Прыкра́сіць ’аздобіць, упрыгожыць’; перан. ’упрыгожыць выдумкай, перабольшаннем апавяданне, пераказ’; ’дадаць у ежу што-небудзь для каларыйнасці або смаку; закрасіць’ (Нас., ТСБМ); сюды ж сінанімічныя аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкра́са, часцей мн. л. прыкра́сы ’аздоба, упрыгожанні; перабольшанне, выдумка’ (ТСБМ), прікра́са ’аздоба’ (Бяльк.), прыкра́сатое, што дабаўляецца ў ежу для каларыйнасці або смаку (мяса, тлушч, пахучыя прыправы і пад.; закраса)’ (Нас., ТСБМ). Параўн. з антанімічнымі значэннямі, што надаюцца семантыкай прыстаўкі, якое ў дадзеным выпадку з’яўляецца сінанімічным значэнню прыстаўкі пера- ’давядзенне дзеяння да адмоўнага выніку’: прыкрасі́цца ’паблякнуць’: краса прыкрасіцца, а розум прыгадзіцца (шуміл., Сл. ПЗБ), прыкра́са, перэкра́са ’непрыгожая дзяўчына’ (Растарг.). Да слаба адлюстраванага — і толькі на ўсходзе — мглін., зах.-бранск. кра́сіць ’упрыгожваць’ (Кос., Растарг.), якое яшчэ ў прасл. *krasiti набыло значэнне ’дадаць у ежу’ (ЭССЯ, 12, 99–100). Параўн. рус. дыял. прикра́сить ’прыправіць, закрасіць (пра страву)’, ’пахваліць некага’, укр. прикра́сити ’ўпрыгожыць, зрабіць прыгажэйшым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прымаўля́ць, прымоўля́ць ’прыгаворваць; угаворваць; папракаць; прыгаворваць пры варажбе; прыварожваць’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), ’ужываць прымаўкі, прыказкі’, ’галасіць’, ’наймаць’ (шчуч., віл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж вытворныя: пры́маўка, прымо́ўка ’ўстойлівы выраз; прыгаворка; папрокі; лаянка; словы, якія выкарыстоўваюцца пры чараванні, варажбе’ (Шпіл., Гарб., Нас., Байк. і Некр., Касп., Растарг., Яруш., ТСБМ; глыб., ганц., Сл. ПЗБ; ТС), ’нагавор; заклінанне’ (Ян.), ’урокі’ (кіраў., ЛА, 3), прымо́ўны ’хвароба, якая лечыцца замовамі, прымаўленнем’ (Нар. Гом.), ст.-бел. примолвяти ’заклінаць’, примолвение ’замова, заклінанне’ (Сл. Скарыны). Ад мо́віць (гл.). Падобна на тое, што значэнне ’прыгаворваць пры варажбе; замаўляць’ было першасным, параўн. стараж.-рус. примълвление, примолвление ’замова, заклінанне’, примълва, примолва ’прыгавор’, рус. дыял. прима́вливать, примо́влить ’запрашаць (у госці)’, укр. примовля́ти ’прыгаворваць, прымаўляць; гаварыць, казаць, умешвацца ў размову’, при́мівка, при́мовка, примо́вля ’прыказка, прымаўка’, примо́ва ’замова’, примовля́ння ’прыгаворка; замова’, примі́вник ’чараўнік, які лечыць замовамі, шаптун’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 491–492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сляза́ ‘вадкасць з вачэй (пры плачы і інш.)’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), слеза́ ‘тс’ (ТС). Параўн. укр. сльоза́, рус. слеза́, стараж.-рус. сльза, польск. łza, в.-луж. syłza, н.-луж. łdza, чэш., славац. slza, серб.-харв. су̀за, славен. sólza, балг. сълза́, макед. солза, ст.-слав. сльза. Прасл. *slьza або *slьdza; Фасмер (3, 668) з перавагай да першай формы. Роднаснае слізкі, слізь (гл.); Бязлай (3, 289) прасл. *slьza лічыць дэвербатывам, першасна nomen actionis > nomen acti ад прасл. *slьzati ‘слізгаць, паўзці (слізганне, коўзанне)’ > ‘тое, што слізгае’ → ‘кропля, сляза’. Параўноўваюць з с.-н.-ням. slik, slîk ‘слізь’, нов.-в.-ням. schlickern ‘праліваць’, с.-в.-ням. slîch, slich ‘глей’ (літ-py гл. Фасмер, там жа). Махэк₂ (559) рэканструюе прасл. *sьlza, што не адпавядае ўсходнеславянскім формам, для якіх ён дапускае мэтатэзу ьl > . Гл. таксама ЕСУМ, 5, 311.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́валака ’пакулле’ (Нас., Касп., Юрч.), ’вяроўка’ (Нар. Гом.), ’маніцы’ (Гарэц.), су́волока ’пырнік, Agropyron repens L.’ (іван., пін., ЛА, 1). Параўн. рус. су́волока ’зброд’, ’пустазелле; дрэнныя каноплі, якія пакідаюцца на полі’. Ад су- і валачыць, валаку; параўн. су́валач ’адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай’ (барыс., Жд. 1). Насуперак Фасмеру (3, 793) цяжка аддзяліць ад формаў з сінкопай су́валка ’рэшткі валакна пасля трапання льну, канапель’, ’блытанае валакно’ (Бяльк.; ушац., Шатал.), ’пакулле’ (Яруш.), ’сухія карэнні, пырнік’ (паст., ЛА, 4), ’высахлыя расліны, якія зграбаюць восенню з агародаў’ (Растарг.), сува́лка ’рэшткі льну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы’ (докш., Гіл.), су́волка ’вельмі тоўстыя ніткі’ (ТС). Параўн. рус. су́валка ’ачоскі (льна, канапель)’, паводле Фасмера (там жа), ад валитъ (гл. валіць2). Борысь (Prefiks., 95) на аснове балцкіх адпаведнікаў, параўн. літ. są́valkosтое, што разам сцягнулі; галота, зброд’, узнаўляе прасл. дыял. *sǫvolka: *sъvelkti ’звалачы, сцягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымя́нка ‘расліна Convallaria majalis’ (Ласт.), тымянкі мн. л. ‘вырачка звычайная, Clinopodium vulgare L.’ (віц., Кіс.). Паводле Ластоўскага, іншая назва расліны, з якой ён пад пытальнікам ідэнтыфікуе ландыш, цімʼян (цімьян), што адпавядае ст.-бел. темъянъ, темианъ, фемианъ, фемиянъ, фимиянъ ‘расліна чабор, Thymus L.’, ‘пахучае рэчыва з гэтай расліны’ (ГСБМ). Найбольш верагодна, што лексема выводзіцца з польск. tymian, tymianek, якія абазначаюць ‘чабор, Thymus L.’, а таксама ‘чысцік, Calamintha L.’, а ў форме temian з’яўляецца сінонімам да чэш. blín ‘блёкат, Hyosciamus L.’ (Махэк, Jména, 205). З другога боку, Clinopodium па-польску называецца storzyszek ‘вырачка’, а першапачаткова ‘казялец ці кураслеп, Anemone L.’ (Махэк, Jména, 201), што сведчыць аб шматлікіх пераносах назваў з адной расліны на другую паводле іх моцнага паху. Польск. tymian, tymianek ‘чабор’, на думку Брукнера (589), было запазычана з ням. Thymian праз лацінскую мову са ст.-грэч. θῡμίᾱμαтое, што курыцца (пра фіміям)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ствараць грукат. Ноч над зямлёй плыла. Грукала навальніца. Калачынскі. Зямлю скаваў мароз, і боты грукаюць на ўсё наваколле. Шамякін. // Шумна, з сілай біць, удараць. Як у бубен, у памост Грукаюць падковы. Бялевіч.

