сто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Стомлены хлопец цяжка ўзняўся з сядзення, з сэрцам узяўся за .. лапату і .. стаў падкідваць вугаль. Лынькоў. Тады з неба — глыбокага звона — Горда падае стомлены жаўранак. А за ім доўга яшчэ Асыпаецца, як лісце з дрэў, Яго песня... Сіпакоў. / у знач. наз. сто́млены, ‑ага, м. Стомленаму прыемна легчы адпачыць на свежым духмяным сене. Машара. // Які выяўляе стомленасць. Як бы знарок марудзячы прызнавацца, чаго прыйшоў, Пазняк аглядаў стомленым позіркам сцены, увешаныя фотакарткамі. Дуброўскі. У акне адбіваўся крышку стомлены, немалады ўжо твар жанчыны, адбіваўся чырвоны шалік, шэрае паліто. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад палаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які гарыць яркім полымем. Сярод гушчарніку пушчы, каля палаючага вогнішча, разляглася ўся каманда паўстанцаў. Нікановіч. Хлапец завіхаўся з жалезнай лапатай, падкідваў у палаючую топку вугаль, шураваў каласнікі і ўсё ўсміхаўся. Лынькоў. У памяці Гудовіча выразна паўстаў палаючы Мінск, прывакзальная плошча, на якой яго ўпершыню застала бамбёжка... Пятніцкі.

3. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які пачырванеў ад прыліву крыві. Палаючы твар.

4. ‑ая, ‑ае; перан.; у знач. прым. Які выражае якое‑н. моцнае пачуццё (пра вочы, погляд). Маўчаў і Валодзя. Маўчанне і палаючыя вочы яго лепш за ўсякія словы казалі, што ён не будзе сядзець склаўшы рукі. «Звязда».

5. Дзеепрысл. незак. ад палаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́щий

1. (исхудавший) худы́;

то́щий челове́к худы́ чалаве́к;

2. (пустой) пусты́; (скудный) мізэ́рны;

на то́щий желу́док на пусты́ жыво́т;

то́щий карма́н пуста́я кішэ́нь;

3. (с малым содержанием какого-л. вещества) бе́дны;

то́щий у́голь бе́дны ву́галь;

то́щая по́чва с.-х. бе́дная (пуста́я) гле́ба;

4. (с невысокой жирностью) по́сны;

то́щий тво́ро́г по́сны тваро́г.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Майда́н1 ’плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца кірмашы’, ’вялікі двор або пляц (у маёнтку)’ (ТСБМ, Булг., Сцяшк.; Сл. ПЗБ; палес., Нар. сл., ТС), ’пастаўнік у полі’, ’прыбудоўка да хлява’, ’загарадзь для свіней, цялят перад хлявом’ (бяроз., Шатал., зах.-палес., Нар. сл.; брэсц., ДАБМ, к. 232), ’вялікі ўчастак ворнай зямлі’ (Бір.; нясв., Яшк.; мазыр., З нар. сл.), ’шырокая прастора, вялікае гала’ (стол., Яшк.; іван., усх.-палес., Нар. сл.), ’смалакурня, месца, дзе былі прамысловыя збудаванні лясных або рыбных промыслаў, дзе выганялі дзёгаць, выпальвалі кавальскі вугаль’, ’яма, дзе гналі смалу’, ’яма для дзёгцю’ (Бяльк., Маш.; стол., бых., Рам. 3; слаўг., Яшк., Растарг.; гродз., мін., Яшк.; Сл. ПЗБ). Укр. майда́н ’плошча’, ’лясная паляна’; ’смалакурня’, рус. майда́н ’плошча, месца сходак’, ст.-рус. маидан ’базарная плошча’, польск. majdan ’плошча ў лагеры для кірмашоў і нарад, акружаны палаткамі’, ’базар’, ’смалакурня’. Бел. лексема запазычана хутчэй за ўсё праз укр. мову з крым.-тат. mäidan, тур. meydan, якія паходзяць з араб. majdān (Фасмер, 2, 559; Радлаў, 4, 1990, 2069; Бернекер, 2, 6; Брукнер, 318).

Майда́н2 ’зарослы хмызняком роў’ (Бяльк.), рус. майда́н ’прасека ў лесе на высокім месцы’ складаюць адзін арэал. Да майда́н1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

здабы́ць (што) сов.

1. в разн. знач. добы́ть; (путём опытов, производственных процессов — ещё) получи́ть;

з. ву́галь — добы́ть у́голь;

з. сок з раслі́н — добы́ть (получи́ть) сок из расте́ний;

з. збро́ю — добы́ть ору́жие;

2. перен. приобрести́, обрести́; доби́ться (чего), завоева́ть; (известность, славу — ещё) сниска́ть, стяжа́ть;

3. мат. извле́чь;

з. ко́рань — извле́чь ко́рень;

з. кро́ўю — добы́ть кро́вью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапалі́ць сов.

1. проже́чь, пропали́ть;

п. пінжа́к — проже́чь (пропали́ть) пиджа́к;

2. (прогреть топкой) протопи́ть;

п. у пе́чы — протопи́ть печь;

3. (нек-рое время) проже́чь, пропали́ть;

п. ля́мпу ўсю́ ноч — проже́чь ла́мпу всю ночь;

цэ́лы ме́сяц ~лі́ў ву́галь — це́лый ме́сяц прожёг (пропали́л) у́голь;

4. (нек-рое время) протопи́ть;

паўдня́і́ў у пе́чы — полдня́ протопи́л печь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абце́рціся, абатруся, абатрэшся, абатрэцца; абатромся, абатрацеся; пр. абцёрся, ‑церлася; заг. абатрыся; зак.

