Лухта́ ’бязглуздзіца, недарэчнасць, глупства’ (Нас., Гарэц., Дразд., Бяльк., Нар. Гом.), лухта непадсяваная ’бяссэнсіца’, ’манюка, балбатун’ (Юрч. Фраз. 2), лухту малоць, лухту пароць ’гаварыць недарэчнасць’ (Яруш.), лухці́ць ’маніць’, ’гаварыць бязглуздзіцу’ (Нас.). Рус. смал., цвяр., краснаяр. лу́хта, лухта́ ’бязглуздзіца, глупства’. Бел.-рус. ізалекса, магчыма, прасл. вузкі рэгіяналізм, утвораны ад xlusiti, у якім пачатковае x‑ адпала, а карэннае ‑s‑ нерэгулярна перайшло ў ‑x‑. Xlusiti роднаснае са sluxъ (дыстантная метатэза). (Слаўскі, SP, 2, 41–42; ён жа, SP, 1, 70–71). Аб xlusiti гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поро́тьI несов. (распарывать) паро́ць; распо́рваць;

поро́ть чушь, вздор, дичь вярзці́ лухту́, паро́ць глу́пства;

поро́ть горя́чку паро́ць гара́чку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сваля́ть сов.

1. (в ком) скача́ць;

2. (шерсть) звалі́ць;

3. (плохо сделать) разг. зля́паць;

сваля́ть дурака́ зрабі́ць глу́пства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гула́ ’лухта, глупства’ (Нас.). Няясна. Магчыма, з хула́. Аднак не выключаецца, што ёсць сувязь са слав. дзеясловам *guliti. Параўн. рус. гу́лить ’жартаваць’, укр. гули́ти ’абдурваць’ і г. д. (гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандзя́каць ’гаварыць абы-што, глупства, нязначнае’ (паўд.-усх., КЭС). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ʼак‑аць ад асновы манд‑, якую можна назіраць у анатамічным тэрміне: параўн. чэш. mandibula ’ніжняя сківіца’ < лац. mandibula ’сківіца’ < mandere ’жаваць, кусаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апастыля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак., з кім і без дап.

Разм. Лаяцца, сварыцца. [Таццяна:] — Вунь.. [мужыкі] стаяць, маўчаць, як вады ў рот набраўшы. Хай дурныя бабы крычаць, хай апастыляюцца, а мы, разумненькія, памаўчым, паглядзім, як яно куды. Зарэцкі. // Задзірацца, трымаць сябе задзірліва. [Сымон:] — Нам апастыляцца з немцам з-за якога глупства няварта. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́йліць ‘гаварыць недарэчнасці, глупства, разводзіць плёткі’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Па фармальных прыкметах (дыфтангічнае спалучэнне), відаць, літуанізм. Параўн. літ. trailúoti ‘балбатаць, пустазвоніць’, tráila ‘пустамеля, пустазвон’ (Кудзіноўскі, ABSl, 1, 225; Грынавяцкене, LKK, 16, 190), trailė̃ ‘вясёлая песня’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трылу́за ‘пустазвон, балбатун, пляткар’ (Яўс.), ‘чалавек, які гаворыць недарэчнасці, глупства’ (Рэг. сл. Віц., Бел. дыял. 2). Дэвербатыў ад трылузіць ‘вярзці абы-што’ (Вушац. сл.), ‘трызніць’ (полац., ЖНС), ‘разводзіць плёткі; гаварыць лухту, недарэчнасці, глупства, пляткарыць’ (глыб., Сл. ПЗБ; мёрск., Нар. лекс.; Рэг. сл. Віц., Яўс.), ‘выдумляць, несці лухту’ (мёрск., Нар. сл.). Сюды ж трылу́зіцца ‘мярэсціцца, здавацца’, ‘сніцца’ (Вушац. сл., Яўс.). Прапанаваная сувязь з чэш. louziti ‘лаяць, сварыцца’, дыял. louznit (na koho) ‘плявузгаць’, якое Махэк₂ (461) звязвае з blouzniti (гл. блюзніць), прадугледжвае аддзяленне прыстаўкі тры‑ (Цыхун, Зб. Супруну, 274), параўн. трыкляты (гл.). Няяснымі застаюцца адносіны да трылудзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́смысел ’неразумны, неразважлівы’: Ены обидва несмысли (Нас.), рус. пск., смал. нёсмысел ’дурны, бесталковы’ маюць фармальныя паралелі ў славен. nesmiselглупства, лухта, бязглуздзіца’, серб.-харв. не̏смисао ’тс’. Відаць, самастойныя ўтварэнні ад дзеясловаў тыпу смысліць ’разумець’ (славен. smisliti, серб.-харв. смислити ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

несусве́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які здзіўляе сваёй недарэчнасцю, бязглуздзіцай. Вера са страхам пазірала за Любкай, адчуваючы, што тая нагаворыць несусветнага глупства. Лынькоў. Несусветная мешаніна цытат, лозунгаў, фраз, чутых ад лектараў і дакладчыкаў, запаўняла Верыну галаву. Асіпенка.

2. Вельмі моцны ў сваім праяўленні, незвычайны. Несусветная гарачыня. □ Марына Паўлаўна стала ў парозе, ашаломленая несусветным Галілеевым гармідарам. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)