кварта́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да квартала. Квартальны план. Квартальны ўчастак. Квартальная кацельная. Квартальная прасека.
2. у знач. наз. кварта́льны, ‑ага, м. Разм. Тое, што і квартальны наглядчык (гл. наглядчык).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зако́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае закону (у 1 знач.), грунтуецца на законе. Законна дакумент. На законных падставах.
2. Які мае падставу; справядлівы, абгрунтаваны. Законны гонар. Законны папрок.
•••
Законны шлюб гл. шлюб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяда́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бедака, уласцівы бедаку. Палац ваш [панскі] смяецца з нядолі бядачай. Купала. Нягледзячы на бядачы лёс, народ ніколі не траціў пачуцця гумару, верыў у лепшую будучыню. Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лядзя́к, ледзяка, м.
1. Невялікі кавалак лёду; ільдзінка. Калёсы тарахцелі па нераста[л]ых ледзяках. Гартны. Пагодзіцца. Са стрэх ледзякі дзінькаюць. Барадулін.
2. перан. Разм. Пра чалавека, які вельмі змёрз ці мае халодны тэмперамент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ля́лечны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лялькі. // У якім дзейнічаюць лялькі. Лялечны тэатр.
2. перан. Маленькі, менш звычайнага памеру. Наташа спачатку пачула гудок, потым ужо ўбачыла белы лялечны параход. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладзёжны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да моладзі, складаецца з моладзі. Маладзёжная брыгада. // Прызначаны для моладзі. Будаўніцтва маладзёжнага кафэ, як яго сціпла называлі ў розных дакументах гарадскія ўлады, ішло да завяршэння. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маласі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае невялікую сілу; фізічна слабы. Маласільны конь.
2. Малой магутнасці (у 3 знач.). Маласільны рухавік. □ Паравічок у двух брыгадах слабы, маласільны, яго ледзь хапае для фермаў. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
караво́кі, ‑ая, ‑ае.
Які мае карыя вочы. На прыпынку ў калідоры вагона паяўляецца першы прадстаўнік чэхаславацкага народа, дабрадушны, крыху паўнаваты для сваіх маладых год, каравокі старшына-пагранічнік з папкай пад пахай. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кары́слівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае на ўвазе выгаду, карысць, заснаваны на карысці. Карыслівыя інтарэсы. Карыслівыя мэты. □ [Васіля] закранула яе [Машына] халодная, карыслівая разважлівасць. Шамякін.
2. Які імкнецца да асабістай выгады, карысці. Карыслівы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да касы, праводзіцца касай. Касавы апарат. Касавая дакументацыя. Касавыя аперацыі.
2. Які дае вялікія грашовыя зборы ў касе (пра фільм, спектакль і інш.). Касавая п’еса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)