1. Абцерці сябе; выцерціся. Абцерціся ручніком. □ Потым [Пятрок] збольшага абцёрся рукавамі сарочкі і ўвайшоў у хату. Нікановіч. Трэба ж было адпачыць, абцерціся, бо на запыленых тварах блішчалі толькі вочы. Чарнышэвіч. // Ачысціцца, выцерціся, стаць бліскучым ад частага ужывання, трэння. Ужо абцерліся лемяхі аб жорсткую сырую зямлю і заблішчалі на сонцы. Галавач.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся ад частага ужывання, нашэння, трэння. Фарба на шафе абцерлася. □ Калі [Сідар] узяў вугаль у пальцы, убачыў, што ён зусім ужо абцёрся, пальцы ў сажу не мажуцца. Галавач.

3. перан. Разм. Засвоіць манеры, набыць звычкі, прынятыя ў калектыве, асяроддзі. Цяжка было ў школе, пакуль збольшага абцёрся. Таўлай. Нібыта Гарбачэня, няўжо ж, — прыглядаючыся, гаварыў пастух. — А божачка! Што значыць чалавек пабыў сярод людзей, як абцёрся — не пазнаць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сыпаць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак.

1. што. Сыплючы, вытрасці што‑н. адкуль‑н. Высыпаць збожжа з мяшкоў. □ Пасвечваючы ліхтарыкам, дзядзька высыпаў грошы на сена і пачаў лічыць. Скрыпка. [Вулька] абярнула чыгунок і, абпальваючы далонькі,.. высыпала з яго вугаль і попел. Лынькоў.

2. што. Услаць што‑н. чым‑н. сыпкім; насыпаць. Высыпаць сцежку пяском. □ [Дзядзька:] — Такую, брат, дарогу паднялі, жарсцвяком высыпалі, шаша другая таго не дакажа. Ермаловіч.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.) без дап. Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Спыніўся тралейбус, і ўсе пасажыры высыпалі на вуліцу. Грамовіч. За ракой на роўнядзь поплаву густа высыпалі з лесу лыжнікі. Асіпенка. // што і без дап. З’явіцца, выступіць на паверхні ў вялікай колькасці. На цёмным небасхіле Высыпала ноч мільёны зор. Звонак. За гады вайны на лугах высыпаў густы хмызняк. Дуброўскі.

высыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́сыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́дны

1. (неимущий) бе́дный, несостоя́тельный;

2. бе́дный, ску́дный, убо́гий;

~ная раслі́ннасць — бе́дная (ску́дная, убо́гая) расти́тельность;

3. (с малым содержанием чего-л.) то́щий;

б. ву́галь — то́щий у́голь;

4. (несчастный) бе́дный;

5. в знач. сущ. ни́щий, убо́гий;

~ная галава́ — бе́дная голова́;

бага́ты ~наму не спагада́епосл. сы́тый голо́дного не разуме́ет;

бага́ты дзі́віцца, чым б. жы́віццапосл. бога́ч удивля́ется, чем бедня́к пробавля́ется

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жу́раць ’прыгараць, абвуглівацца’ (Шат.), журэ́ць ’тлець, слаба гарэць’ (Сл. паўн.-зах.). Чэш. žírati ’распальвацца’, žířeti, žířiti ’напальвацца, гарэць’, балг. жу̀равам, жу̀рна ’моцна запякаць’, дыял. журя ’пячы, жарыць, парыць’, журѐя вянуць, сохнуць’, жу̀ре ’моцна паліць’. БЕР (1, 561) этымалагізуе журя без уліку іншаслав. паралелей як кантамінацыю жа̀ря і горя̀. Махэк₂ (722) тлумачыць žířeti як форму з чаргаваннем галоснага да žár. Супрун (Бюлетин за съпоставително изследване на български език с други езици, 1976, 5, 74–76) звязвае жураць з укр. жевріти ’тлець, слаба гарэць’, якое Бузук (Записки іст.-філол. відділу ВУАН, 7–8, 1929) тлумачыў як перастаноўку з *жеравіти (параўн. ст.-слав. жеравиѥ ’вуголле’), а Ільінскі (там жа, 21–22, 1930–1931) звязваў з і.-е. *gʼeu̯er‑ ’палаць’. Па фанетычных прычынах апошняе дало б з‑, а не ж-. Для прасл. žur‑ ’тлець’ і.-е. адпаведнік можа быць толькі *geur‑. У Покарнага (1, 399) ёсць корань *g(e)u‑lo‑ ’жар; тлеючае вуголле’, адкуль герм. словы для вуголля (ням. Kohle, англ. coal), ірл. gúalвугаль’. Паводле Покарнага, арм. krak ’агонь, тлеючае вуголле’ адлюстроўвае суфікс ‑r‑ замест ‑l‑ (пра функцыянальную адпаведнасць l — r Бенвяніст, Индоевр., 65) : *geu‑r‑ ’жар’ (гл. іншыя супастаўленні, Ачаран, 2, 678). Да гэтага *geur‑ узыходзіць і слав. žur‑, прадстаўленае ў жураць. Гл. жуляць, журыцца, жэўрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)