бо́бік, ‑а, м.
Разм. Пагардлівая назва паліцаяў, якія былі на службе ў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у часе Вялікай Айчыннай вайны. Толя саскочыў з Сівача, дапамог Максіму, падсадзіў яго на свайго каня, а сам — па-маладому неразумна, толькі прыкленчыўшы, але весела, у два ці ў тры націскі выпусціў на «бобікаў» увесь аўтаматы дыск. Брыль. Такіх, як Куцка, шмат. Што іх пазнала ў бобікі? Прыйшлі фашысты і прынеслі пошасць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жарало́, ‑а́; мн. жаро́лы (з ліч. 2, 3, 4 жаралы́), жаро́лаў; н.
1. Глыбокая адтуліна ў чым‑н. Жарало вулкана. □ Падаючы, [клён] прабіў сукам жарало ў зямлі. Лужанін. // Адтуліна ў ствале тоўстага дрэва. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя, дуплястыя, з асмаленымі жароламі дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Колас. // Назва пярэдняй адтуліны ствала гарматы. Гармату павярнулі жаралом у бок палякаў і пачалі біць. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха 1, нескл., н.
Назва літары «х».
ха 2, выкл.
Разм. Выказвае нязгоду з чым‑н., абурэнне з прычыны чаго‑н. (часам з адценнем іроніі, знявагі). — Не спраўлюся я, Максім Рыгоравіч. — Ха! — Мароз выцяў Гаварушку па плячы. — А хто ж справіцца? Лобан. — А злоты нам, дзед, усё-такі заплаціш, — пагразіў Том. — Ха, спадзявайцеся. Многа я іх назапасіў вам. Пальчэўскі. Волька пакрыўджана надзімае губы. Яна выдумала?! Ха, вы толькі паглядзіце! Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шляхе́цтва, ‑а, н.
1. Тое, што і шляхта. Не толькі ў Віркуцці, але і шмат па якіх маёнтках акупаванага Палесся ладзілі паны пышныя банкеты польскаму афіцэрству. Польскае шляхецтва перажывала мядовы месяц адраджэння свае дзяржаўнасці, зварот да жыцця, здзяйсненне гадаваных вякамі надзей. Колас. // Прыналежнасць да шляхты. [Сяргей:] — Эх, Васіль! Шляхецтва гэтае і бацькоў нашых атруціла і ў нас атруты ўліло... Чарнышэвіч.
2. Назва дваранства, пашыраная ў Расіі першай паловы 18 ст.
[Польск. szlachectwo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Крыве́ч ’назва невялікага лесу’ (Сцяшк.). Да крывы (гл.). Невялікія дрэвы называюць крывымі. Словаўтваральна да *крывеча. Мадэль на ‑єна з агульным значэннем сукупнасці. Параўн. пусты — пустэча ’стары лес’ (Сцяцко, Афікс. наз., 102–103).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́рцень ’вецер; нячыстая сіла’ (Мат. Гом.). Персаніфікаваная назва ветру, паводле яго магутнай наднатуральнай сілы, утвораная ад vьrtěti і суф. ‑ьnʼь (як студзень, пярэварацень); параўн. таксама рус. перм. ве́рте́нь ’гарэза, свавольнае бойкае дзіцё’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ігу́менша ’жанчына (тоўстая, непаваротлівая)’ (Мат. Гом.). Фемінатыў на ‑ш‑а ад ігумен (гл.). Семантычны зрух у напрамку ’жонка ігумена’ → ’увогуле тоўстая непаваротлівая жанчына’; параўн. падобную трансфармацыю калуж. и́гумен ’жартаўлівая назва старога чалавека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лашбякі́ ’назва сцяблоў і лісця буракоў’ (гродз., ДАБМ) — калі гэта не памылковае напісанне лексемы ламбякі (гл.), тады можна меркаваць аб кангамінаванай назве, утворанай ад літ. laužas ’сухая галіна’ і lambas ’націпіна буракоў’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабі́ннік 1 ’вялікі шэры дрозд’ (ТСБМ). Рус. дыял. ряби́нник ’тс’. Ад рабі́на (гл.). Назва адсутнічае ў народнай мове, хутчэй за ўсё з рус. рябинник, параўн. бел. народныя назвы птушкі дрозд‑піскун, лепік (Ласт.). Назва ўзнікла ў выніку метанімічнага пераносу назвы месца пражывання дразда (зараснікі рабіны) на птушку.
Рабі́ннік 2 ’піжма’ (ашм., мядз., шчуч., клім., ЛА, 1; Сцяшк. Сл.), Утворана ад рабі́на (гл.) у выніку метафарычнага пераносу назвы дрэва паводле знешняга падабенства лістоў і суквеццяў раслін да лістоў і гронак рабіны, параўн. рус. ряби́нка ’піжма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сакольнік ’расліна ястрабок зонцічны, Hieracium umbellatum L.’ (Кіс.). Рус. соко́лья трава ’тс’, сокольніка ’Hieracium pilosella L.’, серб.-харв. соколова трава ’Hieracium cymosum L.’, польск. jastrzębiec, чэш. jestřábník ’Hieracium’. Да сокал (гл.). Антычная назва для Hieracium і блізкіх раслін ўтворана ад грэч. ίεφαζ ’ястраб’, таму што існавала павер’е, што ястрабы і сокалы для вастрыні зроку ужываюць сок гэтых раслін; гл. Махэк, Jména rostl., 232. Аднак, назва можа тлумачыцца тым, што вялікая колькасць гэтых раслін расце на значнай вышыні, дае водзяцца ястрабы і сокалы (Сіманавіч, 232).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)