Распрана́цца ’знімаць з сябе верхняе адзенне’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ), роспрана́цца ’скідаць верхнюю вопратку’ (ТС), ’раскрывацца’ (Сл. ПЗБ). Роднаснае да вопратка, апра́нуты, распра́таваць (гл.). Параўн. тыпалагічную паралель абуваццаразувацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жаке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм.

1. Тое, што і жакет. Жакетка, відаць, грэла кепска, Ганна мерзла, але не прызнавалася. Мележ.

2. Уст. Верхняе кароткае мужчынскае адзенне; пінжак. Ён цясней зашпіліўся ў сваёй суконнай жакетцы і лёг на лаўку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шара́к, ‑а, м.

Разм.

1. Шэры заяц. Дзямід Сыч убачыў, як шарак .. падскочыў у паветра і зараз жа мяшком упаў уніз. Паслядовіч.

2. Верхняе адзенне (кафтан) з шэрага сукна. Ён апрануў стары шарак, Абуў старыя лапці дзед: Ні то — скрыпач, ні то — жабрак? Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шу́ба, ‑ы, ж.

1. Зімовае верхняе адзенне на падкладцы з футра. [Клопікаў:] — Хапіліся сталовага серабра — а таго след прастыў, не дашукаліся і прадвадзіцельскай шубы... Лынькоў.

2. Поўсцевае покрыва некаторых жывёл. А як сонца зірне, Я [вавёрка] скачу па сасне. Цёпла ў шубе маёй І суровай зімой. Журба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́пал, ‑а, м.

1. Дах, верхняе скляпенне ў форме паўшар’я. Купал царквы. □ Здалёк відаць вялікі купал, напэўна, сабора, прыгожыя будынкі, прычалы з суднамі. Мележ.

2. перан. Пра якую‑н. паверхню, прадмет, што маюць такую форму. Купал неба. Купал парашута. □ Над галавой трапятаўся бялявы купал парасона. Алешка.

[Іт. cupola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крыла́тка1верхняе мужчынскае адзенне’ (ТСБМ). Па форме яна нагадвае крылы. Параўн. крыло1 (гл.).

Крыла́тка2 ’плод некаторых раслін з тонкім крылом, якое дае магчымасць ляцець у паветры’ (ТСБМ). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Анге́ркаверхняе адзенне’, ’верхняе доўгае жаночае адзенне з даматканага сукна’ (Касп.), ’жаночая кароткая вопратка з саматканага сукна’ (Жд.), ’кароткая адзежына на ваце’ (Бяльк.), ’вопратка’ (Бесар.); ангерка, інгерка ’жаночае паліто з купленага сукна’ (з XIX ст.) (Малчанава, Мат. культ., 158). Рус. смал. анге́рка ’кароткае жаночае паліто ці доўгая кофта на ваце’ (СРНГ). З польск. węgierka ’верхняя шляхецкая вопратка’, дыял. (j)aŋgʼerka ’кафтан ці паліто на ваце’. Параўн. літ. angérka, ingèrka, ungérka, lingérka, algérka ’цёплая жаночая вопратка’ з польск. (Фрэнкель, 7); семантыка ўказвае на магчымасць (але не неабходнасць) сувязі бел. і літ. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капо́т1 ’капота, верхняе адзенне’ (мсцісл. Бяльк.), капотаверхняе (святочнае) адзенне’ (Шат., Шпіл.; паўд.-усх., КЭС), ’род верхняга адзення’ (Гарэц., Бес.); ’жакет, фуфайка, халат’ (астр., смарг.), раг., паст. (Сл. паўн.-зах.), ’плашч з даматканага сукна’ (Сцяц., зэльв.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк.), ’шляхецкі шарак з металічнымі гузікамі’ (гродз. Нар. сл.), ’кароткае самаробнае і паношанае верхняе адзенне’ (клец. Нар. лекс.), ’дзіцячае або жаночае адзенне накшталт паліто’ (дзярж., Нар. сл.), ’сукенка з рукавамі’ (ст.-дар., Нар. сл., ТСБМ), капот ’тс’ (браг. З нар. сл.), драг. ’сукенка для дзіцяці’ (Сл. паўн.-зах.). З франц. capote ’плашч з капюшонам’, ’жаночы капялюш’ праз польск. мову, у якой існуе з XVII ст. (Слаўскі, 2, 58–59). Параўн. ка́па (гл.). Форма капот, відавочна, з рус. капот ’жаночы халат’.

Капо́т2 ’адкідная металічная накрыўка ў машынах’ (ТСБМ) — культурнае слова з пач. XX ст., запазычанае, відаць, з рус. капот ’тс’, якое з франц. capot.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыхо́жая, ‑ай, ж.

Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас. Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка. Быкаў. Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлята́йка, ‑і, ДМ ‑тайцы; Р мн. ‑таек; ж.

Крылатка або наогул якое‑н. верхняе адзенне са свабоднымі, без зашпілек поламі. [Сева] якраз узяў бутэльку «Крушону» і перадаваў яе цераз галовы людзей Раі Дзімінай, апранутай у шэрую разлятайку, аблямаваную собалем. Карпаў. Янушак быў у шараварах, у пярэстай кашулі, падобнай на разлятайку. Дайліда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)