шышкава́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае шышкі, з шышкамі (у 1 знач.). А Грыша проста цяльпук, але самы разумны з усёй кампаніі. Гэта было відаць хаця б па тым, што галава ў яго была вялізная і ўся шышкаватая, «розум лез наверх». Караткевіч. // Спец. Які мае вузлы, патаўшчэнні на паверхні (пра дэфектную тканіну, пражу). Шышкаватая пража.
2. Які формай, сваім знешнім выглядам нагадвае шышку (у 1, 4 знач.). [Чалавек] прычапіў на шышкаваты нос рыжыя акуляры і чытаў кніжку. Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да баса. Басовая партыя. Басовая струна. □ — Браціе! — расцяжна гудзе пісар, пачынаючы з самай нізкай басовай ноты, як шэршань у пустым асінавым дупле. Колас.
•••
Басовы ключ гл. ключ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безула́дны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае ўлады, які страціў уладу. Безуладны кароль. // Які не здольны валодаць сабой. — Ха-ха-ха-ха! — засмяялася Мая і, безуладная ад смеху, павісла ў хлопца на рукаве. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безуце́шны, ‑ая, ‑ае.
Які не мае ўцехі, якога нельга паслабіць, зменшыць уцехаю. Безуцешная туга. □ Ачнулася толькі пад вечар яна У змрочным палацы Барыны З бядою сваёй безуцешнай адна, У лютай няволі дзяўчына. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бескане́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бесканечнага; адсутнасць пачатку і канца. Бесканечнасць матэрыяльнага свету. // Тое, што не мае канца ці здаецца такім; бясконцасць. Бесканечнасць рэек. Бесканечнасць мора.
2. Уяўная велічыня, большая за ўсякую дадзеную.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бірузо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бірузы; з бірузой, зроблены з бірузы. Бірузовы пярсцёнак.
2. Падобны на бірузу колерам; блакітнаваты. Цёмна-сінія хвалі .. становяцца то ярка-ізумруднымі, то бірузовымі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарчы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гарчыцы (у 1 знач.). Гарчычны пах. Гарчычны кампрэс. // Прыгатаваны з зярнят гарчыцы. Гарчычны алей.
2. Колеру гарчыцы; цёмна-жоўты.
•••
Гарчычны газ — тое, што і іпрыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
геаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да геаграфіі. Геаграфічныя адкрыцці. Геаграфічны атлас. // Які разглядаецца з пункту погляду будовы мясцовасці, прыродных умоў або месцазнаходжання на зямной паверхні. Геаграфічныя граніцы. Геаграфічнае палажэнне краіны. Геаграфічнае асяроддзе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аднайме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае тое самае імя, такую самую назву. Аднайменныя электрычныя гарады. □ Паводле рамана «Бацькаўшчына» ў 1932 годзе К. Чорны напісаў аднайменную п’есу, у якой захоўваецца асноўная сюжэтная лінія рамана. Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыстакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да арыстакратыі (у 1 знач.). Арыстакратычная сям’я. Арыстакратычны ліцэй.
2. Уласцівы арыстакрату; вытанчаны. Арыстакратычныя манеры. Арыстакратычнае паходжанне.
3. Які характарызуецца пануючай роляй арыстакратыі. Арыстакратычны спосаб праўлення.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)