла цёплае адзе́нне абцяжа́рвала яго́;

2. (быть в тягость) быць у цяжа́р (каму, чаму), быць (з’яўля́цца) ця́жкім (для каго, для чаго);

меня́ тяготи́т его́ прису́тствие мне ў цяжа́р яго́ прысу́тнасць;

3. уст. (угнетать) гнясці́; (мучить — ещё) му́чыць;

его́ тяготи́ли воспомина́ния яго́ прыгнята́лі (му́чылі) успамі́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перемежа́ться перамяжо́ўвацца; однако в большинстве случаев лучше переводить синонимами; (чередоваться) чаргава́цца (з чым); (сменяться) змяня́цца (чым); (переплетаться) пераплята́цца (з чым); (перемешиваться) пераме́швацца (з чым); а также соответствующими глаг. ісці́, з’яўля́цца, узніка́ць и т. п. в сочетании с нареч. упераме́жку (з чым);

снег перемежа́лся с гра́дом снег ішо́ў упераме́жку з гра́дам, снег змяня́ўся гра́дам;

пласты́ гли́ны перемежа́лись песко́м пласты́ глі́ны перамяжо́ўваліся пяско́м;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

составля́ть несов.

1. (вместо или сверху вниз) састаўля́ць, склада́ць, скла́дваць; (сборник, словарь и т. п. — ещё) уклада́ць; (из предметов, химических элементов) састаўля́ць;

2. (делать) рабі́ць; (организовать) склада́ць, арганізо́ўваць;

3. (скапливать) збіра́ць; склада́ць, скла́дваць;

4. (образовывать какое-л. количество) склада́ць, скла́дваць;

5. (создавать путём наблюдений или логических заключений) склада́ць, скла́дваць;

6. (являться, представлять) з’яўля́цца (чым); (быть) быць (чым);

7. (приобретать) здабыва́ць; (достигать) дасяга́ць; см. соста́вить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

представля́ть несов.

1. (подавать, приводить доказательства, справки и т. п.) падава́ць; прыво́дзіць; пака́зваць, прадстаўля́ць; прад’яўля́ць;

представля́ть спи́ски падава́ць спі́сы;

представля́ть на рассмотре́ние, утвержде́ние падава́ць на разгля́д, зацвярджэ́нне;

представля́ть соображе́ния прыво́дзіць (падава́ць) меркава́нні;

2. (доставлять в какое-л. место) дастаўля́ць; ста́віць;

представля́ть свиде́телей к допро́су дастаўля́ць (ста́віць) све́дак на до́пыт;

3. (знакомить, рекомендовать) знаёміць (каго, з кім), рэкамендава́ць; прадстаўля́ць (каго, каму);

представля́ть педагоги́ческому сове́ту но́вого преподава́теля рэкамендава́ць (прадстаўля́ць) педагагі́чнаму саве́ту но́вага выкла́дчыка;

представля́ть това́рища отцу́ знаёміць тава́рыша з ба́цькам;

4. (к ордену, награде и т. п.) прадстаўля́ць;

5. (изображать) малява́ць, пака́зваць, выво́дзіць;

представля́ть кого́-л. в смешно́м ви́де малява́ць (пака́зваць) каго́е́будзь у сме́шным вы́глядзе;

а́втор представля́ет свои́х геро́ев… а́ўтар малю́е (пака́звае, выво́дзіць) сваі́х геро́яў…;

6. (вызывать что-л., причинять) выкліка́ць; прычыня́ць; (составлять) склада́ць; (являться) з’яўля́цца;

э́та рабо́та не представля́ет больши́х затрудне́ний гэ́та рабо́та не выкліка́е (не склада́е) вялі́кіх ця́жасцей;

7. (принимать на себя образ кого-, чего-л.) прыкі́двацца (кім, чым), стро́іць з сябе́;

представля́ть сумасше́дшего прыкі́двацца вар’я́там, стро́іць з сябе́ вар’я́та;

8. (давать представление) театр. пака́зваць;

представля́ть сце́ну из но́вой пье́сы пака́зваць сцэ́ну з но́вай п’е́сы;

