пераво́зчык, ‑а, м.
1. Той, хто займаецца перавозам цераз раку, возера.
2. Той, хто займаецца якімі‑н. перавозкамі.
3. Птушка сямейства сяўцоў з шаравата-бурай спінкай і белым брушкам. (Назва дадзена за манеру пералятаць са свістам з берага на бераг над самай вадой.) Асабліва багата на Піншчыне кулікоў. Тут прадстаўлены амаль усе асноўныя іх віды — кнігаўкі, турухтаны, .. перавозчыкі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гляда́ч, гледача, м.
1. Той, хто глядзіць што‑н., назірае, сочыць за чым‑н. Спрактыкаванае вока старонняга гледача заўважыла, як шпарка рос гэты калгасны пасёлак. Колас.
2. Той, хто глядзіць спектакль, фільм і інш. віды мастацтва на сцэне. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў, што густою сцяною адрэзалі сцэну ад залы. Гартны. / у знач. зб. Фільм «Канстанцін Заслонаў» заваяваў любоў гледача. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
язычко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да язычка, мае форму язычка (у 1 знач.). Язычковыя кветкі.
2. Які мае адносіны да язычка, з язычкамі (у 5 знач.). Усе віды гармонікаў адносяцца да язычковых інструментаў.
3. У лінгвістыцы — які вымаўляецца з удзелам мяккага паднябення і язычка (у 3 знач.); увулярны. Язычковыя зычныя гукі.
4. у знач. наз. язычко́выя, ‑ых. Клас паразітычных беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Казяло́к 1 ’расліна Tragopogon pratensis’ (Дэмб., Касп.). Дакладная паралель ва ўкр. козелок ’некаторыя віды Tragopogon’. Рус. маск. козёлик і дыял. козелька ’розныя віды казлабародніку’. Здаецца, ёсць падставы лічыць гэту назву ўсх.-слав. Да бел. і ўкр. можна дадаць яшчэ рус. ніжнегар. козелок ’расліна Sonchus oleraceus’. Гэтыя расліны не вельмі падобныя, аднак падабенства можна ўбачыць у істотных дэталях іншай расліны (Sonchus arvensis), апрача таго, можна меркаваць і аб функцыянальным пераносе (ядомыя расліны). Ва ўсякім разе фармальна ўсх.-слав. характар слова рус. прыкладам не столькі даводзіцца, колькі падмацоўваецца, бо няма падстаў лічыць бел. фіксацыі залежнымі ад укр. матэрыялу. Мяркуем, што ў даным выпадку для назвы расліны быў ужыты заонім казялок ’казляня’.
Казяло́к 2 ’жалезная падстаўка ў выглядзе трыножніка’ (карэліц., нясвіж., Нар. словатв.). Укр. козелець ’штатыў у вітушцы’, усх.-палес. козлік, козюлок ’вітушка’, рус. халмаг., арханг. козелок ’некалькі калоў, жэрдак, пастаўленых разам у шацёр’, арханг. козёл (козлы) ’бярвенні, пастаўленыя ў піраміду для прасушкі’, козла ’трыножнік з жэрдак, палак для вогнішча’ (перм.); бел. канкрэтная (мясцовая) рэалізацыя, магчыма, усх.-слав. тэрміна для розных невялікіх перакрыжаваных (козлы) канструкцый.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Літоўка 1 ’від касы’ (лід., Сцяшк.), зах.- і паўн.-рус. литовка ’розныя віды кос’. Названа (першапачаткова) паводле месца выпуску. Да літва́ (гл.). Іншыя матывацыі гл. Непакупны, Связи, 155–157. Параўн. таксама Слаўскі, 4, 300–301.
Літоўка 2 ’доўгая сцірта сена’ (гродз., Сцяшк.). Рус. цвяр., наўг. литви́н ’сцірта аўса’, ’доўгая сцірта аўса’. Да літва́ (гл.). Аналагічна палес. ляшок ’укладка з 10 снапоў’ — лях ’паляк’ (паводле этноніма).
Літоўка 3 ’літаванне, пайка’ (Нас.). Да літава́ць (гл.). Насовіч (269) памылкова адносіць да літ. laitus ’клей’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
від I (род. ві́ду) м.
