Рассусо́льваць ’доўга разважаць, гаварыць, траціць час на размовы’, ’расцягваць, доўга рабіць’ (ТСБМ), рассусу́ліваць ’гаварыць не па справе’ (Бяльк.); сюды ж рассусу́ліцьзразумець, утаміць’ (жлоб., Жыв. сл.). Гл. таксама рассасуліваць, рассасу́ля Да су́сла, сусо́лка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звіндава́цца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Віндава́цца < польск. windować się ’цяжка ўздымацца’, адкуль, магчыма, пераноснае значэнне ’стаміўшыся, згарнуцца’, ’скурчыцца’. Прыклад «Чалавек звіндуецца, ледзь умейсціцца і ляжыць так» можна, аднак, зразумець і ў значэнні ’ўздымацца’. Гл. вінда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мікі́ціцца ’капрызнічаць’ (ТС), мікі́цяць ’таіцца’ (брасл., Сл. ПЗБ), як і бел. змікі́ціцьзразумець, здагадацца’ (ТСБМ), узыходзяць да імя Мікіта — абагульненая назва чалавека з пэўнымі ўласцівасцямі. Параўн. і ўкр. мики́тити ’віляць, выкручвацца, шукаць адгаворкі, нячыста дзейнічаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пости́гнуть сов.

1. (понять) зразуме́ць; спасці́гнуць; (охватить умом) ахапі́ць (ро́зумам);

пости́гнуть смысл чего́-л. зразуме́ць (спасці́гнуць) сэнс чаго́е́будзь;

2. (поразить кого-л., случиться с кем-л.) здарыцца (з кім); напатка́ць (каго); спасці́гнуць (каго);

его́ пости́гло несча́стье з ім зда́рылася (яго́ напатка́ла) няшча́сце.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разабраць, прачытаць напісанае або перададзенае шыфрам. Расшыфраваць радыёграму. □ [Сербаноўскі:] — Я вось разбіраю судовых матэрыялы. На жаль, тады ніхто не расшыфраваў гэтай запіскі. Шамякін. Немцы, вядома, сумку падабралі. Будзе кроў. Калі расшыфруюць спіскі, страшна падумаць. Навуменка. // Разм. Раскрыць, зразумець змест, сэнс якіх‑н. слоў, знакаў. // перан. Разм. Зразумець, разгадаць сэнс чаго‑н. невядомага, загадкавае. Падышоўшы да вырашэння справы з гэтага боку, мы можам вельмі проста расшыфраваць гэтае туманнае на першы погляд пытанне. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даўме́цца, ‑еюся, ‑еешся, ‑еецца; зак.

Разм. Зразумець, дадумацца. Вядома, каб дзядзька Адам больш уважліва прыглядаўся да Мялешкавых вачэй, ён бы заўважыў у іх смяшынку і можа б даўмеўся, што той казаў няпраўду. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Зразумець, скеміць, здагадацца. [Андрэй] мусіць скумекаў, што хлопец залішне прыкідваецца, бо не такі ён і п’яны. Пташнікаў. [Бялькевіч:] — Але як на сцежку [жанчыны] павярнулі, я адразу скумекаў — сюды шуруюць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўсло́ва ср., в разн. знач. полсло́ва, полусло́во;

на п. — на полсло́ва;

спыні́цца на ~ве — останови́ться на полусло́ве;

зразуме́ць з п. — поня́ть с полсло́ва (с полусло́ва)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неразуме́нне, ‑я, н.

Адсутнасць разумення; няздольнасць зразумець што‑н. Неразуменне сэнсу бурлівых падзей, якія тварыліся ў краіне, часта выклікала ў пісьменніка роспач. Каваленка. — Калі ж канец ужо? — пытае дзед, І ў словах — шчырае неразуменне. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тупало́бы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Някемлівы, неразумны, няздольны; тупагаловы. Ды і што ім сказаць, Тупалобым і дзікім, Зразумець хіба могуць яны, Што таго ты жадаў, Каб у шчасці вялікім Людзі працы жылі На прасторы зямным. Тарас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)