ура́давы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўрада. Урадавыя ўстановы. Урадавая камісія. □ Урадавых узнагарод у сувязі з юбілеем камсамола ўдастоены і многія яго арганізацыі. Машэраў.

•••

Урадавы крызіс гл. крызіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

харэаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да харэаграфіі, звязаны з харэаграфіяй. Харэаграфічнае мастацтва. □ Апрача харавога і драматычнага гуртка, існаваў і харэаграфічны, які выступаў на канцэртах з мастацкай гімнастыкай. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́батны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хобата (у 1 знач.), з хобатам. Хобатная жывёліна.

2. у знач. наз. хо́батныя, ‑ых. Атрад млекакормячых, які цяпер прадстаўлены толькі сланамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрэ́сьбінны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хрэсьбін. Ці ж не такой цябе [песня] я ведаў: За шумным хрэсьбінным сталом Ты весяліла ўсю бяседу, Ажно звінеў, бы шклянка, дом. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыру́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цырульніка, належыць цырульніку. Цырульніцкія прылады. Цырульніцкая справа. □ Вунь ужо выходзяць з пад’ездаў прыбраныя, прычасаныя па апошняму жэсту цырульніцкай моды маладзенькія масквічкі. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́ўкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цэўкі (у 1 знач.), ажыццяўляецца з дапамогай цэвак. Цэўкавая машына. Цэўкавая перадача.

2. Які з’яўляецца цэўкай (у 3 знач.). Цэўкавая кветка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цяпліцы. Цяплічная гаспадарка. // Вырашчаны ў цяпліцы. Цяплічныя агуркі.

2. перан. Спешчаны, распешчаны; які ахоўваецца кім‑, чым‑н. ад цяжкасцей. Цяплічныя дзеці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэрвепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на чарвяка, які мае знешні выгляд чарвяка. Неўзабаве.. [дацэнт] убачыў, што лоб Ахтана засеялі кроплі буйнога поту, зразумеў, што хірург не можа знайсці чэрвепадобнага адростка. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шавіётавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шавіёту. Шавіётавая вытворчасць. // Пашыты з шавіёту. Убраны ў сіні шавіётавы касцюм і ў сіняй кепцы на галаве, на двор выйшаў Генька. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапава́л, ‑а, м.

Уст. Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы. Адсюль, сталіца шапавалаў — Дрыбін, За небасхіл бягуць мае сляды. Гаўрусёў. // Рабочы, які працуе на шапавальнай машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)