сень ж., уст.

1. (покров) за́сень, -ні ж., ша́ты, -таў ед. нет;

под се́нью широколи́ственных дере́вьев у за́сені шыракалі́стых дрэў;

2. (место, пристанище) прыту́лак, -лку м.;

под сенью а) (под защитой) пад ахо́вай, пад абаро́най, пад засцяро́гай; б) (вблизи) паблі́зу, блі́зка, каля́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стесни́ться

1. (тесно сдвинуться) сці́снуцца, сто́ўпіцца;

стесни́ться у вхо́да в теа́тр сці́снуцца (сто́ўпіцца) каля́ ўвахо́ду ў тэа́тр;

2. (ограничить себя в чём-л.) паці́снуцца, абмежава́ць сябе́;

3. перен. (сжаться) сці́снуцца (ад чаго);

грудь стесни́лась тоско́й гру́дзі сці́снула туга́, гру́дзі сці́снуліся ад тугі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

что́-тоII нареч., разг.

1. (в некоторой степени, несколько; вроде) не́шта;

что́-то о́коло со́тни не́шта каля́ со́тні;

что́-то вро́де флане́ли не́шта накшта́лт флане́лі;

2. (почему-то; неясно почему) не́шта, чаму́сьці;

он что́-то пло́хо вы́глядит ён не́шта (чаму́сьці) дрэ́нна выгляда́е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́печ1, прі́печь, пры́печак, пры́пэчэк, пры́пэчка, прэ́пічок, прі́пачак, пры́печча, пры́пяшнік ’прыпек’, ’выемка для вуголля, попелу ў печы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Янк. 1, Янк. 2, Ян., Стан., Растарг., Шат., ЛА, 4). Рус. при́печь, припе́чек, припе́чье ў аналагічных значэннях, укр. припі́чок ’прыпек; ляжанка на печы’, польск. przypiecek ’ляжанка на печы’. Прэфіксальная (пры́печ) і конфіксныя (пры́печак і пад.) дэрываты ад печ (гл.).

Пры́печ2 ’пясчаныя берагі; пляж’ (Жучк., Стан.), ’пясчаны спадзісты бераг’, ’пясчаны нанос каля берага ракі’ (Яшк.); відаць, сюды ж прыпічак ’тоня (участак вадаёма)’ (віл., Сл. ПЗБ), пры́печок ’абрыў’ (ТС), ’выступ (не абавязкова каля печы)’ (Ян.). Рус. пск. при́печь ’пясчаны бераг ракі (без расліннасці)’, ’пясчаны нанос’, волжск. ’уступ, прыпечак на дне ракі ўздоўж берага’. Этымалагічна тое ж, што і прыпеч1, першапачаткова ’абрыў, спадзісты бераг у выглядзе прыпечка’. Інакш Куркіна (Этимология–1985, 15), якая лічыць, што ў падобных утварэннях, параўн. яшчэ рус. опе́чь ’пясчаная мель у рацэ’, опе́чек ’вал пяску, каменняў, намыты вадой’, захоўваецца першапачатковае значэнне *pektь ’скала, камень’ (гл. печ, пячына), бо прымітыўная печ мела форму ачага, складзенага з каменняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гмі́на, ‑ы, ж.

Самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы. Ваявода Даўнаровіч абяцаў распачаць шырокі наступ на бунтарскія гміны і вёскі са сваімі людзьмі, якіх падбіраў асабіста. Паслядовіч. // Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі, дзе знаходзіцца яе кіруючы апарат. У .. доме каля плошчы размясцілася гміна, куды солтысы носяць садраныя з людзей падаткі. Брыль.

[Польск. gmina з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гры́ўня, ‑і; Р мн. грывень і грыўняў; ж.

1. Гіст. Грашовая адзінка ў Старажытнай Русі — злітак серабра вагон каля фунта.

2. Гіст. Сярэбранае або залатое ўпрыгожанне, якое насілі на шыі ў Старажытнай Русі.

3. Уст. Дзесяцікапеечная манета. Пасажыры купляюць, спяшаюцца, соваюць дзецям пятакі, грыўні, на хаду кідаюць ягады ў рот. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заклапо́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заклапаціць.

2. у знач. прым. Ахоплены клопатам, турботай. Пятро, пануры, заклапочаны, моўчкі апусціўся на дол. Колас. Каля сцяны, недалёка ад касы, стаялі заклапочаныя Сеня і Толя. Пальчэўскі. // Які выражае клопат, турботу. У суседнім купэ плакала дзіця і чуліся заклапочаныя галасы дзвюх жанчын. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затапта́цца 1, ‑топчацца; зак.

Знішчыцца пры таптанні падэшвамі, капытамі і пад. След затаптаўся. // Уціснуцца, умяцца ў што‑н. ад язды, хады. Пакуль будавалі, усё вакол трэскамі засыпалі. А на вясну ўжо нічога каля хаты і не відаць — усё ў гразь затапталася. Штыхаў.

затапта́цца 2, ‑тапчуся, ‑топчашся, ‑топчацца; зак.

Разм. Пачаць таптацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змаршчы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Сабраць (скуру) у маршчыны; пакрыць маршчынамі. Цімох асунуўся, пачарнеў, у Тамаша каля вачэй гады змаршчынілі скуру і ўплялі ў бараду многа сівых валасоў. Краўчанка. Да мяне падышоў Марыніч. Ён быў нейкі не такі, як заўсёды. Клопат змаршчыніў яго лоб, у вачах відна была разгубленасць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кава́дла, ‑а, н.

Жалезная падстаўка асобай формы для ручной коўкі металу. Каля горна кавадла. На зямлі ля кавадла невялічкія кавалкі іржавага жалеза. Зверху на кавадле іржавыя жоўтыя плямкі. Галавач. Старшыня ўзяў з рук каваля клешчы, выхапіў распаленае жалеза з горна, паклаў на кавадла. Курто.

•••

Паміж молатам і кавадлам гл. молат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)