Напастыра́цца ’частымі дробязнымі сваркамі выклікаць непрыязныя да сябе адносіны, апастыляцца’ (Нар. сл.). Гл. настырдцца ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наразмі́н ’туды-сюды, адзін другому насустрач’ (ушач., Нар. лекс.). Да размінуцца ’разысціся’, гл. мінуць, міниць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Непале́так, нэполітоп ’неўраджай, няўрод’ (брэсц., Нар. лекс.). Відаць, да палётай (гл.), аднак матывацыя застаецца нявысветленай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́туўч ’неабадранае ці нястоўчанае зерне ў крупах’ (слаўг., Нар. сл.). З *не‑тоўч, да таўчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́тарга ’квадра, чвэрць месячнага перыяду’ (Нар. лекс.) (гл. квадра). Да кватарка са спарадычным к > г.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кві́ркаць ’пра першыя гукі дзіцяці пры нараджэнні’ (Нар. лекс.). Кантамінацыя квікаць (гл.) і буркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліша́ць, клыша́ты ’ступаць, ставячы ступні пяткамі ўнутр, а наскі ўбакі’ (З нар. сл.). Гл. клышаногі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазу́нь!, мазю́нь!, мазь!, мазю́к! ’пра аднаразовае мазанне’ (мсцісл., Нар. лекс.) — гукапераймальныя словы да мазаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаты́ра ’галава’ (клец., Нар. лекс.). Да макатра́ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Малю́га, молю́га ’маляўка, дробная рыбка’ (Крыв., стол., Нар. лекс.). Да моль3 і мальга́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)