самаарганізава́льны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: самаарганізавальная сістэма — сістэма, якая мае ўласцівасць змяняць свае функцыі і будову ў залежнасці ад задач і знешніх умоў з мэтай захавання сваёй жыццяздольнасці або аптымальных параметраў. Расліна як самаарганізавальная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафло́р, ‑у, м.

1. Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.

2. Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.

3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.

[Гал. saffloer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вало́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Травяністая расліна сямейства складанакветных, якая расце звычайна ў азімых пасевах і цвіце сінімі кветкамі; васілёк. З густога лесу жыта.. вытыркалі ўперад сінія галоўкі цыбатае валошкі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жураві́ны, ‑він; адз. журавіна, ‑ы, ж.

1. Ягадная вечназялёная расліна сямейства бруснічных, якая расце на мохавых балотах.

2. зб. Чырвоныя кіслыя ягады гэтай расліны. На бліжнім балоце жанчыны збіраюць журавіны і брусніцы — восеньскія ягады. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плывуне́ц, ‑нца і ‑нцу, м.

1. ‑нца. Жук, які жыве ў стаячай або павольна цякучай прэснай вадзе.

2. ‑нцу. Водная расліна з шарыкападобнымі пухіркамі на лісцях, якія служаць для вылоўлівання і пераварвання дробных жывёлін планктону.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́тнік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства асаковых, якая расце пераважна па сырых, балоцістых месцах. На берагах [ракі] пасівеў няскошаны сітнік. Грахоўскі. Балота перасохла, і толькі дзе-нідзе пад пульхнымі купінамі сітніку, калі ступіш, забурліць вада. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стульду́пкарасліна стрэлкі; настой з гэтай травы’ (паст., Сл. ПЗБ). Да стуліць (гл.) і дупа (гл.), бо настой расліны выкарыстоўваецца як сродак ад паносу. Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. stulidupkaрасліна Capsella bursa pastoris; Sisymbrium sophia’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расхо́днікрасліна Sticta pulmonacca, ужываецца простымі людзьмі замест груднога чаю’ (Нас.), ’расліна зайцава капуста’, ’падалешнік, лугавая расліна’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’блюшчык, Glechoma hederacea L.’ (Кіс.), разхо́днік ’тс’ (Ласт.), росхо́днік ’тс’ (ТС), укр. росхі́дник ’зайцава капуста, Sedum acre L.’, рус. росхо́дник ’тс’, польск. rozchodnik ’тс’, харв. razhodnik ’паслён, Solanum dulcamara L.’, славен. razhọ̑dnik ’тс’. Тлумачыцца тым, што яго адросткі “расходзяцца па зямлі” (Махэк, Jména, 95; Мяркулава, Очерки, 110). Гл. ход, хадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сажо́нкарасліна анемона люцічная Anemone ranumculoides L.’ (Кіс.). Рус. сазо́нчики ’Pulsatilla vulgaris L.’, самсо́нички ’Pulsatilla patens Mill.’, польск. sasanka ’Anemone pulsatilla L.’, чэш. sasankaрасліна Anemone’, серб.-харв. sása ’Pulsatilla’, балг. са́санрасліна Hepatica triloba’. Ва ўсходнеславянскіх мовах, відаць, запазычанне з польскай, якое падверглася розным фанетычным зменам; напэўна, яно было збліжана і з дзеясл. садзіць, сажаць. Адносна паходжання этымона гл. Махэк₂, 537; там жа і літ-pa. Гл. сасонка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыжава́нье ’бадзяга, травяністая расліна’ (ПСл). Ад ры́жы (гл.) па колеры расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)