гало́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны. Шамякін. Галоднай курыцы проса сніцца. Прымаўка.

2. у знач. наз. гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж. Сыты галоднаму не спагадае. З нар.

3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.

4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны. З нар.

5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку! Крапіва.

•••

На галодны зуб гл. зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаро́тны, ‑ая, ‑ае.

Які церпіць, перажывае гора; няшчасны (пра чалавека). [Наталля Пятроўна] гаварыла многа і так горача, што, напэўна, пераканала гаротную маці, што няма хвароб, якія не вылечваюцца. Шамякін. // Поўны гора, нястач; бедны, цяжкі. Гаротная доля. Гаротнае жыццё. // Які выражае гора, выкліканы горам. Доўгі-доўгі час у вачах Андрэя стаяла гаротная постаць маці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад загнаць.

2. у знач. прым. Змучаны, стомлены яздой, пагоняй і пад. Загнаны конь. Загнаны воўк.

3. перан.; у знач. прым. Забіты, запалоханы, прыніжаны. Бедны хлопчык быў загнаны, У бацькоў нялюбы сын. Колас. // Заняволены, прыгнечаны. Загнанае слова, ты, роднае слова. Грымні ж над радзімай зямлёй. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакая́нне, ‑я, н.

1. Прызнанне веруючым сваіх грахоў перад свяшчэннікам. Тарасіха раптам загаласіла: — А навошта ж вы яго па-а-слалі-і-і. Загінуў бедны без па-а-каяння-а-а... Асіпенка.

2. Прызнанне сваіх памылак. — Транспарт узяў без дазволу, — з пакаяннем у голасе загаварыў Шыпулька. Кулакоўскі.

•••

Адпусціць душу на пакаянне гл. адпусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гальця́па ’бедната, галота’ (Касп.). Падобнае слова ёсць і ў іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. голтепа́ ’тс’ (СРНГ, 6, 349), укр. гольтіпа́, гольтяпа́ (Грынч.). Здаецца, усх.-слав. экспрэсіўнае ўтварэнне. Першая частка слова да *golъ ’голы; бедны’, другая, магчыма, да слав. *tep‑ ’біць’, усх.-слав. *тяпати (бел. ця́паць, укр. тя́пати, рус. тя́пать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нужда́ющийся

1. (находящийся в бедности) які́ (што) жыве́ ў няста́чы (бе́днасці, гале́чы); см. нужда́ 2;

2. (бедный) бе́дны;

3. (в ком, чём) які́ (што) ма́е (адчува́е) патрэ́бу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адду́шына, ‑ы, ж.

1. Адтуліна для выхаду паветра, дыму, пары. Замест акон ледзь свяціліся надземныя аддушыны. Баранавых.

2. перан. Тое, што дае выхад якім‑н. пачуццям, імкненням і пад. Вось хоць бы і тутэйшы народ: бедны, ледзь-ледзь зводзіць канцы з канцамі, таўчэцца, кідаецца ў розныя бакі, шукаючы аддушыны, і мала хто знаходзіць яе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Плакаць, прыгаворваючы словы жальбы. Плакаў хлопчык, і ліліся Градам слёзы на пясок. Плача, бедны, прычытае, Вуха к долу прыхіне, Ды маўчыць зямля сырая. Колас. Захінаючыся ражком хусткі, жанчына ўсё войкала і прычытала, а Сотнікаў сядзеў на ўслоне і пільнаваў, каб яна не вырвалася на двор — не нарабіла крыку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трушчо́бабедны, густа населены брудны квартал горада’, ‘брудны, цёмны, разбураны дом’ (ТСБМ). З рус. трущо́ба ‘тс’, якое зафіксавана ў такім значэнні ў слоўніках з першай паловы XIX ст., утворана пры дапамозе суф. ‑об‑a (як утроба) ад дзеяслова з асновай труск і суф. Параўн. ст.-рус. трускъ (з XV ст.), што з’яўляецца глухім варыянтам да друзгъ ‘сухое галлё, вецце’; у такім выпадку трущоба — гэта ‘лес, завалены галлём’ (КЭСРЯ, 453; Цыганенка, 491). Менавіта гэта значэнне пераважае ў трушчо́ба: ‘глухія мясціны’ (слаўг., Яшк.), ‘глуш’, ‘цяжкапраходнае месца ў лесе з бураломам’ (ТСБМ); трушчо́ба, трушчо́біна ‘непраходнае месца ў лесе’, ‘прорва, бездань’ (Нас.), трошчо́ба ‘гушчар, нетра’ (ТС), укр. дыял. трущоба ‘густы непраходны лес у забалочанай нізіне’ (Фасмер, 4, 112; ЕСУМ, 5, 662), што дае падставы для запазычвання толькі ў вузкім значэнні ‘густанаселены бедны квартал’. Да трушчыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

турэ́цкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Турцыі, туркаў, які належыць, уласцівы ім. У вывучаных помніках выяўлена каля 140 цюркізмаў, пераважна слоў татарскай і турэцкай моў. Жураўскі. Дзед Астап проста сніць свае турэцкія баталіі. Лынькоў.

2. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Турэцкі тытунь. Турэцкая лілія.

•••

Турэцкая шабля гл. шабля.

Як турэцкі святы — нічога не мае, бедны, голы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)