9. (воображать) уяўля́ць, прадстаўля́ць;

вы представля́ете себе́ таку́ю карти́ну? вы ўяўля́еце сабе́ такі́ малю́нак?;

10. (являться) з’яўля́цца; (быть) быць; (представлять собой) з’яўля́цца, уяўля́ць; (составлять) склада́ць, станаві́ць;

слу́жба в а́рмии представля́ет почётную обя́занность гра́ждан слу́жба ў а́рміі з’яўля́ецца пачэ́сным абавя́зкам грамадзя́н;

он представля́ет собо́й воплоще́ние че́стности ён з’яўля́ецца ўвасабле́ннем сумле́ннасці;

э́то представля́ет большу́ю це́нность гэ́та ўяўля́е (склада́е) вялі́кую кашто́ўнасць;

11. (быть представителем) прадстаўля́ць;

представля́ть интере́сы коллекти́ва прадстаўля́ць інтарэ́сы калектыву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тума́н ‘імгла, імжа; густое непразрыстае паветра’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Сцяшк., Арх. Вяр., ТС, Сл. ПЗБ, Вруб.): туман — гэто пара, якая падымаецца з вады (Сержп. Прымхі), ‘тое, што перашкаджае добра бачыць, што засцілае зрок’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ); туман слі͡епіць (Сержп. Грам.), тума́нь ж. р. ‘імгла’ (стол., Нар. лекс., Сл. Брэс.), ту́ман: туманом худыты ‘хадзіць без мэты’ (брэсц., Ск. нар. мовы), тумано́к ‘невялікі туман’ (Кліх, Юрч. СНЛ), тума́нішча ‘густы туман’ (Мат. Гом.); тума́н ‘абман, чмута’ (Нас., Некр. і Байк.): tumán ŭ oczy puskáje (Федар. 4), ‘неадукаваны, цёмны чалавек’ (ТС), туман напусціць ‘адурманіць, падмануць’ (ТС). Укр. ту́ман, тума́н ‘імгла’ ‘дурань’, рус. тума́н ‘імгла’, ‘хмара’, польск. tuman ‘воблака пылу’, ‘тупы чалавек’, балг. туман ‘імгла’, ‘пыл’, радоп. дума́н ‘тс’. Запазычана з цюркскіх моў: чагат., казах., кірг., караім., узб. tuman, башк., крым.-тат. томан ‘імгла’, тур. duman ‘дым, туман’, ‘пыл’, якія выводзяцца з цюрк. tum(a) ‘завалакаць, засцілаць, ахутваць’. Крыніцай паўднёвацюркскіх форм з пачатковым д‑[d‑] з’яўляюцца, аднак, індаеўрапейскія мовы: авест. dunman ‘туман’, dvąnman‑ ‘хмарка’, перс. dūdmān ‘дым’, ‘куродым, сажа’ (Фасмер, 4, 119; ЕСУМ, 5, 674–675; Арол, 4, 116; Аткупшчыкоў, ЭИРЯ, 4, 141; Жураўлёў, Язык и миф, 830). Сюды ж тумане́цьз’яўляцца (аб тумане)’ (Шат.), тума́ніць ‘падманваць, пускаць пыл у вочы; затуманьваць, чмуціць’ (Нас., Некр. і Байк.), ‘адурманьваць’ (Шат.), ‘засцілаць, закрываць сабой (пра пыл, дым)’, ‘завалакаць (вочы)’, ‘пазбаўляць здольнасці ясна разумець, успрымаць’, ‘блытаць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), ‘курыць (самасад)’ (Юрч. СНЛ), ‘піць, баляваць дужа шчыра’ (Вушац. сл.), ‘ілгаць’ (гродз., ЖНС), туманіць вочы (галаву) ‘задурваць, падманваць’ (Юрч. Фраз.), тума́ніцца ‘губляць разважлівасць’ (Нас.), ‘угаворваць’ (свісл., Шатал.), ‘рабіцца няясным ад слёз у вачах’ (ТС), тума́ненне ‘падманванне’ (Юрч. Вытв.), ‘выпрошванне шляхам ліслівасці’, тума́нны ‘ілжывы, ліслівы’, тума́нка ‘ашуканка’, ‘дакучлівая просьбітка’, тума́ншчык ‘хлус’ (Нас.), тума́ннасць ‘густы туман’, ‘вялікая колькасць зорак у адным месцы далёка ад зямлі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́зацца, рэжуся, рэжашся, рэжацца; незак.

