плата́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да платана. // Зроблены з платану.
2. у знач. наз. плата́навыя, ‑ых. Сямейства насенных кветкавых раслін, да якіх адносіцца платан, чынара і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́таны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад латаць.
2. у знач. прым. Які мае латкі, залатаны. Перад.. [Лідай] стаяў невысокі чалавек у латанай вопратцы. Новікаў.
•••
Бядой латаны — вельмі бедны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лебядо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да лебяды.
2. у знач. наз. лебядо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных травяністых і паўкустовых раслін, да якога адносяцца лебяда, буракі, шпінат і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́таўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да лютага 2, уласцівы яму. Лютаўскі дзень. Лютаўская завіруха. □ Вее з Балтыкі Лютаўскі вецер халодны. Глебка. // Які адбываецца ў лютым 2. Лютаўскі пленум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамы́вачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да прамыўкі. Прамывачны цэх. Прамывачны працэс. □ [Андрэю] трэба было наведаць хлопцаў, якія жылі ў інтэрнаце, каб пагутарыць наконт чарговага прамывачнага рамонту паравоза. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыбытку, з’яўляецца прыбыткам. Прыбытковыя працэнты. Прыбытковыя грошы.
2. Які дае, прыносіць прыбытак; даходны, выгадны. Прыбытковая справа. Прыбытковая галіна гаспадаркі. Прыбытковае прадпрыемства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пускавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пуску, падрыхтоўваецца да пуску. Пускавы аб’ект. // Які служыць для пуску ў ход або рэгуліроўкі работы чаго‑н. Пускавая кнопка. Пускавы педаль матацыкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пустаро́гі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае пустыя ўсярэдзіне рогі.
2. у знач. наз. пустаро́гія, ‑іх. Сямейства млекакормячых з пустымі ўсярэдзіне рагамі, да якога адносяцца авечка, карова, каза і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́шчанскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пушчы. Атрад перасек другі на сваім шляху пушчанскі тракт. Брыль. Санаторый «Курганы» мясціўся на поўначы рэспублікі, у засені густога пушчанскага лесу. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцісце́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае пяць сцен (пра хату, падзеленую на дзве часткі капітальнай сцяной). У вялізнай пяцісценнай хаце параненыя ляжалі на лавах, на стале, проста на доле. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)