2. Тое, што і грукацца (у 1 знач.). Калі каму трэба было чаго, дык ён грукаў у брамку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

губе́рня, ‑і; Р мн. ‑рань; ж.

Асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дарэвалюцыйнай Расіі з пачатку 18 ст. і ў СССР да 1924–29 гг. // Уст. Губернскі горад. Стаіць [гарадавы], як той пастух над статкам, І наглядае за парадкам — На тое ж горад і губерня. Колас.

•••

І пайшла пісаць губерня (жарт. уст.) — усё прыйшло ў рух, пачаўся перапалох.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дада́так, ‑тку, м.

Тое, што прыбаўляецца, дадаецца да чаго‑н. [Пацейкоўскі] праглядае тэзісы,.. робіць папраўкі, дадаткі, шліфуе, адточвае кожны сказ, кожнае слова. Колас. // Кніга, брашура і пад., што прыкладаюцца да якога‑н. падпіснога выдання. Літаратурны дадатак да газеты.

•••

У дадатак (да) — акрамя чаго‑н., звыш чаго‑н. У дадатак да дзяржаўных клопатаў былі клопаты і асабістыя. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́рак, ‑рка, м.

Тое, што і ворчык.

бара́к, ‑а, м.

Лёгкае збудаванне для часовага жылля, бальнічных мэт. Хвала студэнцкаму бараку — Прытулку нашых дум і мар! Аўрамчык. Горад яшчэ ляжаў у руінах. Людзі жылі ў бараках і зямлянках. Асіпенка. Такім я і запомніў яго з тых далёкіх год вайны, калі Ганс Кегель заходзіў зрэдку да нас, у барак. Сачанка.

[Фр. baraque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Змяя, гадзюка. [Бусел] ляціць з небасхілу, нішчыць гадаў гатовы... Дубоўка.

2. Разм. лаянк. Пра агіднага, шкоднага чалавека. Ота зірнуў на гаспадара, як на гадзюку, і спакойна сказаў: — Гад! Гнілая калода! Бядуля. Вораг ёсць вораг: грабежнік і кат, Не вер яму, гаду. Колас.

•••

Гад печанытое, што і гад (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)