1. Раздзяляцца на часткі пад дзеяннем чаго‑н. вострага. — Мама ніколі не давала .. [нажніц], але я бачыў, як добра рэзаўся імі нейкі чырвоны матэрыял! Што б мне паспрабаваць парэзаць? Арабей.

2. Разм. Забіваць, рэзаць сябе чым‑н. вострым. Цікава тут яшчэ адна акалічнасць: кожны самагубца мае [схільнасць] да таго ці іншага спосабу самагубства — адны страляюцца, другія вешаюцца, трэція топяцца, кідаюцца пад машыну, труцяцца, рэжуцца брытваю. Колас.

3. Разм. Рэзаць, рабіць балюча, муляць. Пальцы мае не надта могуць чым пахваліцца: то грыф ім тоўсты, то далёка адзін ад аднаго лады, то рэжуцца струны. Скрыган. / у безас. ужыв. Андрэй уздрыгвае, трэ пальцамі вочы — рэжацца пад павечкамі... Пташнікаў.

4. Церціся, шаравацца аб што‑н. Не лескаталі калёсы — тут быў пясок, храплі толькі ад пылу коні, і рэвалася ў некага ціха жалеза аб жалеза: кола аб загваздку. Пташнікаў.

5. Разм. Урэзацца ў што‑н. Вось гара. Прыціхлі коні, Колы рэжуцца ў пясок. Колас.

6. Разм. З’яўляцца, прарэзвацца (пра зубы). У сына першы рэзаўся зубок — Матуля шмат начэй не спала. Корбан.

7. Разм. Біцца халоднай зброяй. А людзі? Яшчэ не пакінулі біцца, Калоцца, рэзацца... Куляшоў. // Сварыцца. — От жа адвакаты рэзаліся — як сабакі!.. Брыль.

8. Разм. Гуляць з азартам у якую‑н. гульню. Рэзацца ў шашкі. □ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня. Чарнышэвіч.

9. Зал. да рэзаць (у 1, 2, 3 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шту́рхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Кранацца каго‑, чаго‑н. рэзкім кароткім штуршком. — Цябе не пазнаць, — гаворыць Янка і ад радасці штурхае сябра. П. Ткачоў. Ганка адварочвалася і штурхала занадта стараннага хлопца ў грудзі. М. Стральцоў. // Нямоцным штуршком, дотыкам падаваць які‑н. знак, звяртаць увагу каго‑н. на што‑н. — Глядзі!.. глядзі!.. — штурхала сябровак Марфачка. Броўка.

2. Штуршком ці штуршкамі рухаць, перамяшчаць, прымушаць ісці куды‑н. Потым зноў узмах флажка, і паравоз штурхае новую групу вагонаў. Васілёнак. Сабраліся мужчыны і пад выгукі «раз, два — узялі!» штурхалі машыну. Дуброўскі. // перан. Прымушаць каго‑н. уступіць на той ці іншы шлях, развівацца ці дзейнічаць у тым ці іншым напрамку. Інстынкт самазахавання штурхаў яго на такі шлях, бо настаўнік быў упэўнены ў тым, што так ці іначай яму прыйдзецца мець дачыненне з начальствам і даваць тлумачэнне па сутнасці захопленага прыставам пратакола, а можа, адказваць і на запытанні следчага. Колас. Не пускалі яшчэ Андрэя з дому, але ўпёрся, паставіў на сваім, — не толькі патрэба зарабіць на хлеб штурхала яго ісці ў невядомае. Пестрак.

3. перан. З’яўляцца прычынай чаго‑н., натхняць на што‑н. Рэўнасць і крыўда штурхалі Веру Антонаўну на скандал. Карпаў.

