слане́чнікавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сланечніку. Далёка застаўся сланечнікавы палетак, мінулі ржышча са стагамі саломы і выйшлі на палявую сцежку. С. Александровіч. // Які здабываецца з насення сланечніку. Сланечнікавы алей. Сланечнікавая макуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́давы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да соды. Содавы раствор. Содавы завод. Содавая вытворчасць. Содавыя вапны. // у знач. наз. со́давая, ‑ай, ж. Напітак з раствору пітной соды і спажыўнай солі ў газіраванай вадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́мчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае сумку (у 3, 4 знач.). Сумчаты воўк. Сумчаты крот. Сумчатыя грыбы.

2. у знач. наз. су́мчатыя, ‑ых. Падклас млекакормячых, якія даношваюць дзіцянят у сумцы (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́шчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сышчыка, уласцівы сышчыку або належыць яму. Яны [лістоўкі] не тут, яны далёка, і як вачэй, панок, ні жмур, не знойдзе сышчыцкае вока яго [Данілы] лістовак і брашур. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трайні́к, ‑а, м.

Спец.

1. Прадмет, які мае тры аднародныя часткі або які складаецца з трох частак. Патрубак-трайнік. Водаправодны трайнік.

2. Мера або прадмет, якія складаюцца з трох аднолькавых адзінак. Дошка-трайнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трохко́лерны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або які складаецца з трох частак розных колераў. Трохколерны сцяг.

2. Спец. Які ўзнаўляе шматколерны адбітак пры дапамозе трох колераў. Трохколерная фатаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

турбі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да турбіны. Турбінныя лопасці. Турбінны завод. □ І сёння забурліла Рэчка Моўчадзь. Турбінны гул Здалёк цяпер чуваць. Шымук. // Які дзейнічае, працуе пры дапамозе турбіны. Турбінная помпа. Турбінны паравоз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уліко́вы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ўліку, звязаны з улікам. Уліковая дакументацыя. Уліковая плошча. // Які служыць для ўліку. Прыйшоў з работы Антось, з размаху кінуў на тумбачку свой уліковы сшытак. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрыгі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фрыгійцаў. [Тульба:] — Зараз прыйшла на памяць адна байка Эзопа, таго фрыгійскага раба, якога потым перапявалі ўсе байкапісцы свету. Радкевіч.

2. Такі, як у фрыгійцаў. Фрыгійскі каўпак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хіны, уласцівы ёй. Хінны смак. Хінны пах. // Які ўтрымлівае хіну, хінін (пра дрэва). Хіннае дрэва.

2. Прыгатаваны з хіны, з хінай. Хінная вада. Хінныя парашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)