сібірая́звавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сібірскай язвы. Сібіраязвавая эпідэмія. // Які служыць для лячэння сібірскай язвы, засцерагае ад яе. Сібіраязвавая сываратка. Сібіраязвавая прышчэпка.
2. Хворы на сібірскую язву. Сібіраязвавыя жывёліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сінапты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сіноптыкі; звязаны з высвятленнем метэаралагічных умоў, стану надвор’я. Сінаптычны цэнтр. Сінаптычныя даныя. □ Звесткі аб прыродных з’явах перадаюцца.. ўмоўным сінаптычным кодам. «Беларусь».
•••
Сінаптычная карта гл. карта.
[Ад грэч. synoptikos — здольны ўсё акінуць вокам, агледзець.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сія́мскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Сіяма (старой афіцыйнай назвы Таіланда), сіямцаў.
•••
Сіямскія блізняты — а) зрослыя блізняты, якія нарадзіліся ў Сіяме ў пачатку 19 ст.; б) перан. (жарт.) пра неразлучных сяброў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыпі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скрыпкі. Скрыпічны смычок. Скрыпічныя струны. // Які выконваецца на скрыпцы, напісаны для выканання на скрыпцы. Скрыпічны канцэрт. Скрыпічная саната.
•••
Скрыпічны ключ гл. ключ (у 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыпнёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скрыпню. Скрыпнёвае лісце. // Зроблены, прыгатаваны са скрыпеню. Скрыпнёвая настойка.
2. у знач. наз. скрыпнёвыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца скрыпень, фуксія і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сне́жаньскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да снежня. Снежаньскі мароз. □ Кароценькі снежаньскі дзень неяк згас неўпрыкмет, і я вяртаўся назад ужо ў сінія прыцемкі. Ракітны. // Які адбываўся, праходзіў у снежні. Снежаньскі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спадніцы; прызначаны для спадніцы. Праворныя Надзіны пальчыкі выхапілі са спаднічнай кішэнькі флакончык з духамі, і па пакоі разліўся знаёмы і дарагі мне бэзавы пах. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спарады́чны, ‑ая, ‑ае.
Які праяўляецца непастаянна, неперыядычна; нерэгулярны. Спарадычнае ўжыванне ў якасці назвы метралагічнай гандлёвай адзінкі мае слова аршын, запазычанае з цюркскіх моў і добра вядомае старажытнарускім помнікам. Гіст. лекс. бел. мовы.
[Ад гроч. sporadikos — раскіданы, адзіночны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суайчы́ннік, ‑а, м.
Чалавек, які мае з кім‑н. агульную айчыну. І вось .. збылося геніяльнае прадбачанне нашага вялікага суайчынніка К. Э. Цыялкоўскага аб тым, што чалавецтва не застанецца вечна на Зямлі. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да танка 1, звязаны з вырабам танкаў. Танкавая прамысловасць. Танкавая браня. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе танкаў. Танкавы дэсант.
2. Звязаны з падрыхтоўкай танкістаў. Танкавае вучылішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)