4. Спец. Трымаючы на ўзроўні плячэй, рэзкім моцным рухам паднімаць над сабой (штангу, гіру). Штурхаць штангу. // Штуршком кідаць наперад (звычайна ядро). Ты штурхаеш ядро, на трывалы апёршыся грунт, — Граюць мускулы, твар твой ружовей ранета! Хай да сонца ляціць, каб на столькі імклівых секунд Рух прыспешыла наша цяжкая плане та. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

час, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Бесперапынная і пастаянная змена мінут, гадзін, дзён і пад.

Ішоў ч., і наступіла лета.

Ч. не стаіць на месцы.

2. Прамежак пэўнай працягласці ў паслядоўнай змене гадзін, дзён, гадоў і пад., у які што-н. адбываецца.

Скараціць ч. вучобы.

Вольны ч.

Ч. падрыхтоўкі да спаборніцтваў.

3. Нейкі пэўны момант, у які што-н. адбываецца.

Ч. абеду.

Ч. адпраўлення цягніка.

Вызначыць ч. сходу.

4. Пара года, дня і пад.

Вячэрні ч.

Летні ч.

5. Перыяд, эпоха ў гісторыі або жыцці чалавека, народа, дзяржавы.

Даваенны ч. 3 незапамятных часоў.

6. Зручны момант, спрыяльная пара для чаго-н.

Упусціць ч. уборкі.

Самы ч. пайсці ў адпачынак.

Ч. сеяць.

7. У філасофіі: адна з асноўных аб’ектыўных (разам з прасторай) форм існавання матэрыі.

Паза часам і прасторай няма руху матэрыі.

8. У граматыцы: катэгорыя дзеяслова, якая выражае адносіны дзеяння або стану да моманту гаворкі або да якога-н. іншага моманту.

Цяперашні ч.

Прошлы ч.

Будучы ч.

Каменданцкі час — забарона без асобага дазволу з’яўляцца на вуліцах населенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Мясцовы час — час, які ўстанаўліваецца для пэўнага геаграфічнага пояса, раёна, для пэўнай мясцовасці.

Адзін час — на працягу нейкага часу; некалі, даўней.

Ад часу да часу; час ад часу — калі-нікалі, зрэдку.

Без часу — заўчасна, не пражыўшы адведзены час.

Да часу

1) часова;

2) раней тэрміну.

З часам — у будучым, некалі.

На скорым часе — неўзабаве, хутка.

На часах — на апошнім месяцы цяжарнасці (пра жанчыну).

Па часе — пасля таго, як ужо што-н. здарылася.

Тым часам — адначасова з гэтым, у той самы момант.

У добры час — пажаданне поспеху, удачы каму-н.

У свой час

1) некалі, калісьці, раней, у мінулым;

2) своечасова, калі ў чым-н. будзе патрэба, неабходнасць.

У час — своечасова, у патрэбны момант.

Час не чакае — нельга далей адкладваць, трэба спяшацца з выкананнем чаго-н.

Час прабіў — прыйшла, настала пара для чаго-н.

|| прым. ча́савы, -ая, -ае (да 1, 2, 4 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце; зак.

1. Пачаць бегчы (пра людзей, жывёл). Пабегчы дарогай. Пабегчы па вуліцы. □ Поезд крануўся, і Ірынка пабегла побач вагона і ўсё махала рукой. Чорны. Па гладкім дзядзінцы конь шпарка пабег. Бядуля. // Разм. Хутка пайсці, накіравацца куды‑н. з якой‑н. мэтай. Пабегчы ў аптэку. Пабегчы па доктара. □ [Вольга:] Ну, Ганна Іванаўна, вось вам вада, а я пабегла на завод. Кучар. // Пачаць хутка адступаць, уцякаць. Немцы не вытрымалі нечаканага ўдару танкістаў, пабеглі. Мележ.

