апера́тар, ‑а, м.

1. Уст. Доктар, які праводзіць аперацыю (у 1 знач.); хірург.

2. Кваліфікаваны рабочы, які кіруе работай складанага механізма або ўстаноўкі. Аператар стаіць збоку, а фрэза машыны, нібы слухаючыся рукі ўмелага майстра, рэжа на тоўстай пласцінцы пяціканцовую зорку, затым другую складаную геаметрычную фігуру. «Звязда».

3. Службовая асоба на транспарце, якая, прымае распараджэнні дыспетчара і паведамляе яму звесткі аб руху.

4. Спецыяліст, які праводзіць кіназдымкі; кінааператар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў. Колас. За дзвярамі пачуўся гучны тупат. Гартны.

2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. □ Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба. Колас.

3. перан. Які карыстаецца вялікай папулярнасцю; шырокавядомы. Гучная слава. □ Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. Крапіва.

4. перан. Напышлівы, многаабяцаючы. Гучныя фразы. Гучная рэклама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзядзі́нец, ‑нца, м.

1. Агароджаны пляц, двор пры якой‑н. вялікай пабудове (гаспадарчай, жылой і пад.). Месцам для сходу быў выбраны дзядзінец былой старыцкай царквы. Хадкевіч. За горкай панская пасада, Як у вяночку, каля саду У глыбі прасторнага дзядзінца Стаяла збоку ад гасцінца. Колас.

2. Тое, што і дзяцінец ​1. Галоўнай часткай [старажытнага горада] быў ўмацаваны цэнтр, так званы дзядзінец. Звычайна ён размяшчаўся на ўзвышаным месцы. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сатле́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які, гніючы, ператварыўся ў труху; струхлелы, спарахнелы. Сатлелая кара на бярвенні паабівалася, ногі коўзаліся, ды спрыту ў Ягора хапала на любым бервяне: хоць салам змаж — пройдзе, збоку зірнеш — танцуе на кругляшы, артыст. Карамазаў. Неўзабаве з-пад зямлі выцягнулі самазарадную вінтоўку, кулямётныя стужкі і сатлелую вопратку. «Беларусь».

2. Які, тлеючы, згарэў, ператварыўся ў попел. І вецер шустры сваё жніва Збіраў з сатлелых вугалёў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазахо́дзіць, ‑ходзіць; ‑ходзім, ‑ходзіце, ‑ходзяць; зак.

1. Увайсці, зайсці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [каровы], якім асабліва дакучае спёка, па самае чэрава пазаходзілі ў ваду. Сачанка.

2. Апынуцца дзе‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаходзіць далёка ў лес.

3. Зайсці, падысці збоку — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Варожыя часці пазаходзілі з тылу.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Паглыбіцца ў што‑н. — пра ўсё, многае. Цвікі пазаходзілі ў сцяну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчака́, ‑і, ДМ шчацэ; мн. шчокі, шчок; ж.

1. Частка твару ад скулы да ніжняй сківіцы.

2. Спец. Бакавая плоская частка паверхні чаго‑н. (апарата, механізма, прадмета і пад.). Шчака сякеры. □ У печы, збоку за шчакой, стаяў маленькі гаршчэчак. Пташнікаў.

3. звычайна мн. (шчо́кі, шчок). Высокія крутыя скалістыя берагі ракі; высокія схілы цясніны. Рака тут заціснута ў абрывістых берагах-«шчоках». Гавеман.

•••

Уплятаць за абедзве шчакі гл. уплятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абляце́ць, -лячу́, -ляці́ш, -ляці́ць; -ляці́м, -леціце́, -ляця́ць; -ляці́; зак.

1. каго-што і вакол каго-чаго. Праляцець вакол або збоку, абмінуўшы каго-, што-н.

А. вакол Зямлі.

2. каго-што. Лётаючы, пабываць у многіх месцах.

А. усю краіну.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., што. Хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца ўсім вядомым (пра навіны, чуткі і пад.).

Горад абляцелі чуткі.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Апасці, абсыпацца (пра лісце, пялёсткі кветак і пад.).

Ліпавы цвет абляцеў.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адваліцца, адпасці.

Тынк са сцен абляцеў.

|| незак. аблята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і аблётваць, -аю, -аеш, -ае (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| наз. аблёт, -у, М -лёце, м. (да 1 знач.).

|| прым. аблётны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Наўз- (наўс‑) у прыслоўях тыпу наўздагон ’следам’, наўзбочзбоку’, наўскрыж ’накрыж’, наўскасы ’наўкос, коса’ і пад., сінанімічных адпаведным прыслоўям з на- або уз‑ (ус‑), параўн. наўздагон/уздагон, наўскрыж/накрыж і пад., часам мае тое ж значэнне, што і прэфіксальны комплекс наў- (гл.) у прыслоўях, параўн. наўдагон, наўкры́ж і інш. У многіх выпадках можа разглядацца як вынік кантамінацыі аднакарэнных прыслоўяў з на- і уз‑ (ус‑): надоўж × уздоўж = наўздоўж, накрай × ускрай = наўскрай, пры гэтым створаны ўмовы для фарміравання комплексу наўз‑ (наўс‑), які ў далейшым стаў ужывацца незалежна ад наяўнасці адпаведных прыслоўяў або паралельна з імі, параўн. наўзрост ’навыраст’ (ТС), наўспрамік ’напрасткі’ (Янк. Мат.) і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяко́лак ’прымурак, выступ у печы’ (ТСБМ; паст., смарг., астрав., Сл. ПЗБ; в.-дзв., Шатал.; Мат. Маг.), ’пячурка ў сцяне печы’ (Бяльк.; мядз., Нар. словатв.; круп., Нар. сл.), ’прыпечак; ніша збоку прыпечка, куды зграбаюць вуголле’ (ТСБМ, лаг., трак., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Ян.; Нас.: “у Магілёўскай і Віцебскай губерніях”), ’камінак’ (Сцяшк.; Нас.: “у Мінскай і Гродненскай губерніях”), пяко́лка ’гзымс, карніз зверху печы’ (Бяльк.), ’ямка для заграбання жару на прыпечку’ (Арх. Федар.). Утворана ад пе́кла разм. ’вельмі моцная гарачыня’, магчыма, пад уплывам польск. piekiełek ’запечак, месца паміж печчу і сцяной’, piekiełko ’прыпечак, прымурак перад уваходам у печ’, паводле Банькоўскага (2, 549), з першаснага *piekłek/*pkiełka, памянш. ад ст.-польск. pkieł ’пекла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўзна́к, прысл.

1. Непрыкметна. Камунаркі збоку Плакалі няўзнак. Купала. Малашкін трымаў аловак у правай руцэ, стукаў па стале няўзнак і пры гэтым крывіўся. Пестрак.

2. Хоць бы што, неўзаметку. Бывае часам стомішся, аднак пагрэешся ля вогнішча і зноўку каменні на шляху табе няўзнак. А. Вольскі. Няважна, што цэлы тыдзень я буду есці нішчымныя крупы і бульбу, гэта няўзнак. Скрыган.

3. Выпадкова, ненаўмысна. — Не шкадуеце, што пайшлі? — жуючы маласольны агурок, быццам няўзнак, спытаў у мяне доктар. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)