чыніць, чыню, чыніш, чыніць; незак., што.

1. Рабіць, учыняць, тварыць. Чыніць суд і расправу. ▪ Ніякай бяды.. [рака] ніколі не чыніла: не пагражала людзям разлівам, не размывала берагоў, не шумела злоснай пенай. Кулакоўскі. Як у хаты рабункі чыніць Панаедуць чужыя салдаты, Сэрца ўраз зашчыміць, зашчыміць — Бо ўмясціла ўсе хаты. Куляшоў. Запас бяды не чыніць. Прымаўка. // Ствараць, утвараць; ставіць. Амерыканскія ўлады чынілі розныя перашкоды савецкім журналістам. «ЛіМ».

2. Рабіць кудзелю. Дзяўчаты чынілі кудзелю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)