1. (перспектива, открывающаяся взору) вид;
в. на мо́ра — вид на мо́ре;
2. см. вы́гляд;
3. мн. (предположения) ви́ды;
ві́ды на ўраджа́й — ви́ды на урожа́й;
◊ ві́ду не пака́зваць — не пока́зывать ви́ду;
не мець ві́ду — не име́ть ви́да;
ста́віць на в. — ста́вить на вид;
быць на віду́ — быть на виду́;
ві́дам не віда́ць, слы́хам не чува́ць — погов. ви́дом не вида́ть, слы́хом не слыха́ть; не ви́дано, не слы́хано
від II (род. ві́ду) м.
1. (разновидность, тип, подразделение) вид;
в. па́ліва — вид то́плива;
в. дзе́йнасці — вид де́ятельности;
2. биол. вид;
ві́ды раслі́н — ви́ды расте́ний
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
культу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да культуры (у 1, 2 і 3 знач.). Культурныя сувязі паміж народамі. Культурны ўзровень насельніцтва.
2. Які стаіць на высокім узроўні культуры. Культурнае асяроддзе. Культурная гаспадарка. // Які мае пэўныя навыкі паводзін у грамадстве. Культурны чалавек. Культурны чытач.
3. Тое, што і культурна-асветны. Весці культурную работу.
4. Які разводзіцца, вырошчваецца (пра расліны); проціл. дзікі, дзікарослы. Культурныя ягады. Культурныя віды злакавых раслін. // Які апрацоўваецца (пра глебу, зямлю). Культурны луг.
•••
Культурны слой зямлі гл. слой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
культу́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
1. толькі адз. Сукупнасць дасягненняў чалавецтва ў вытворчым, грамадскім і духоўным жыцці.
Гісторыя культуры.
Матэрыяльная к.
Духоўная к.
2. толькі адз. Адукаванасць, культурнасць, выхаванасць.
Грамадства высокай культуры.
3. толькі адз. Ступень, узровень развіцця якой-н. сферы чалавечай дзейнасці.
К. земляробства.
К. вытворчасці.
К. мовы.
4. Сфера чалавечай дзейнасці, звязаная з мастацтвам, асветнай дзейнасцю і пад.
Работнікі культуры.
Дом культуры.
5. толькі адз. Развядзенне, вырошчванне якой-н. расліны; культываванне.
К. лёну.
К. бульбы.
6. звычайна мн. Віды раслін, якія разводзяцца, вырошчваюцца.
Тэхнічныя культуры.
Зерневыя культуры.
7. Мікраарганізмы, вырашчаныя ў лабараторных умовах у пажыўным асяроддзі (спец.).
К. стрэптакокаў.
|| прым. культу́рны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Культурныя традыцыі народа.
К. чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бу́рка ’верхняя жаночая або мужчынская вопратка’ (Жд., Шат.), ’сярмяга’ (КЭС), ’мужчынская вопратка з брызенту’ (Інстр. I), ’розныя віды вопраткі’ (Сцяшк. МГ, Янк. Мат., Мат. Гродз., Сакал., Бесар.). Рус. бу́рка, укр. бу́рка. Тлумачыцца як вытворнае ад бу́ры (’бурая вопратка’). Брукнер, 49; Мацэнаўэр, Cizí sl., 124; Рудніцкі, 261; Фасмер, 1, 245. Іншыя думаюць пра запазычанне з усх. моў (Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 14; Гараеў, 34; Локач, 19: < перс. bärk ’плячо’) або з венг. мовы ці цюрк. моў (Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 39: з венг. burok). Булыка (Запазыч., 52) лічыць, што бел. бурка < польск. burka (а гэта з тур.). Няпэўна. Параўн. Брукнер, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасе́лішча, ‑а, н.
1. Спец. Месца, дзе захаваліся сляды старажытнага пасялення; селішча. Раскопкі старажытнага паселішча.
2. Месца, заселенае людзьмі; вёска, сяло, пасёлак. Сярод адвечнай цішыні першабытных лясоў рэдка сустракаліся людскія паселішчы, затое дзікіх звяроў і птушак было тут вялікае мноства. В. Вольскі. Здавалася, што гэтае прыгожае паселішча стаіць тут спрадвеку, не старэючы і не хілячыся на бок смалістымі сценамі сваіх хат. Паслядовіч. // Месца, дзе жывуць або будуюць сабе жыллё некаторыя віды дзікай жывёлы. Узніклі новыя паселішчы баброў у пойме Бярэзіны і ў ціхіх затоках. Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)