не́ба, ‑а; мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў; н.

1. Атмасфера, якая відна з зямлі — прастора ў форме купала, скляпення. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ. Нягорача свеціць сонца і далёка відаць спакойная сінь далёкіх нябёс. Скрыган. // толькі адз. Сусветная прастора, якая акружае зямлю. Карта горкага неба.

2. Па рэлігійных уяўленнях — месца, прастора, дзе знаходзяцца бог, анёлы, святыя і пад. // Боскія, вышэйшыя сілы. Хай бараніць цябе неба! Маўр.

•••

Аж небу горача (стане, будзе і пад.) гл. горача.

Вісець паміж небам і зямлёй гл. вісець.

Зоркі з неба хапаць гл. хапаць.

Капціць неба гл. капціць.

Манна з неба не сыплецца гл. манна.

Быць на сёмым (дзевятым) небе гл. быць.

Неба з аўчынку здалося — пра стан вельмі вялікага страху.

Пад адкрытым небам — не ў памяшканні, на вольным паветры.

Папасці (трапіць) пальцам у неба гл. папасці.

Узнесці (усхваліць) да неба гл. узнесці.

Як гром з яснага неба гл. гром.

Як з неба зваліўся гл. зваліцца ​1.

Як неба ад зямлі — вельмі моцна, рэзка (адрознівацца і пад.).

Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

да́же

1. усилительная част. на́ват;

да́же предста́вить тру́дно на́ват уяві́ць ця́жка;

2. в знач. присоединительного союза на́ват; аж;

пришли́ все, да́же де́ти прыйшлі́ ўсе, на́ват дзе́ці;

бы́ло о́чень тепло́, да́же жа́рко было́ ве́льмі цёпла, аж го́рача.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зні́зіць, зніжу, знізіш, знізіць; зак., што.

1. Зменшыць вышыню чаго‑н., апусціць уніз, ніжэй. Знізіць самалёт над аэрадромам.

2. Зрабіць ніжэйшым, малым (ступень, велічыню, інтэнсіўнасць чаго‑н.); зменшыць. Знізіць цэны. Знізіць хуткасць. Знізіць патрабаванні. // Зрабіць ніжэйшым (якасць або значнасць, важнасць чаго‑н.). Знізіць літаратурнае майстэрства. // Зрабіць (гук, голас і пад.) ніжэйшым па тону, менш гучным. [Паненка] знізіла голас да шэпту: — Не хадзі, Казюня. Чарнышэвіч.

•••

Знізіць тон — пачаць гаварыць больш спакойна. Апанас знізіў тон і горача зашаптаў нешта Вадалею і Сучку. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жар ’гарачае вуголле’, ’страснасць, заўзятасць’, разм. ’спёка’, ’гарачка’ (ТСБМ). Рус., укр. жар, польск. żar ’тс’, памор. žωr ’гарачае вуголле’, чэш. žár, славен. žâr ’гарачае вуголле’, ’полымя’, ’зарыва’, славац. žiar ’напал’, ’ззянне’, в.-луж. žar ’гарачае вуголле’, ’спёка’, ’заўзятасць’, балг., макед. жар, серб.-харв. жа̑р ’тс’. Ст.-рус. (XII ст.) жаръ ’вуголле, полымя’. Параўн. ст.-сл. жеравъ ’распалены’, ц.-слав. пожаръ ’пажар’ (Міклашыч, Lex. paleosl.). Прасл. *žarъ ’гарачае (тлеючае) вуголле, спёка (ад яго)’, адкуль развіліся іншыя пераносныя значэнні. Значэнне ’гарачка’ магло ўзнікнуць і ў сувязі з уяўленнямі аб чырвоным колеры (параўн. жара, жары). Прасл. *žarъ < *gērъ, што звязана з гарэць (гл.), мае паходжанне з і.-е. кораня *g​her‑горача’; ст.-інд. gharma ’гарачае вуголле, спёка’, ст.-грэч. θερμός, лац. formus ’цёплы’ і інш. Гл. Фасмер, 2, 35; Скок, 1, 592–593; Траўтман, 79; Покарны, 1, 495 (з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бале́ць, ‑ліць; незак.

1. Выклікаць адчуванне фізічнага болю (пра якую‑н. частку цела). У Тарэнты пачынае балець галава, яму робіцца горача. Галавач. Кандрату Назарэўскаму балела рана на назе. Чорны. Эх, і цяжка касцом... рукі, плечы баляць... Чарот. / у безас. ужыв. Баліць у баку. □ Толькі пакутлівая грымаса застыла на.. [хлапчуковым] твары; відаць, яму вельмі балела. Марціновіч.

2. перан. Хваляваць, турбаваць. Цяпер тое, што баліць аднаму, трывожыць усіх, а што радуе грамаду — цешыць і аднаго. Бядуля. Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць. З нар.