2. Пачаць хутка рухацца (пра неадушаўлёныя прадметы, з’явы). Пабеглі языкі агню. Самалёт пабег па полі. □ «Масквіч», скрануўшыся з месца, зноў хутка пабег па вуліцы, абганяючы пешаходаў. Шахавец. // Аб уяўным руху прадметаў, міма якіх чалавек рухаецца сам. Стары падводзіў эшалон да станцыі. Збоку пабег зараснік. Уперадзе, з-за ўзгорка выпаўзалі чырвоныя камніцы станцыі. Мележ. // Працягнуцца, пралегчы (пра дарогу, сцежку і пад.). На карпусы завода, на шашу, якая пабегла адсюль на поўдзень, апала адліга. Грамовіч.

3. З’явіўшыся, узнікшы, пачаць разыходзіцца, цягнуцца, слацца ў нейкім кірунку. Не мінула і хвіліны, як паплавок маёй вуды з сілаю даў нырца. Толькі кругі ад яго пабеглі на чыстай люстраной вадзе. Якімовіч. З-пад крутога борта лодкі раптам пабеглі бурбалкі. Гамолка. // перан. Часта з’яўляцца, змяняючы адна другую (пра думкі). Няхай думкі мае пабягуць чарадой. Колас.

4. Пацячы, паліцца. Ударыў гром і поруч з гэтым Пабег ручай, за ім другі. Лужанін. Ледзь рукою дакрануўся крана — з-пад яго струмень вады пабег... Непачаловіч. // Пераліцца цераз край пры кіпенні. Малако пабегла.

5. перан. Пачаць хутка праходзіць, мінаць (пра час). І так пабеглі гады, адзін за адным. Расце мой сын — як клас, так вяршок. Ракітны.

•••

Мурашкі пабеглі па спіне (скуры, целе) гл. мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́дзіна, ‑ы, ж.

1. Тое, што і гадзюка (у 1 знач.). Гадзіна раз са скуры лезе, а здраднік кожны дзень. З нар.

2. Разм. лаянк. Тое, што і гадзюка (у 2 знач.). — Гэта ён! — пачуўся голас зверху. — Гамрэкелі, сабака! Папаўся, злодзей, шакал, гадзіна! Самуйлёнак.

гадзі́на, ‑ы, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, якая раўняецца 1/24 сутак і складаецца з 60 мінут або 3600 секунд. Бачыў я нястомную і нялёгкую працу, якой напоўнены ўсе дваццаць чатыры гадзіны.. дня [пагранічнікаў]. Брыль.

2. Адзінка часу ў 60 мінут, якую адлічваюць ад поўдня ці ад сярэдзіны ночы. Гадзіна ночы. □ У райком Даніла прыйшоў прыблізна а палове другой гадзіны дня. Кавалёў. // Сігнал, якім перадаецца гэта мера часу. Куранты прабілі дванаццаць гадзін.

3. Прамежак часу, які адводзіцца на ўрок, лекцыю і займае з перапынкам 60 мінут. Гадзіны паўтарэння вучэбнага матэрыялу. // толькі мн. (га́дзіны, ‑дзін). Педагагічныя заняткі, лекцыі (пра нагрузку выкладчыкаў). Мець гадзіны ў інстытуце. Вычытаць гадзіны.

4. з азначэннем. Пэўны момант у жыцці чалавека; пара, час. Вольная гадзіна. У гадзіны заняткаў. □ Гуляй дзяціна: твая гадзіна! З нар. // толькі адз.; каго-чаго або чыя. Кніжн. Вызначаны, устаноўлены тэрмін. Прабіла гадзіна помсты. Адважна ідзіце ў бой. Танк.

•••

Гадзіны пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.

Каменданцкая гадзіна — забарона без спецыяльнага дазволу з’яўляцца на вуліцы паселенага пункта ў пэўны час пры аб’яўленні ваеннага або асаднага становішча.

Мёртвая гадзіна — адпачынак пасля абеду ў лячэбных, дзіцячых установах і інш.

Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.

Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.

З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.

Не па днях, а па гадзінах — вельмі хутка (расці, развівацца і пад.).

Цэлая (бітая) гадзіна — доўгі час, больш гадзіны.

Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.

Шэрая (шарая) гадзіна — змрок вечарам пасля захаду сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)