непадрыхтава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае неабходнай. падрыхтоўкі, не атрымаў падрыхтоўкі. Васіль Якімчук па-ранейшаму прыходзіў на ўрокі непадрыхтаваным. Кавалёў.
2. Не гатовы, не прыгодны для чаго‑н. Непадрыхтаванае выступленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навабра́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да навабранца, навабранцаў. Руневіч успомніў свой апошні спектакль, у лютым трыццаць дзевятага года, калі ўжо Толя быў дома, а ён, Алесь, чакаў навабранскай павесткі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напаўкаланія́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да напаўкалоніі. Напаўкаланіяльная залежнасць. // Які паводле свайго становішча набліжаецца да калоніі, залежны ў эканамічных і палітычных адносінах ад капіталістычных дзяржаў (пра краіну, дзяржаву). Напаўкаланіяльная краіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плаце́жны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плацяжу. Плацежнае абавязацельства. □ — Дык у вас жа няма грошай, — сказаў.. [Собіч]. — Вы нават перабралі ў нас. Можа сёння пералічылі, дык давайце ваша плацежнае даручэнне. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крамо́льны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да крамолы, звязаны з ёй; мяцежны. Крамольная ідэя. Крамольныя справы. □ Усё ў.. газеце было неспадзявана крамольным: і бунтарскі дух, і антыцарскія настроі. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыжавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Скрыжаваны, перакрыжаваны. Крыжавая дарога. □ На крыжавых пуцінах з ёй сустрэўся — Куды ісці, не ведала яна. Купала.
2. Які мае адносіны да крыжа (у 5 знач.). Крыжавая косць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́герны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лагера (у 1–3 знач), уласцівы лагеру. Лагерная вучоба. Лагернае адзенне. Лагернае ўтрыманне жывёлы. □ Пад паветкай лагернай канюшні стаіць адзін з запасных коней. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легкава́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае нязначную ці недастатковую вагу. Легкаважны груз.
2. перан. Несур’ёзны, легкадумны, павярхоўны. У іншых выпадках паэтычнасць, не падмацаваная праўдай побыту, сюжэтам, застаецца павярхоўнай і легкаважнай. Кучар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расходу (у 1–3 знач.), выдзелены, прызначаны для расходу. Расходныя грошы. Расходная кніга. □ Яны пачалі правяраць дакументы. Таццяна праглядала расходныя, Ніна Іванаўна прыходныя. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ру́жавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ружы. Ружавы ліст. // Прыгатаваны з руж. Ружавае варэнне. // Атрыманы з ружы. Ружавы алей.
2. у знач. наз. ру́жавыя, ‑ых. Тое, што і ружакветныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)