•••

Душа баліць гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездаро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які недамагае, хварэе на што‑н.; хворы. [Падліпскі:] — Дадому вярнуўся нездаровы і нядужы, тыдні тры адляжаў у пасцелі. Адамчык. — Паедзем сёння, — стаяла на сваім Надзейка. — Дома нас чакаюць, дый Сымонка нездароў. Гурскі. // Які сведчыць аб нездароўі. Лялькевіч выпіў, з’еў гарачай бульбы, і бледны твар яго пакрыўся нездаровымі чырвонымі плямамі. Шамякін.

2. Шкодны для здароўя. Нездаровы клімат. □ Загорскі абводзіў вачыма каморку. Нездаровая. Пад самым дахам. Улетку, відаць, горача, узімку холадна. Караткевіч.

3. перан. Шкодны ў грамадскіх і маральных адносінах. Нездаровыя настроі. Нездаровая крытыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсю́ль нареч., в разн. знач. отсю́да;

а. недалёка да го́рада — отсю́да недалеко́ до го́рода;

а. зрабі́це вы́вад — отсю́да сде́лайте вы́вод;

ні а. ні адту́ль — отку́да ни возьми́сь;

а.-адту́ль — отовсю́ду понемно́гу;

а. дасю́ль — от сих до сих;

а. го́рача, адту́ль бо́лячапогов. ме́жду двух огне́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

2. Мыцца ў гарачай лазні з парай. Лазня была прасторная і выгодная. Адна палавіна была адведзена для раздзявальн[і], а ў другой мыліся і парыліся. Колас. Цікава.. [Людвіку] было паглядзець, што за лазня ў беларускай вёсцы і як у ёй трэба парыцца. Кулакоўскі.

3. Разм. Знемагаць, знясільвацца ад духаты, ад спякоты. Баравінчане не надта горача выказваліся за пабудову і не надта горача супярэчылі, хоць гадзіны дзве парыліся ў кажухах. Сташэўскі. З усіх, хто ў зале, бадай адзін.. [Веньямін] парыцца ў чорным пінжаку з вялікімі адвіслымі лацканамі. Навуменка. // перан. Доўга і старанна працаваць над чым‑н., што не ўдаецца. Парыцца над задачай. // перан. Марнавацца, пакутаваць. [Калатухін:] У цябе б, Сізоў, павінна быць светла. Вырваўся так удала! Іншыя там парацца на губе! Мележ.

4. Вылучаць пару пад уздзеяннем цяпла на што‑н. халоднае. Учора дождж.. прайшоў. Парыцца на сонцы вуліца. Колас. — Парыцца зямля, — неяк летуценна кажа Пятрок. — Самая пара сеяць. Хадановіч.

5. Зал. да па́рыць (у 1–5 знач.).

пары́цца, ‑ры́юся, ‑ры́ешся, ‑ры́ецца; зак.

Рыцца некаторы час. Падбяжыць [Бадзюля], адкіне дзверцы, прысядзе, парыецца на ніжняй паліцы, зноў устане і курыць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канёк 1, канька, м.

1. Памянш.-ласк. да конь (у 1 знач.).

2. Разное ўпрыгожанне страхі, пераважна ў выглядзе конскай галавы. «Канькі» — гэта разныя ўпрыгожанні верхняй часткі франтона [«шчыта»] пры двухскатным даху. «Беларусь».

3. Востры верхні край, грэбень страхі. Новы чырвоненькі пеўнік на каньку хаты вось-вось збіраўся кукарэкнуць на ўвесь голас. Краўчанка.

4. перан. Любімая тэма размовы, любімы занятак каго‑н. [Вярноў] горача расказваў Ніне пра новыя творы маладнякоўцаў. Літаратурнае жыццё было яго каньком. Лобан. — Скрыпка і флейта — от на чым я выязджаў. Гэта мой канёк. Чорны.

канёк 2,

гл. канькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размя́ць, разамну, разамнеш, разамне; разамнём, разамняце; заг. разамні; зак.

1. што. Ціскаючы, расцерці на мяккую масу. Падышоўшы да самага краю сажалкі, Сяўрук уставіў вочы ў свежы вільготны чарназём пад нагамі, потым нагнуўся, узяў халодную тлустую грудку ў руку, размяў яе і чамусьці паднёс да носа. Кулакоўскі.

2. каго-што. Разм. Рухамі зняць анямеласць (з цела або яго частак). Ляжаць пад сенам было горача і нязручна, карцела паварушыцца, размяць анямелае цела. Новікаў. Але сяк-так прымайстраваўся Наш падарожны каля печы, Размяў крыху грудзіну, плечы. Колас. // Не даць застаяцца (каню).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)