здарэ́нне, ‑я, н.

1. Тое, што здарылася; падзея, выпадак (звычайна нечаканыя, непрадугледжаныя). Цікавае здарэнне. Здарэнне ў лесе. □ У жыцці чалавека бывае адзін такі выпадак, адно здарэнне, якое магчыма цягнецца ўсяго некалькі хвілін, але помніш аб ім усё жыццё. Шамякін.

2. Спрыяльны збег акалічнасцей, зручны момант. І калі бацька каго стрэне, Не прапускае ўжо здарэння Спытаць, праведаць аб зямельцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэнтра́т, ‑у, М ‑раце, м.

1. Спецыяльна апрацаваны сухі прадукт, зручны для захоўвання і хуткага прыгатавання ежы. Харчовыя канцэнтраты. Канцэнтрат кашы. Малочны канцэнтрат.

2. Корм высокай пажыўнасці для жывёлы (напрыклад, зерне, макуха, вотруб’е). — Вось пры саўгасе, — гаварыла далей жанчына, — сталі прывозіць пад вясну канцэнтраты, дык і хвароб на ферме паменшала. Кулакоўскі.

3. Прадукт абагачэння карыснага выкапня шляхам канцэнтрацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сна́дна ‘зручна, выгадна’, сна́дны ‘выгодны’ (Нас.), сюды ж сна́дні ‘добра’ (Мат. Маг.), ст.-бел. снадныйзручны, выгадны, лёгкі’, дыял. укр. сна́дний ‘лёгкі, падатлівы, шчодры’, рус. смал. сна́дный ‘выкананы старанна і дакладна; акуратны’. З польск. snadny ‘лёгкі’, snadnie ‘зручна, лёгка’ (Карскі, Белорусы, 149). Борысь (SEK, 4, 336) заходнеславянскія формы ўзводзіць да прасл. *snadьno, з якога *snadьnъ ад назоўніка або прыслоўя *snadь, гл. снадзь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проморга́ть сов.

1. (моргать в течение какого-л. времени) разг. прамарга́ць;

2. перен. (упустить, прозевать), прост. прамарга́ць, праваро́ніць;

проморга́ть удо́бный слу́чай прамарга́ць (праваро́ніць) зру́чны вы́падак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́карыстаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скарыстаць што‑н., ужыць у сваіх мэтах. Выкарыстаць адпачынак. Выкарыстаць зручны момант. □ Якаў радаваўся свайму вольнаму вечару, было жаданне як мага лепш выкарыстаць яго. Кулакоўскі. Свет для моладзі цяпер адкрыты, шырокі — чаму ж не выкарыстаць гэтую магчымасць?.. Хадкевіч. // Знайсці прымяненне. Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Ахоўваць, сцерагчы каго‑, што‑н. Вартаваць грамадскае дабро. □ Вартуй свой край з усіх старон; Шануй, як скарб любімы. Глебка.

2. Падсцерагаць, чакаць з’яўлення каго‑, чаго‑н. Павярні ты направа, К гэтай сіняй вярбе: Прытаілася ў травах, Смерць вартуе цябе. Бялевіч. Рыбак не спіць, рыбак не дрэмле, А ўсё вартуе зручны час. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практы́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

Практычныя вывады.

2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

Практычнае навучанне.

3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

Практычная школа акцёрскага майстэрства.

4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

Нічога не разумець у практычным жыцці.

5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

П. чалавек.

6. Выгадны, зручны ўсправе, эканомны.

П. метад.

7. Па сутнасці, на справе.

Практычна (прысл.) здаровы.

|| наз. практы́чнасць, -і, ж. (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зя́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Шырока раскрываючы рот, хапаць паветра. Зяваць ротам.

зява́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Міжвольна глыбока ўдыхаць паветра шырока раскрытым ротам (пры жаданні спаць, стоме і пад.); пазяхаць. Зяваць увесь вечар. □ [Паўлінка:] Нешта спаць як бы хочацца. (Зявае). Купала.

2. Быць няўважлівым, някемлівым; упускаць зручны выпадак. — Ну дык вось, браткі, пакуль у вёсцы такія парадкі, трэба не зяваць. Прыпасайце зброю. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадру́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які падыходзіць; зручны. З трывогай убачыў [Даніла], што хоць і сапраўдны тут лес, але дроў спадручных няма. Кулакоўскі. Ён [Сымон] са скрыпкай неразлучны, Не спускае яе з рук, А ў час вольны і спадручны Граў і цешыўся хлапчук. Колас.

2. у знач. наз. спадру́чны, ‑ага, м. Памагаты. Ні .. [гардэробшчык], ні яго спадручны ў такой жа форме,.. ніхто не звярнуў на нас увагі. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обхо́д в разн. знач. абхо́д, -ду м.;

обхо́д враче́й в больни́це абхо́д урачо́ў у бальні́цы;

удо́бный обхо́д вы́гадны (зру́чны) абхо́д;

дви́нуть полки́ в обхо́д ру́шыць палкі́ ў абхо́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)