цячы́, цячэ; цякуць; пр. цёк, цякла, ‑ло; незак.

1. Ліцца струменямі, патокам; ліцца, струменіцца ў якім‑н. напрамку. Рака цячэ. Слёзы цякуць. Кроў цячэ. □ Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка. Колас. У тры ручаі, мяшаючыся з густым пылам на твары за дарогу, цяклі з-пад мокрых валасоў рагі поту. Нікановіч. / у безас. ужыв. Са стрэх цякло.

2. Сыпацца, падаць струменьчыкамі (пра сыпкія рэчывы). З-пад ног сухі пясок цячэ Янтарнымі драбінкамі. Хведаровіч. Зерне цякло праз пальцы залатымі крупінкамі. Хадкевіч.

3. перан. Праходзіць, працякаць (пра час). Міналі, цяклі ночы і дні. Сачанка.

4. перан. Праходзіць, адбывацца; ісці сваім парадкам. Доўга гутарка цякла. Гілевіч. // Развівацца ў пэўнай паслядоўнасці. Ветрык ад халодных водаў дзьмуў у твар Данілу, а думкі ўсё роўна цяклі далей. Пестрак. Калі быць — дык мастом Над імклівай вадой, — Каб каханне цякло наша Рэчкай жывой. Куляшоў. Спакойна цякло жыццё. Гурскі. // Бесперапынна плаўна гучаць. І зноў цячэ, цячэ, як рэчка, песня, Плыве ў душу, у сэрца хлапчука. Караткевіч.

5. перан. Ісці, рухацца суцэльным патокам, масай (пра вялікую колькасць людзей). Абуджаюцца вуліцы, цякуць патокі людзей. Гамолка. Цячэ праспект ракой шумлівай... Лойка.

6. Ісці ад чаго‑н., пахнуць; павяваць. Грыбны водар цёк з зямлі. Чорны. Ветры з поўдня на ўсход цякуць. Лявонны.

7. Прапускаць ваду (праз адтуліну, дзірку і пад.); мець цечу. Кацёл цячэ. Боты цякуць.

•••

Слінкі цякуць гл. слінкі.

Цёкам цячы — моцна цячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядаві́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца ядам (у 1 знач.), здольны выклікаць атручэнне. Ядавітыя рэчывы. □ [Тварыцкага] на нямецкую вайну забралі былі. Там і атруцілі яму грудзі на век-вечны. — Газ ядавіты пускалі. Чорны. // Які змяшчае ў сабе яд. Бледная паганка — ядавіты грыб. □ Лугі, пашы.. часта бываюць засмечаны ядавітымі раслінамі. «Беларусь». // Які выдзяляе, выпускае яд, выпрацаваны спецыяльнымі органамі (пра жывёл). Ядавітыя змеі. Ядавіты павук каракурт.

2. Разм. Які непрыемна і раздражняльна ўздзейнічае на органы пачуццяў; едкі, пякучы. Ядавіты пах лаку. □ Не то рэдкі туман, не то слязлівая пялёнка, не то ядавіты дым з папялішчаў закрываў Грыпіне вочы. Мыслівец. / Пра яркі, рэзкі колер. Зыркаю на ядавітага колеру вадкасць, якая б’ецца аб сценкі бутэлькі, і мяне разбірае страх. Карпюк. // перан. Які тоіць у сабе пагрозу; небяспечны. Мы ўжо бачылі, што гэтае пытанне з’яўляецца асабліва ядавітым для філасофіі Маха і Авенарыуса. Ленін.

