Ва́гі ’прылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБС вага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус. весы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазваро́т ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс.). Да (ваз)варачаць, (ваз)варочацца. З коранем *vort‑ у слав. мовах існуе шмат розных па ўтварэнню слоў са значэннем ’месца павароту плуга’; параўн. бел. заваро́т, зварата́, разваро́т, укр. зворота, славен. zvrát, zvrátnica, zvratnják і інш. (Выгонная, Лекс. Палесся, 45–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васіле́ц ’журавель звычайны’ (КЭС). Параўн. таксама веселе́ц, вэсэ́лык ’журавель шэры, Grus grus L.’ (КЭС). Укр. весе́лик ’назва жураўля, якую трэба ўжываць, калі яны прылятаюць вясной, замест жураве́ль, іначай будзеш жури́тися ўвесь год’ (Грынч.). Такім чынам, васіле́ц < веселе́ц; усё да вясёлы (слав. *veselъ). Назва табуістычная па паходжанню.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лачу́га ’хаціна’ (паўд.-усх., КЭС), узята з мовы старавераў — з рус. лачу́га, якое з цюрк. Параўн. чагат. alačuɣ ’палатка, шацёр з лямцу, кары, галін’, тат., кірг. alačyk ’тс’ (Радлаў, 1, 362; Фасмер, 2, 468). Сюды ж лачу́жнік (лаянк.) ’бяздомнік, які цягаецца па чужых хатах, халупах’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́дво-ніле́дво ’з вялікай цяжкасцю’, ’нарэшце-такі’ (шчуч., Нар. лекс.), калінк. ледзьві‑неледзьві ’ледзь-ледзь’ (З нар. сл.), маг. ледва‑няледва (КЭС), укр. ледві(о)‑не‑ледві(о), рус. арх. едва не едва ’тс’. Па форме суадносяцца з літ. vosnevōs ’ледзь-ледзь, з цяжкасцю’ (літ. vös ’ледзь’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каршэ́ль ’карак’ (Нар. лекс.) у выразе даць у каршэль ’даць па шыі’ (Нар. сл., Янк. Мат.), ’карак, задняя частка шыі’ (Сцяшк., Сцяшк. МГ), ’шыя і плечы ля шыі’ (КЭС, лаг.). Словаўтваральны варыянт да каршэнь (гл.). Аб суфіксацыі ‑elь гл. SP, 1, 108; ‑enь‑ SP, 1, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Афро́нт, у запісах Федароўскага: «Тры афронты качароў, дзевіць вецей лебядзей» (VI, 105), па семантыцы не можа ўзыходзіць да польск. afront (франц. afront) ’знявага, паклёп’. Відаць, скажонае акрэнт ’карабель’, польск. okręt, параўн. іншыя запісы той жа песні ў Федароўскага: «Дзевяць віцін лебядзей, тры акрэнты качэрэй» (VII, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набожнік ’вышыты рушнік, які вешалі на абразы’ (Касп., Сцяшк., Др.-Падб., Дэмб. 1; бых., Янк. Мат., Гарэц.; круп., Нар. сл., Бяльк.), укр. чарн. набо́жнік ’тс’. Да багі ’абразы’, хутчэй за ўсё ў выніку сцяжэння набожны рушнік або па прадуктыўнай мадэлі, параўн. нарожнік, налобнік, нарукиўнік і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Найса́ма ’звыш меры’: найсамо хужэй (ТС). Найвышэйшая ступень параўнання ад займенніка сам (сама), які сам ужываецца для перадачы найвышэйшай ступені прызнака, адпавядаючы па функцыі часціцы (прэфіксу) пай‑: само больша ’найбольшая’, само трудней ’цяжэй за ўсё’, тады найсамо хужэй ’звыш меры дрэнна’. Гл. ESSJ SG, 2, 591.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йза ’валацуга’ (корб., Нар. лекс.). Польск. і каш. łajza ’тс’. Дарашэўскі (4, 254) мяркуе, што, магчыма, яны па ходзяць з ням. Laus ’вош’. Аднак можна дапусціць, што ад łazić ’лазіць’, як укр. лазя, лаза ’валацуга’, ’змяя’. Дыфтонг ‑ай‑ надае экспрэсіўнасць, магчыма, пад уплывам лексемы лайдак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)