Печая, печэя́, пе́чая, пічыя́ ’пякотка (у страўніку)’ (ТСБМ; Нас.; Янк. 3.; Маш.; мазыр., Шн.: Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; Мат. Гом.; хойн., Шатал.; брагін., Нар. словатв.; ст.-дар., Нар. сл.; Растарг.: Бяльк., мін., гом., ЛА, 3). Укр. печія́ ’тс’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана пры дапамозе суф. *‑ěja ад пячы́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюхота, плю́хта ’кепскае, дажджлівае надвор’е, слота; макрата, гразь’ (ТСБМ, Сл. Брэс., ТС), плюхата́ ’тс’ (навагр., Нар. словатв.; гродз., Нар. лекс.), стол. плюхо́та ’слота’ (ЛА, 2), ’дождж, слата, гразь’ (Варл.); параўн. польск. pluchota ’тс’. Да плю́скаць, плю́хаць (гл.), якое, паводле Банькоўскага (2, 611), з pluskota < прасл. *pľuskati. Гл. плю́скаць, плю́хаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стус ‘стос, кіпа’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., ТС, Нар. Гом.; лельч., Яшк. Мясц.), ‘касцёр дроў’ (карэлку, ЛА, 1), ‘яма для бульбы’ (Сл. Брэс.), ‘круглы капец бульбы’, стуз ‘звязка’ (пін., ЖНС), ‘бярвенні, сашчэпленыя, змацаваныя чым-небудзь’ (Нар. Гом.), стузы́ ‘прыстасаванне з жэрдак для падняцця чаго-небудзь’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. стос.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарко́ванка ’бабка (з дранай бульбы)’ (люб., слуц., Нар. словатв.; асіп., слуц., саліг., ЛА, 4), ’бульбяная каша’ (Сл. рэг. лекс.), ’бабка, дранка, каша з дранай бульбы’ (чырв., З нар. сл.), ’сырая драная бульба’ (жытк., ЖНС; Вешт.), тарко́ванне ’бабка’ (лун., ЖНС). Ад таркава́ць ’церці на тарцы’ < польск. tarkować ’тс’, гл. тарка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ташчы́ць ’несці, цягнуць’ (Нас.), ’капаць (бульбу)’ (Сцяшк. Сл.), ташчы́ты ’выбіраць бульбу рукамі’ (Сл. Брэс.), ’разграбаць рукамі выараны рад бульбы, капаць бульбу’ (кобр., Нар. лекс.; Ск. нар. мовы). Укр. тащи́ти ’цягнуць, валачы’, дыял. ’зграбаць сена’, рус. тащи́ть ’тс’, польск. taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., гл. Борысь, 628). Гл. таскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́пусток ’цяля, жарабя ад аднаго да двух гадоў’ (усх.-палес., З нар. сл.). Гл. вы́пустак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́байсьціць ’вылаяць, адбэсціць’ (З нар. сл.). Да бэ́йсьціць ’лаяць’, што, відаць, з бэ́сціць ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́таўнік ’дровы, назапашаныя летам на наступны год’ (ст.-дар., Нар. сл.). Да лётавы < лета (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ле́цішча ’месца летняга адпачынку’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.), ’кашара’ (Нар. лекс. Гом.). Да лета (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ві́лачка, ві́лочка ’прылада для вязання сеткавага палатна’ (нараўл., З нар. сл.) — дэмінутыў да ві́лка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)