3. перан. Зласлівы, з’едлівы. Койфер з ядавітай іроніяй сказаў: — О, я цудоўна вас разумею, пан обер-лейтэнант. Вы ведалі ці здагадваліся аб гэтым палёце і, каб ратаваць сваё жыццё, уцяклі з вёскі... Шамякін. / Пра зласлівага, з’едлівага чалавека. — Ну, ты і ядавіты стаў, чорт гэтакі, — засмяяўся Сяргееў і ўзяў Валодзю за рукі. Федасеенка. // Які выражае зласлівасць, з’едлівасць. Немец за паліраваным сталом, здаецца, піў асалоду, гледзячы на Людмілу, на збітую Шуру. «Ну, што вы цяпер скажаце?» — пытаўся яго ядавіты позірк. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бу́да ’кібітка, верх павозкі; буда, пакрыццё ад дажджу над возам; будан, панура і да т. п.; крыты вазок’ (Нас., Касп., Шат., Бесар., Бяльк., Янк. II, БРС, Яшкін). Вядомае з XVI ст. (Булыка, Запазыч.) у значэнні лясная смалакурня; будка’. З іншым націскам буда́ ’тс’ (Др.-Падб.), ’будка для сабакі’ (Сцяшк. МГ), ’будка над ямай, дзе ляжыць бульба’ (Сцяшк.), ’будан; дрэнны жылы будынак’ (слаўг., Яшкін). Вытворнае: бу́дка. Рус. бу́да, бу́дка, укр. бу́да, бу́дка. Запазычанне з польск. buda ’тс’, а гэта з с.-в.-ням. būde (buode). Аб польскім слове падрабязна Лер-Сплавінскі, JP, 22, 111 і наст. Гл. таксама Слаўскі, 1, 48; Кохман, Kontakty, 104; Фасмер, 1, 230; Бернекер, 96; Праабражэнскі, 1, 50; Шанскі, 1, Б, 211; Шалудзька, Нім., 23; Рыхардт, Poln., 37; Кюнэ, Poln., 47. Рудніцкі, 234 (услед за Р. Смаль–Стоцкім), думае пра непасрэднае запазычанне з с.-в.-ням. Вельмі няпэўнай з’яўляецца версія (Махэк₂, 61–62) пра паходжанне слав. *buda ад слав. (!) *budovati (< *oborudovati). Да с.-в.-ням. buode і яго герм. сувязей гл. Клюге, 108 (пад Bude).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Атра́ма, тра́ма ’бэлька ў хаце, што падтрымлівае іншыя бэлькі’ (БРС, ЭШ, Касп.), атраміна (Касп.); трам, трамо́к, отра́ма (Шушк.); атран (КЭС). Пра рэалію — трам гл. Малчанава, Мат. культ., 95. З XVII ст. трамъ (Булыка, Запазыч.). Укр. трам ’бэлька, вага’, отрамувати ’абчасаць, зрабіць бэльку чатырохграннай’, трям, трямок ’бэлька; частка ткацкага станка’. Польск. (з XVI ст.) — tram, чэш.ст.-чэш.), славац. tram, в.-луж., н.-луж. tramaн.-луж. tramʼ), славен. trȃm(e) ’тс’. Брукнер (574, 575), Махэк₂ (649) абгрунтавана лічаць запазычаннем з ням. Tram, ст.-в.-ням. trame ў заходнія славянскія мовы (і славенскую); беларускае і ўкраінскае з заходнеславянскіх, для беларускай верагодная крыніца — польская. А‑ мае пратэтычны характар. Цяжка згадзіцца з меркаваннем Цыхуна (Лекс. балтызмы, 50) пра запазычанне з літ. atramà ’падпора, устой’, паколькі семантыка літоўскага слова супадае з беларускай, а незафіксаваная ў літоўскай форма без a‑ пашырана ў беларускай мове больш, чым з а‑; націск у літоўскай таксама адрозніваецца ад