скрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна, невыразна спісаць, счыркаць. Вунь колькі ўжо старонак у сшытку скрэмзаў, а канца не відно! Шыловіч.
2. Закрэсліць у многіх месцах, зрабіць многа паправак, дапісванняў. На яго думку, артыкул быў напісаны востра, дасціпна, але калі я ўзяўся чытаць, дык рука мая мімаволі скрэмзала кожны сказ. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налёт, -у, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.
1. гл. наляцець.
2. Раптоўны ваенны ўзброены напад на каго-, што-н.
Паветраны н.
Агнявы н.
3. Напад з мэтай грабяжу.
Бандыцкі н.
4. Тонкі слой чаго-н. на паверхні.
Н. пылу.
Н. іржы.
5. перан., чаго. Пра што-н., звязанае з унутраным станам, пачуццямі.
Артыкул з налётам гумару.
6. Колькасць налятанага часу або налятанай адлегласці.
На яго рахунку 500 тысяч кіламетраў налёту.
◊
З налёту (разм.) — не спыняючы руху, на поўным ходзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перадавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які ідзе, знаходзіцца наперадзе астатніх. Перадавая пазіцыя. Перадавая лінія. □ [Аляксей і Барыс] удала адолелі нічыйную паласу, мінулі перадавы заслон немцаў і, адпачыўшы трохі, рушылі далей. Васілёнак.
2. перан. Які стаіць вышэй за іншых па ўзроўню развіцця. Перадавыя метады працы. Перадавая тэхніка. Перадавая навука. // Які дасягнуў найлепшых паказчыкаў, поспехаў у працы. Перадавыя калгасы. □ Першыя дні работы паказалі, што ў бліжэйшы час брыгада будзе ў ліку перадавых. Грахоўскі. // Прагрэсіўны. Перадавыя ідэі. Перадавая літаратура. Перадавы друк. // Найбольш свядомы, ініцыятыўны. Перадавая моладзь вёскі.
3. у знач. наз. перадава́я, ‑ой, ж. Разм. Пярэдняя лінія абароны перад фронтам праціўніка; раён баявых дзеянняў. Падрыўнікі, раней чым з’явіцца ў штаб і далажыць аб выкананы задання, вырашылі завітаць па дарозе на перадавую. Шахавец. Чарняхоўскі разам з камдывам накіраваўся ў бок перадавой. Мележ.
•••
Перадавы артыкул гл. артыкул.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадмо́ва, ‑ы, ж.
1. Уступ з папярэднімі заўвагамі аўтара (рэдактара, выдавецтва) да твора, кнігі. У якасці прадмовы да кнігі «На этапах» быў змешчан усхваляваны артыкул Р. Р. Шырмы «Матывы творчасці Максіма Танка». Бугаёў. Моцна запала ў душу прадмова да зборніка [Ф. Багушэвіча] «Дудка беларуская». Мядзёлка.
2. Папярэднія выказванні, уступ перад чым‑н. больш важным. Усё тое, што я расказаў, гэта нібы прадмова да адказу. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разно́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разносу, прызначаны для разносу (у 1 знач.). Разноснае блюда.
2. Звязаны з продажам уразнос, прызначаны для такога продажу. Разносны тавар.
3. Які служыць для рэгістрацыі выходнай карэспандэнцыі. Разносная кніга.
4. Разм. Які змяшчае рэзкую крытыку. Разносны артыкул.
5. Спец. Які перавышае дазволеную разлікам колькасць абаротаў рухавіка, выклікаючы разбурэнне частак машыны. Разносная скорасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцэ́нзія, ‑і, ж.
Жанр літаратурнай, мастацкай і навуковай крытыкі. // Артыкул, у якім даецца аналіз і ацэнка навуковага або мастацкага твора. Рэцэнзія на кінафільм. □ Пра тое, што Е. Раманаў ставіў задачу папулярызаваць кнігу Ф. Багушэвіча, сведчыць публікацыя ў канцы рэцэнзіі поўнага тэксту верша «У судзе» на беларускай мове. С. Александровіч. З’яўлялася новая кніга. Караед прапытваў яе і садзіўся пісаць рэцэнзію. Паслядовіч.
[Ад лац. recensio — разгляд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапіса́ць сов., в разн. знач. дописа́ть;
д. пісьмо́ — дописа́ть письмо́;
д. пейза́ж — дописа́ть пейза́ж;
д. арты́кул да сярэ́дзіны — дописа́ть статью́ до середи́ны;
д. не́калькі радко́ў — дописа́ть не́сколько строк
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вво́дный
1. уво́дны;
вво́дный лист юр. уво́дны ліст;
2. (вступительный) усту́пны;
вво́дная статья́ усту́пны арты́кул;
3. грам. пабо́чны;
вво́дное предложе́ние пабо́чны сказ;
вво́дное сло́во пабо́чнае слова.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ната́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Кароткі запіс аб чым‑н. Да гэтую справу Сцёпка глядзеў сур’ёзна. Чытаючы, рабіў сякія-такія нататкі, выпіскі. Колас. [Люба] дастане запісную кніжку і спешна пачала чытаць карандашныя нататкі. Гартны. // Кароткае пісьмовае або друкаванае паведамленне; артыкул. Сонцаў перапісаў некалькі радкоў з газетнай нататкі. Мележ. [Шуст:] — Я чытаў, выступаў на сходах, пісаў нататкі для насеннай і гарадской газет. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
примени́ть сов.
1. (приложить) прымяні́ць; (употребить) ужы́ць; (использовать) вы́карыстаць, скарыста́ць;
примени́ть статью́ зако́на прымяні́ць арты́кул зако́на;
примени́ть на пра́ктике ужы́ць (вы́карыстаць, скарыста́ць) на пра́ктыцы;
2. (приспособить) прыстасава́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)