Варушкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II); ’род грыбоў’ (Грыг.). Параўн. рус. дыял. (смал., пск.) вару́шки ’грыбы, роднасныя апенькам’. Здаецца, утварэнне ад слав. *variti ’варыць’, г. зн. першаснае значэнне ’грыбы, якія вараць, адварваюць’. Да гэтага параўн., напр., у Даля: отвару́хи ’маласольныя грыбы’, отвару́шка ’від грыбоў’. Далей, магчыма, сюды адносяцца і бел. гавару́шкі ’апенькі’, рус. говору́шки ’тс’, а таксама бел. авяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Варэ́йка ’гліняны гаршчок, гаршчок’ (Янк. Мат., Інстр. I, Бяльк., Шатал.). Параўн. палес. вары́йка ’гаршчок’ (Лысенка, ССП), укр. варі́йка ’маленькі гаршчок’. Утварэнне ад *variti ’варыць’ (гл.). Зыходнае: *varěja, *varějьka. Параўн. чэш. дыял. vařaja, vařeja, vařejka, славац. varajka, varejka ’мешалка, апалонік’. Фантастычна Махэк₂ (678), які выводзіць з *tvar‑ (ад кораня *tver‑ ’памешваць’). Пра магчымыя сувязі бел. слова на слав. глебе гл. Цыхун, БЛ, 5, 49–50.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Па́рыць ’варыць што-небудзь у закрытай пасудзе пры дапамозе пары; апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, размякчэння і пад.); апякаць, прыпякаць; кіпяціць (пра малако); біць, лупцаваць’. Рус. па́рить, укр. па́рити, ц.-слав. парити, польск. parzyć, в.-луж. parić, н.-луж. pariś, чэш. pařiti, славац. pariť, серб.-харв. па̏рити, славен. páriti. Прасл. pariti < para (гл. па́ра 1). Роднаснае літ. perëti, periu, perëjau ’выседжванне птушанят’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 201; Мацэнаўэр, 12, 191; Фасмер, 3, 207).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
слі́ва, ‑ы, ж.
1. Фруктовае дрэва сямейства ружакветных з пладамі жоўтага або ліловага колеру з костачкай у сярэдзіне. Як толькі згоніць снег, .. [Самабыль] зараз жа выходзіць у свой гародчык, дзе стаіць сліва, ігруша і дзве яблыні, і тут распачынае работу. Колас. Розныя раслі ў .. садзе [пана Кудзілоўскага] дрэвы: яблыні, вішні, слівы, цэлыя зараснікі маліны, агрэсту, парэчак. Хомчанка. / у знач. зб. Сліва ў садзе пасохла.
2. Плод гэтага дрэва. Варыць слівы. З’есці сліву. □ Для каго паспелі слівы? — Для Паўлушы, што за дзіва! Муравейка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.
1. каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).
П. бочку.
П. бялізну.
2. каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).
3. што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.
П. гарох.
4. каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).
Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.
5. што. Кіпяціць (пра малако).
6. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.
Увесь дзень парыла.
◊
Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.
|| звар. па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.
|| наз. па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) і па́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
гатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; заг. гатуй; незак., што.
1. Варыць, рыхтаваць ежу. Вячэра, якую гатавала Вера, яшчэ не зварылася. Мікуліч. А маці старалася і яду гатаваць госцю лепшую, не зважаючы на яго пратэсты. Колас. // Кіпяціць (ваду, чай).
2. Разм. Рыхтаваць, прыводзіць што‑н. у прыгодны для выкарыстання стан. Гатаваць насенне да пасеву. □ Я па вуліцы крочу. Калгаснік-сусед Воз вязе, поўна збожжам нагружаны. Расчыняйце вароты, гатуйце засек, Сустракайце вясёлымі ружамі! Панчанка. // Рабіць запас чаго‑н.; нарыхтоўваць. Гатаваць дровы на зіму.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кацяло́к, ‑лка, м.
1. Памянш. да кацёл; невялікі кацёл. Вечарамі загараліся вогнішчы, засынаючы іскрамі зорнае неба, у кацялках булькаў чай і ў змроку плыла то гарэзная, то ціхая і задуменная песня. Грахоўскі. // Невялікая металічная пасудзіна з дужкай і глыбокай накрыўкай, у якой вараць страву ў палявых умовах і з якой ядуць. Салдацкі кацялок.
2. Цвёрды мужчынскі капялюш з акруглым верхам і вузкімі палямі. Перад пачаткам канцэрта з’явіўся сівабароды чалавек у кацялку, чорным .. гарнітуры. Лужанін.
3. Разм. пагард. Галава. Кацялок варыць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пе́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Ласк. да пена (у 1 знач.); невялікая пена. Пахне поле пірагамі, Цёплым з пенкай малаком. Парахневіч.
2. Плеўка, якая ўтвараецца на некаторых вадкасцях пры іх астыванні. // Пеністы слой сіропу, які з’яўляецца ў час варкі варэння. Калі ўсе паснедалі, мама ўзялася варыць на кухні малінавае варэнне, а мы стаялі збоку і па чарзе з’ядалі са сподка пенку, якую мама здымала драўлянай лыжкай. Пальчэўскі.
пе́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Лёгкі порысты вогнетрывалы матэрыял.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Мележ.
2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры. Шамякін. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Пячы́ ’скварыць, смажыць, пячы, прыпякаць’ (ТСБМ, Нас.; Яруш.; ашм., Стан.; Сцяшк., Шат.; Сл. ПЗБ), печ ’тс’ (Бяльк.); рус. печь, польск. piec, чэш. péci, в.-луж. pjec, н.-луж. pjac, палаб. piet, славен. pẹ̑ci, серб.-харв. пѐћи, балг. пека́, макед. пече, ст.-слав. пешти. Прасл. *pekti (гл. пекці), першаснае значэнне ’пячы на адкрытым агні’, параўноўваюць са ст.-інд. pácati ’гатуе, смажыць’, алб. pjek ’пячы’, грэч. πεσσω ’варыць’, з метатэзай сюды ж літ. kèpti, лат. cept ’пячы’ (Глухак, 474; Шустар-Шэўц, 2, 1073; Бязлай, 3, 19; БЕР, 5, 132; ESJSt, 11, 636). Формы з ‑ч‑ па аналогіі з формамі цяп. ч. пячэ́ш, пячэ і пад.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)