беларускага, які супадае з польскім. Агульнасць польскай, беларускай і літоўскай форм можа азначаць (насуперак Цыхуну) і пашырэнне польскай формы, прадстаўленай хаця і без пратэзы ва ўсіх заходнеславянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плы́ткі, плы́ценькі ’неглыбокі, мелкі’, ’плоскі’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк. МГ, Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Варл.; зах.-віц., гродз., брэсц., ЛА, 4), ’палогі бераг ракі, возера’ (гродз., віл., ЛА, 2), ’нізкі, пакаты, спадзісты (пра страху)’ (Шушк.; Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ; ваўк., воран., ЛА, 4). Зах.-рус. плы́ткий ’плоскі’, польск. plytki ’неглыбокі’ (пашырылася ў паўд.-малапольск. дыялекты ад горцаў — Банькоўскі, 2, 634), чэш. plytký ’тс’ (пра ваду, раку), plétka střecha ’плоская, нізкая страха’, славац. plytký, славен. plítek ’плыткі, мелкаводны’, серб.-харв. plít(ak) ’тс’, ’павярхоўны’, макед. плиток, балг. плѝтък ’мелкі’. Прасл. *plytъkъ ’неглыбокі’, ’такі, дзе можна плаваць’, якое Скок (2, 685) выводзіць з дзеяслоўнай асновы плыць/плываць < і.-е. *plū‑/*plou̯, як і Махэк₂ (464). Банькоўскі (2, 634) для прасл. формы выводзіць значэнне ’месца, “распластанае” ў рэчышчы, дзе можна спускаць плыты, перапраўляць авечак на другі бераг’. Трубачоў (Праспект, 73) мяркуе, што прасл. plytъkъjь утварылася з формы супіна *plytъ (< *plyti, гл. плыць) і ад’ектывізуючага суфікса *‑kŏ‑; бессуфіксальная зыходная форма захавалася ў чак. plit ’неглыбокі’, каш. plit ’плоскі, тонкі’ (Борысь, Czak. stud., 121), што дае падставы для рэканструкцыі прыметніка *plytъ ’неглыбокі’ (Борысь, Папоўска–Таборска, ZPSS, 10, 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстрэ́к1 мн. л. прыстрэ́кі ’сурокі; хвароба з сурокаў’ (Сержп. Грам., Янк. 2, Мат. Гом., ТС, ПСл; петрык., рэч., брагін., ЛА, 3), прыстрэ́к ’запаленне век’ (Тураўшч.), прыстрэ́т ’хвароба з сурокаў’ (ТС), ’спалох’ (Мат. Гом.), прыстры́т ’сурокі’ (калінк., Сл. ПЗБ), прыстрэ́шны ’які здарыўся ад суроку’ (Нар. Гом.). Параўн. укр. пристрі́т ’хвароба як вынік сурокаў, нядобрай сустрэчы’, пристрі́ти ’сурочыць’, рус. дыял. пристре́т ’дрэннае, нядобрае вока; сурокі’, пристре́ть ’прыстаць, перадацца каму-небудзь (пра хваробу)’. Да стрэць, сустрэча (гл.) і да т. п. Семантыка добра бачная з тлумачэння ўкраінскага слова: сурокі як вынік нядобрай сустрэчы. Бел. формы з ‑т‑ на канцы ўтвораны як нулявы дэрыват ад *пры́стрэціць, а варыянты з канцавым ‑к з’явіліся пад уплывам дзеяслова сустракаць або з прыстрэчыць з узнаўленнем этымалагічнага ‑к‑. Пра т. зв. стрэчныя хваробы (“встречные болезни”) гл. Мяркулава, SlW, 135 (параўн. ст.-рус. ни в стречю ни в полазъ ни в чехъ вероват то поганьское е дело). Гл. таксама ЕСУМ, 4, 578.

