Вурга́ніць ’валіць адно на другое без парадку, рабіць абы-як’ (Нас.). Відаць, немагчыма разглядаць асобна ад варганіць ’тс’; узыходзіць да незафіксаванага *вурга́ць, вургану́ць ’кідаць, штурхаць’, што адпавядае балг. въ́ргам ’перакульваць, валіць’, чэш. vrhati, славац. vrhať ’кідаць’ і інш.; адносна семантыкі параўн. таксама балг. арг. върго́люрабіць, працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капчы́ць ’абкопваць бульбу’ (Др.-Падб.). Да капцы (= рабіць капцы ’акучваць, абганяць бульбу’), капец (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспаро́міць ’прызапасіць, назапасіць; рабіць загатоўкі, запасы да пары, да часу’ (Нас., Ласт.). Гл. спаро́міць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасілітава́ць ’пахваліць з карыслівымі мэтамі’ (Касп.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. saldytiрабіць салодкім, саладзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мякчу́ліць, мекчу́літьрабіць мягчэйшым, размякаць’ (Растарг.)· Кантамінаванае ўтварэнне ад мякчыць (Смяккі) і мяжджуліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыні́ць, чыню, чыніш, чыніць; незак., што.

1. Рабіць, учыняць, тварыць. Чыніць суд і расправу. □ Ніякай бяды.. [рака] ніколі не чыніла: не пагражала людзям разлівам, не размывала берагоў, не шумела злоснай пенай. Кулакоўскі. Як у хаты рабункі чыніць Панаедуць чужыя салдаты, Сэрца ўраз зашчыміць, зашчыміць — Бо ўмясціла ўсе хаты. Куляшоў. Запас бяды не чыніць. Прымаўка. // Ствараць, утвараць; ставіць. Амерыканскія ўлады чынілі розныя перашкоды савецкім журналістам. «ЛіМ».

2. Рабіць кудзелю. Дзяўчаты чынілі кудзелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што.

Разм. Рабіць меншым; памяншаць. На хвіліну пакідаецца работа, адстаўляюцца піўныя пляшкі, вёдры з півам, пакідаецца солад і нават печ меншыць свой агонь. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

архаізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Пераняць (пераймаць) прыёмы старых пісьменнікаў, майстроў мастацтва, засвоіць (засвойваць) іх манеру, асаблівасці іх творчасці. // Зрабіць (рабіць) што‑н. падобным на старое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзіва́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Паводзіць сябе як дзівак, рабіць дзівацтвы. Няхай я парой дзівачыў... Дык ведай — каханнем першым І шчырым, і непаўторным Цябе я, сяброўка, кахаў. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Рабіць сутулаватым; горбіць. Чалавек ён быў яшчэ не стары.., але хадзіў заўсёды квола, па-старэчаму; і ходзячы, і стоячы, сутуліў шырокую .. спіну. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)