ціхаплы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае павольны рух плыні, цячэння. Уставалі абшары бацькавых палёў і лугоў, што распасцерліся непадалёку ад ціхаплыннай у тых мясцінах Бярэзіны. Хадкевіч. Ад возера пачынаецца зялёны рукаў ціхаплыннай рачулкі. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цукровабура́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цукровых буракоў, звязаны з вырошчваннем цукровых буракоў. Цукровабурачнае поле. Цукровабурачная гаспадарка. // Прыгатаваны з цукровых буракоў. Цукровабурачная патака.
2. Які паразітуе на цукровых бураках. Цукровабурачны даўганосы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цюле́невы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да цюленя (у 1 знач.). Цюленевы промысел. // Які здабываюць з цюленя. Цюленевы тлушч. // Зроблены са скуры цюленя. Цюленевыя боты. // у знач. наз. цюле́невыя, ‑ых. Сямейства атрада ластаногіх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́сцік 1, ‑у, м.
Травяністая расліна сямейства губакветных, якая мае кветкі, сабраныя ў мяцёлкі, і шурпатаваласістае сцябло.
чы́сцік 2, ‑а, м.
Марская птушка атрада чысцікавых, якая жыве на скалах па берагах паўночных мораў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шамоту; які з’яўляецца шамотам. Шамотавая гліна. // Выраблены з шамоту, які змяшчае шамот. Шамотавая цэгла. Шамотавыя вырабы. // Звязаны з вытворчасцю вырабаў з шамоту. Шамотавы завод. Шамотавы цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапава́льны, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да шапавала.
2. Звязаны з апрацоўкай шэрсці шляхам узбівання, разрыхлення яе асобым інструментам або машынай; прызначаны для такой апрацоўкі. Шапавальны смычок. Шапавальны промысел. Шапавальная машына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца шэсць гадоў. Шасцігадовая адсутнасць. // Разлічаны, прызначаны на шэсць гадоў.
2. Узростам у шэсць гадоў. Шасцігадовае дзіця.
3. Які мае адносіны да шасцігоддзя (у 2 знач.). Шасцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шматнацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.
У склад якога ўваходзяць многія нацыі, народнасці; прадстаўлены многімі нацыямі, народнасцямі. Першая ў свеце шматнацыянальная дзяржава працоўных вырасла ў магутную дзяржаву, якая мае несакрушальны палітычны, эканамічны і абаронны патэнцыял. Машэраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыракаску́лы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шырокія скулы. Гэта сапраўды быў Дрозд — шыракаскулы, са смяшлівымі вачыма. Хомчанка. / у знач. наз. шыракаску́лы, ‑ага, м. — Няўжо так і не помніш? Хе-хе-хе! — засмяяўся шыракаскулы. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмісі́йны 1, ‑ая, ‑ае.
Спец. Звязаны з эмісіяй 1. Эмісійная палітыка. Эмісійны банк (які мае права выпускаць банкноты).
эмісі́йны 2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які дзейнічае пры дапамозе эмісіі 2. Эмісійны мікраскоп. Эмісійны фотаэлемент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)