Паціля́гаць ’памыць абы-як’ (віл., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад рус. телега. Семантычна падлягаць адэкватнае рус. повозити, напр., у выразе повозить тряпкой туда‑сюда ’нядбайна памыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця ў выразе ні сця любя ’абыякава, неахвотна’ (Кал.), ні съця́, ні любяабы-як’ (гродз., Янк. Мат.). Гл. сціць, відаць, першапачаткова ’не шануючы і не любячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згару́сціць, ‑рушчу, ‑русціш, ‑русціць; зак., што.

Разм. Зрабіць што‑н. на скорую руку, абы-як (з-за недахопу сродкаў, умення). Згарусціць хату. // Набыць, прыдбаць што‑н. з вялікай цяжкасцю. Колькі ж год яшчэ трэба працаваць, каб зноў згарусціць беднаму чалавеку сто рублёў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неаха́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не захоўвае чыстаты, парадку. Неахайная гаспадыня. // Які ўтрымліваецца ў беспарадку, неакуратным стане. Неахайны пакой. □ Параход наводзіў туалет. Дні праз два зямля, канечны порт, не з’яўляцца ж туды неахайным карытам. Лынькоў.

2. Зроблены абы-як, без стараннасці. Неахайная работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́нкацьабы-як, няўмела іграць на якім-небудзь музычным інструменце’ (ТСБМ, Юрч. Сін., Аляхн.), ‘часта ступаць дробнымі крокамі’ (Скарбы), ‘гаварыць абы-што, хлусіць’ (Мат. Гом.), тры́нькаць ‘гультайнічаць’, ‘балбатаць’ (Клундук), трэ́нькаць ‘брынкаць’ (ТСБМ), ‘пазваньваць (пра тэлефон)’ (Ян.), трэнь‑брэнь — гукаперайманне гучання шчыпковых музычных інструментаў (ТСБМ). Параўн. рус. вяцк. тре́нькать ‘брынкаць, ціха наігрываць, балбатаць’, «звонкі» варыянт у чэш. drnkat, brnkat < drnk, brnk — пра выражэнне бразгатлівых гукаў. Гукаперайманне (Фасмер, 4, 98; Махэк₂, 128). Сюды ж з ускладненай асновай трэндыка́ты ‘трэнькаць, перадаваць голасам музыку, напяваць рэчытатывам’ (пін., Нар. лекс.), трынды́каць ‘гаварыць абы-што (пра жанчын-пляткарак)’ (ТС), трынча́ць ‘гаварыць, балбатаць’ (круп., Сл. ПЗБ), тры́каті ‘трэнькаць, брынькаць’ (Вруб.) са спрашчэннем спалучэння гукаў, успрынятага як назалізаваны галосны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павольна, паволі, спавольна, няскора, няспешна, непаспешліва, не спяшаючыся, няшпарка, нетаропка, памалу, ціха, паціху, цішком, марудна, ляніва; спакваля (разм.) □ абы-абы, ціхім ходам, нага за нагу, як не сваімі нагамі, як па смерць, на валах, абы дзень да вечара

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Наодлукіабы-як (рабіць)’ (беласт., Ніва, 5 жніўня 1979 г.), параўн. укр. наодлуці ’аддзяліўшыся’. Семантычна цяжка звязаць беларускае і ўкраінскае словы; магчыма, да адлучыць ’аддзяліць’ (гл. лучыць) у сэнсе ’адвязацца, адчапіцца’, тады першапачатковае значэнне прыслоўя было б ’абы адвязацца (рабіць)’. Фармальна суадноснае серб.-харв. ддлука ’рашэнне’ дэманструе процілеглую семантыку як вытворнае ад дзеяслова одлучити ’скончыць, падвесці вынікі і пад.’ Іншая версія: да лука ’выгін, крывізна’, *на‑од‑лукі адпавядала б семантычна рус. ’вкривь и вкось’, параўн. улукаткі ’зігзагамі (бегчы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згару́сціць ’зрабіць абы-як’, ’прыдбаць з цяжкасцю’ (ТСБМ), ’зваліць у кучу’, ’сабраць’ (Янк. I, II, Жд. 3), згарушчыць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, да згарнуць і грувасціць. Гл. гарнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расто́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Торкаючы, размясціць у розных месцах або на якой‑н. прасторы (пра ўсё, многае). Расторкаць фасолю па ўсёй градзе.

2. перан. Марна выдаткаваць, зрасходаваць. Абы-як растраціць, расторкаць прадукт можна, толькі хіба ж гэта парадак? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нале́та, прысл.

Разм. Будучым летам, у будучым годзе. [Бацька:] — Налета мо’ ўжо цялушка ацеліцца, а адно лета як-небудзь і без малака пражывем, малых жа няма... Галавач. — Супакойся, — папрасіў [Яўген]. — Хаваеш ты сябе, ці што? Не паступіла ў гэтым годзе — паступіш налета. Абы ахвота была. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)