кулямётны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кулямёта. Кулямётная чарга. Кулямётны разлік. // Узброены кулямётам (кулямётаў), прызначаны для кулямёта (кулямётаў). Кулямётная рота. Кулямётнае гняздо. Кулямётная тачанка.
•••
Кулямётная істужка гл. істужка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
індукцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на індукцыі (у 1 знач.). Індукцыйны метад даследавання.
2. Які мае адносіны да індукцыі (у 2 знач.); выкліканы індукцыяй. Індукцыйны ток. Індукцыйная сувязь. Індукцыйная катушка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іншазе́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да іншай дзяржавы, краіны; чужаземны. Іншаземная акупацыя. Іншаземныя захопнікі. Іншаземныя звычаі. □ Многія рэчы курганнага інвентару давалі аб’ектыўную магчымасць гаварыць аб іх іншаземным паходжанні. Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
какаі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да какаіну. Какаінавы наркоз.
2. у знач. наз. какаі́навыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца какаінавы куст і інш.
•••
Какаінавы куст гл. куст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каменяло́мнікавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каменяломніку. Каменяломнікавае лісце.
2. у знач. наз. каменяло́мнікавыя, ‑ых. Сямейства аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін, да якога адносяцца каменяломнік, гартэнзія і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зда́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да здачы (у 1 знач.). Здатачны пункт. // Такі, па якому праводзяць здачу чаго‑н., які выдаецца пры здачы чаго‑н. Здатачная квітанцыя. Здатачны акт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрослапялёсткавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае зрослыя пялёсткі. Зрослапялёсткавая кветка.
2. у знач. наз. зрослапялёсткавыя, ‑ых. Падклас пакрытанасенных двухдольных раслін, у кветках якіх венчыкі маюць больш або менш зрослыя пялёсткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бром, ‑у, м.
1. Хімічны элемент, цяжкая вадкасць, якая дае чырвона-бурую пару з рэзкім непрыемным пахам.
2. Лякарства для супакойвання нервовай сістэмы, якое мае ў сваім саставе бромістыя злучэнні.
[Ад грэч. brōmos — дрэнны пах.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бружме́левы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бружмелю. Бружмелевы куст.
2. у знач. наз. бружме́левыя, ‑ых. Сямейства дрэвавых і кустовых раслін, да якога адносяцца каліна, бузіна, бружмель і іншыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыке́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да брыкету (у 2 знач.). Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)