ву́галь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ву́галь вуглі́
вугалі́
Р. ву́галю вуглёў
вугалёў
Д. ву́галю вугля́м
вугаля́м
В. ву́галь вуглі́
вугалі́
Т. ву́галем вугля́мі
вугаля́мі
М. ву́галі вугля́х
вугаля́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ву́галь, -ю, мн. вуглі́, вуглёў і вугалі́, вугалёў, м.

1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

Каменны в.

Буры в.

2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва.

Драўнінны в.

Выграбі вугалі з печы.

Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.

Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памянш. вугалёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (да 1 і 2 знач.), вуге́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і вуго́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

|| зб. вуго́лле, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. ву́гальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́галь, -ля м.

1. у́голь;

драўня́ны в. — древе́сный у́голь;

каме́нны в. — ка́менный у́голь;

бе́лы в. — бе́лый у́голь;

блакі́тны в. — голубо́й у́голь;

бу́ры в. — бу́рый у́голь;

2. (кусок обгоревшего дерева) у́голь, уголёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ву́галь, ‑ю; мн. вуглі́, ‑ёў і вугалі́, ‑ёў; м.

1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання. Каменны вугаль. Буры вугаль.

2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва. Драўняны вугаль. // Матэрыял для малявання. Маляваць вугалем.

•••

Белы вугаль — рухаючая сіла вады.

Блакітны вугаль — рухаючая сіла ветру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́галь (БРС, Нас., КТС, Шат., Касп., Гарэц., Бяльк., Мядзв.). Рус. у́голь, укр. ву́гіль, ст.-рус. оуг(ъ)ль, ст.-слав. ѫгльвугаль’, балг. въгле н. р. ’вугаль’, серб.-харв. у̏гаљ, славен. vọ̑gel, чэш. uhel, славац. uhol, польск. węgiel, в.-луж. wuhl, wuhel, н.-луж. hugel. Прасл. ǫgъlъ (Махэк₂, 666; Скок, 3, 537). Роднаснае літ. anglìs, ст.-прус. anglis, він. скл. адз. л. añglį̌, усх.-літ. ánglis, лат. ùogle, ст.-інд. áṅgāraḥвугаль’, н.-перс. angišt ’тс’ (Траўтман, 8; Фрэнкель, 10; Фасмер, 4, 146). Сольмсен (Unters., 218) дапускае магчымасць роднасці з агонь. Аб гэтым гл. таксама Тапароў, Прус., 87.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вуго́лле гл. вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вуго́льчык гл. вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брыке́т

‘прасаваны торф, вугаль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. брыке́т
Р. брыке́ту
Д. брыке́ту
В. брыке́т
Т. брыке́там
М. брыке́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каксаўны́, -а́я, -о́е.

Які дае каштоўны кокс.

К. вугаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ву́гальшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто здабывае вугаль, шахцёр.

2. Той, хто вырабляе драўнінны вугаль.

|| ж. ву́гальшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. ву́гальшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)