працэ́с, ‑у, м.

1. Паслядоўная змена якіх‑н. з’яў, ход развіцця чаго‑н. Літаратура — заўсёды працэс, і на яе развіццё ўплывае нават тое, што супярэчыць яе асноўнаму напрамку... Навуменка. Хацелася мець здымкі такія, якія адлюстроўвалі б увесь працэс працы на агародзе і ў садзе. Сабаленка. // Сукупнасць паслядоўных дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнага выніку. Тэхналагічны працэс. □ Цярпліва тлумачыў дзед Петрыку працэс рамонтных работ. Шынклер.

2. Актыўнае развіццё хваробы. Запаленчы працэс. □ Кансіліум выявіў у Давіда адкрыты працэс сухотаў. Машара.

3. Спец. Парадак разбору судовых спраў. Грамадзянскі працэс. // Разбор справы судом. Паказальны судовы працэс. □ Працэс пачаўся з апытання абвінавачаных. Ліс. У перапоўненай вялізнай зале Ідзе працэс над бандаю забойцаў. Гілевіч.

•••

Спаборны судовы працэс (спец.) — парадак разгляду судовых спраў, пры якім разбор справы адбываецца пры ўзаемным удзеле бакоў.

У працэсе чаго — у ходзе, у час здзяйснення чаго‑н.

[Ад лац. processus — цячэнне, ход.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пло́шка 1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.

Плошка 2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).

Плошка 3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́дарка ’божая кароўка’ (ст.-дар., Жыв. НС), педу́рка‑се́дурка (кам., Шатал.; З жыцця, 166; ЛА, 1) — вынік трансфармацыі асновы *bedr‑, першапачаткова прыметніка *bedrъ, утворанага ад дзеяслоўнай асновы *bed‑/*bod‑ ’калоць’, гл. бадаць 1; у адносінах да божай кароўкі можна гаварыць пра значэнне ’наколаты, пакрыты сямю кропкамі’. Лексема ўзнікла ў выніку другасных асэнсаванняў у сувязі з імёнамі людзей — у дадзеным выпадку Фёдар/Пётр і Сідар. Гл. таксама федарка, петра-паўла (Трубачоў, Эт. сл., 1, 180–182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́кі 1 ’масць у картах у выглядзе чорнага лістка’ (ТСБМ, Нас., Касп., Бяльк.). З рус. пи́ки ’тс’, якое з франц. pique ’тс’, а гэтае — з pic ’кірка’ пры пасрэдніцтве ням. Pik ’масць у картах’. Французская назва утварылася ў выніку пераносу значэння паводле падабенства ’кірка’ > ’чорнае адлюстраванні кіркі ці вастрыя дзіды на картах’.

Пі́кі 2 ’ўзор ткання ў касую клетку’ (Касп.) з польск. pika ’моцная, грубая баваўняная тканіна’, якое з франц. piqué ’падшываная тканіна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пістон 1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц. piston, якое з італ. pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац. pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).

Пістон 2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх. пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск. piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. развязваць — развязаць (у 1 знач.).

2. Канец, завяршэнне чаго‑н. Віця не чакаў, што некалькі слоў, пачутых ім з-за вугла, прывядуць да такой развязкі. Нядзведскі. Міхал замёр, не моргне вока: Развяжа скора, недалёка — Вось-вось пакажацца звяруга!.. Колас. // Спец. Вырашэнне канфлікту ў літаратурным мастацкім творы, становішча, якое склалася ў выніку паказаных у творы падзей. Перад намі .. камедыя, заснаваная на традыцыйнай любоўнай інтрызе, з традыцыйнай шчаслівай развязкай — шлюбам, вяселлем. «Полымя».

3. Збудаванне на аўтамабільных дарогах, якое дазваляе патокам транспарту бесперапынна рухацца ў розных напрамках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ставень ’расліна ластавень, Vincetoxicum officinale Mnch.’ (Касп.). Укр. ластовень, ласточнік ’тс’, ’ватачнік сірыйкі, Asclepias syriaca’, рус. ластовень ’тс’, ст.-чэш. lastovičntk, славац. vlaštovnik, харв. lastovičnjak. У выніку намінацыі з ⁺ластаўчыны корань, параўн. рус. корень ластовичный, харв. lastavičji koren, ням. Schwalbenwurtz, якія з лац. Hirundinaria radix. Да ластаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятро́ўка ’ятроўка’ (Жд., 2), ветроўка (КТС). Утвораны ад ятроўка (гл.) у выніку далучэння пратэзы в‑ (аб тэрыторыі распаўсюджання пратэзы гл. ДАБМ, к. 47). Параўн. вячай/ячай, вікона/ікона і інш. Больш падрабязна аб такой з’яве гл. пад вячай. Гл. яшчэ ватроўка ’ятроўка, жонкі родных братоў адна для другой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспада́р ’гаспадар’ (Шн.). Жураўскі (Праблемы філал., 43) і Булахаў (Працы IM, 2, 61) адзначалі старабеларускія варыянты господаръ, осподаръ, сподаръ; ст.-бел. осподаръ ужо ў грамаце 1386 г. Г‑ страчвалася фанетычна ў пачатку слова перад галосным (Карскі, 1, 371–372), магчыма, у выніку асэнсавання яго як пратэтычнага. Гл. гаспадар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзе́жнік ’кавалак палатна, якім пакрывалі дзяжу’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1, Сцяшк., Бяльск.; талач., Шатал., Мат. Гом., круп., Нар. сл.), надіжнык ’тс’ (драг., З нар. сл.), надзежніца ’тс’ (Мат. Гом.). У выніку семантычнага згортвання надзежны абрус або накідка на дзяжу > надзежнік, надзежніца, да дзяжа, дзежка, адносна словаўтварэння параўн. набожнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)