напаве́р, прысл.

У доўг, у крэдыт. Адпусціць тавару напавер. □ У Пінску .. [Лабановіч] і краму сабе аблюбаваў, дзе можна браць сёе-тое напавер, бо грошы не заўсёды бываюць у кішэні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кно́цік, ‑а, м.

Памянш. да кнот; маленькі кнот. Кноцік упаў на стол, агонь зусім апаў, але затрымаўся на момант, падняўся, асвяціў яшчэ на адзін міг газету і знік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́ўкі, ‑ая, ‑ае.

Спрытны, умелы. Быстра слізгацяць душагубкі па люстранай вадзе пад лоўкімі ўзмахамі вёсел прывычных палешукоў і паляшучак. Колас. Баратар не знаў раўкі — Да таго быў лоўкі. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што і без дап.

1. Выразна прачытаць мастацкі твор. Смялей і з большым захапленнем прадэкламаваў Сымон другі раз [верш]. Колас.

2. перан. Штучна, узнёсла прагаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапо́йца, ‑ы, м.

Разм. Чалавек, які спіўся; п’яніца. Апроч свае работы на пасадзе памочніка пісара, Хрыпач пісаў розныя прашэнні, скаргі, што складала значны прыбытак у бюджэце валаснога прапойцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праўдзі́вей,

1. Выш. ст. да прым. праўдзівы.

2. у знач. пабочн. Дакладней, правільней. — Ведаю я, што ты страціў, праўдзівей, каго страціў: Ядвісю, — пажартаваў Турсевіч, уважна зірнуўшы на прыяцеля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыбярэ́жжа, ‑а, н.

Прыбярэжная паласа зямлі. І, нягледзячы на тое, што час для купання быў заранні,.. настаўнікі з вялікай прыемнасцю выкупаліся, папесціўшы голае цела на гарачым пяску прыбярэжжа. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пых, ‑у, м.

Разм. Тое, што і пыха. І біскуп, і ўсе гэтыя генералы, і стол з яго ўкрасамі надавалі яшчэ болей важнасці і пыху асобе павятовага «камісаржа». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Грабячы, расцягнуць, раскрасці. [Нявідны:] — Пазганялі нас паны сваім войскам з нашай кроўнай зямлі, папалілі нашы хаты, разбурылі нашы гарапашніцкія двары, разграбілі наш набытак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́м’е, ‑я, н.

Разм. Роздум. У раздум’і пастаяў .. [Амелька] хвіліну і палез на гару. Чорны. Памалу, мерна крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)