легітыма́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Пацвярджэнне ці прызнанне за кім‑н. якога‑н. права; дакумент, які пацвярджае гэта права.
2. Узаконенне пазашлюбных дзяцей у буржуазных заканадаўствах.
[Ад лац. legitimus — законны, правамерны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзеяздо́льнасць, ‑і, ж.
1. Кніжн. Здольнасць да дзеяння, дзейнасці. Дзеяздольнасць арганізма.
2. Спец. Права на якія‑н. юрыдычныя дзеянні і абавязак несці адказнасць за свае ўчынкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыхраі́зм, ‑у, м.
Спец. Двухколернасць, уласцівасць анізатропных цел (напрыклад, крышталяў) выяўляць розную афарбоўку ў белым святле ў залежнасці ад таго, у якім кірунку праз іх глядзець.
[Ад грэч. di — двойчы і chróa — колер.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мінералізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
Спец.
1. Ператварыцца (ператварацца) у мінеральныя злучэнні (аб арганічных рэчывах).
2. Насыціцца (насычацца) мінеральнымі солямі.
3. толькі незак. Зал. да мінералізаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́фель, ‑я, м.
Спец. Вогнетрывалая танкасценная камера ў спецыялізаваных печах, якая засцерагае керамічныя, фарфоравыя і інш. вырабы пры награванні, абпальванні ад непасрэднага ўздзеяння агню, газу, сажы.
[Ням. Muffel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надску́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Спец. Верхні слой скуры. Надскурка ахоўвае арганізм ад пранікнення бактэрый. // Плеўка, якая пакрывае зверху ліст і сцябло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. накатаць (у 1 знач.).
2. Спец. Паверхня металу, атрыманая шляхам дэфармавання і ўшчыльнення яго верхняга слон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накірава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад накіраваць.
2. у знач. прым. Спец. Які дзейнічае ў пэўным, патрэбным кірунку. Накіраваны прамень. Накіраванае змяненне прыроды арганізмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., што і чаго.
1. Замарожваючы, падрыхтаваць у якой‑н. колькасці. Намарозіць пельменяў.
2. Спец. Замарожваючы, утварыць наледзь на паверхні чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́нак, ‑нка, м.
Спец. Звер або птушка, раненыя паляўнічым. — Што ж гэта з ёй [птушкай]? — Падранак яна, вось што. З адным вокам. Другое зарасло пухам. Бачыце?.. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)