пуры́ны, ‑аў; адз. пурын, ‑у, м.

Спец. Складаныя арганічныя злучэнні з наяўнасцю азоту цыклічнай будовы; сустракаюцца ў жывёльным арганізме як прадукт абмену рэчываў, а таксама ў некаторых раслінах.

[Фр. purin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ранго́ўт, ‑а, М ‑гоўце, м.

Спец. Сукупнасць драўляных або стальных прыстасаванняў на судне (мачты, рэі і пад.), якія служаць для пастаноўкі і расцягвання парусоў, падымання цяжараў, падачы сігналаў.

[Гал. rondhout.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растраві́цца, ‑травіцца; зак.

1. Разм. Моцна раздражніцца чым‑н.

2. Спец. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку). Малюнак добра растравіўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палярыза́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Уласцівасць светлавых і электрамагнітных хістанняў адбывацца ў адной пэўнай плоскасці. Палярызацыя светлавога праменя.

2. Адкладанне на электродах розных рэчываў, якія паслабляюць сілу току.

[Ад лац. polaris — палярны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памяншэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. памяншаць — паменшыць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. памяншацца — паменшыцца.

2. Спец. Велічыня, на якую што‑н. паменшана або паменшылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́канне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. окаць.

2. Спец. Захаванне ў вымаўленні ненаціскнога «о» пасля цвёрдых зычных; проціл. аканне. Оканне палескіх гаворак беларускай мовы. Паўночнарускае оканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падасно́ва, ‑ы, ж.

1. Спец. Ніжняя аснова ў тканінах, якія маюць дзве асновы.

2. перан. Сапраўдная прычына чаго‑н.; тое, на чым заснавана што‑н. Сацыяльная падаснова з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

націскны́, ‑ая, ‑ое.

1. Спец. Які служыць для націскання. Націскны болт.

2. Які прыводзіцца ў дзеянне націсканнем. Міна націскнога дзеяння.

3. Такі, на які падае націск. Націскныя галосныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.

1. Пафарбаваць белым. // Спец. Падвергнуць спецыяльнай апрацоўцы, каб зрабіць белым. Прабяліць цукар.

2. і без дап. Бяліць некаторы час. Прабяліць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашыўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Прашыты наскрозь. Прашыўная падэшва.

2. Забяспечаны прашыўкамі (у 2 знач.). Прашыўныя рукавы.

3. Спец. Які прызначаны, служыць для прашыўкі (у 3 знач.). Прашыўны прэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)