Прыстрэ́к2, прыстрэ́чнік ’расліна марэна’ (ТС). Да папярэдняга слова. Утварэнне па шырока вядомай мадэлі ’хвароба’ — ’расліна, якая ўжываецца супраць хваробы’, параўн. уро́чнік ’расліна Carlina vulgaris L.’ (ад сурокаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́пліць ’марудзіць, марудна прымацца за справу’ (Нас.), ’марудна рабіць’ (Шымк. Собр.), пытацца ’марудзіць’ (Бяльк.), сюды ж пепліць ’тс’, пеплецца ’паволі рабіць’, піплівы ’карпатлівы, нудны (пра работу)’: ваша такая піпліваяработа, піша і піша (ашм., LKK, 16, 186). Традыцыйна параўноўваюць з балтыйскімі адпаведнікамі: лат. pipelėties ’корпацца, марудзіць’ (Блесэ, SB, 5, 18; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 14), літ. piplioti ’карпатліва, старанна працаваць’, pyplys ’слабы, нядужы чалавек’ (Грынавяцкене і інш., LKK, 16, 186), pėpti ’слабець, чэзнуць’, pepis ’вялы чалавек, мямля, размазня’ (Санька, Kryu̯ja, 1996, 1, 91), што дае падставы адносіць беларускія словы да балтызмаў. Аднак балг. пьпля ’поўзаць (пра насякомых, малых жывёлах), рухацца паволі, з цяжкасцю, чуць варушыцца; рабіць нешта, але безвыніку’ (Младэнаў, 538: інтэрпрэтуе як слова з няпоўнай рэдуплікацыяй) прымушае прыняць гукапераймальнае паходжанне (таксама Фасмер, 3, 419, адносна беларускіх слоў); паводле Сноя (гл. Бязлай, 3, 38), у аснове самастойных утварэнняў — рэдуплікацыя імітатыўнага кораня і.-е. *ρϊ‑ρ‑, параўн. польск. дыял. рурііс ’мяць, рабіць нядбала, дрэнна, корпацца’, в.-луж. piplić ’саматужнічаць; калупацца ў носе’, н.-луж. pimplis ’марудна рабіць, корпацца’, чэш. piplat ’рабіць марудна, корпацца, калупацца’, слава іх. piplať sa ’марудзіць, рабіць паволі і нерашуча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыта́ць ’звяртацца з пытаннямі; прасіць дазволу’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Мал.), пытацца ’тс’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Чуд.; Воўк-Лев., Татарк., Сл. ПЗБ), пута́ць ’тс’ (маз., Шн. 3; ТС), сюды ж пытальнік ’той, хто пытае, дапытваецца’: прыйдуць страшныя пытальнікі (Кітаб XVI–XVII ст., Стан.), пы́цік ’цікаўны, хто пытаецца пра тое, што яму не трэба знаць’ (Нас.), пы́тма пыта́ць ’дапытвацца, паўтараць пытанні’ (Нас.), укр. пита́ти, рус. пыта́ть ’праводзіць допыт; катаваць’, пыта́ться ’старацца, спрабаваць’, польск. pytać, чэш. ptáti se, славац. pytať ’прасіць’, pytať sa ’пытацца’, в.-луж. pytać ’шукаць, расшукваць’, н.-луж. pytaś ’тс’, дыял. ’пытаць’, славен. pítati ’пытаць, дапытваць’, серб.-харв. пи́тати, балг. пи́там, макед. пита, ст.-слав. пытати ’тс’. Прасл. *pytati ’пытаць, шукаць’, параўноўваюць з лац. putāre ’абдумваць, меркаваць; рэзаць’, тахар. A put‑k ’судзіць, раздзяляць, адрозніваць’. Гл. Фасмер, 3, 421, з літ-рай; Бязлай, 3, 43–44; Шустар-Шэўц, 2, 1199; БЕР, 5, 266. Паводле Варбат (Этим. иссл., 6, 16–17), развіццё значэння ад ’рэзаць’ да ’думаць, меркаваць’, магчыма, звязана са старажытным земляробчым тэрмінам, пра што сведчыць рус. дыял. вы́пытаць ’выкарчаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піць1, пэ́тэ, пы́ты ’глытаць вадкасць’, ’выпіваць спіртныя напіткі’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж пітво́, піццё, піцье ’напітак’ (Касп., ТС), пі́цё ’выпіўка’, піццё ’пойла’ (Сл. ПЗБ), піток, піце́ц ’аматар выпіць’, піткі́ ’які прыемна піць’ (ТСБМ, Янк. 3., Мік., Гарэц.); піць ’склёўваць зерне ў каласах (пра птушак)’ (ТС), ’кляваць проса з мяцёлкі’ (Юрч. СНЛ). Укр. пи́ти, рус. пить, польск. pić, н.-луж. piś, в.-луж. pić, чэш. píti, славац. piť, славен. píti, серб.-харв. пи̏ти ’піць’, макед. пие ’тс’, ’курыць тытунь’, балг. пия ’тс’. Прасл. piti < і.-е. *pïH‑tēi̯ > ці *péi̯H‑tēi > pōi̯ > *pojiti > паіць: ст.-грэч. πῑνω ’п’ю’, лесбійск. πώνω, заг. лад. πῖθι, лац. bibo < *pibō ’п’ю’, алб. pi ’тс’, ірл. ibim, ст.-інд. píbati ’(ён) п’е’, pītás ’выпіты’, pítiṣ ’піццё’, ст.-прус. poi​eti ’піце!’, літ. puota ’выпіўка’, лат. pōtus ’выпіты; п’яны’ (Міклашыч, 246; Траўтман, 228; Фрэнкель, Balt. Spr., 37; Бязлай, 3, 44). Значэнне ’выціскаць сок з зярнят, вішань і пад. (пра птушак)’ — другасная беларуска-польская ізасема, гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 147–148.

Піць2 ’нос’ (пін., Сл. Брэс.). Скарочаная форма ад пі́паць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскара́капра чалавека з шырока пастаўленымі нагамі (ТСБМ, Сл. ПЗБ), роскора́ка ’нешта раздвоенае, растапыранае’: роскорака ў граблях (ТС). Сюды ж роскараку́н ’крываногі чалавек’, ро́скарач ’расставіўшы ногі’ (там жа). Параўн. таксама раскірэ́ка ’той, што мае крывыя ногі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), раскіра́ка ’тс’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), разгіра́ка ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; ваўк., Сл. ПЗБ). Укр. роскаря́ка ’дрэва з раздвоеным ствалом; чалавек, што ходзіць расставіўшы ногі’, раскоряка ’тс’. Відаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад раскара́чыць ’шырока расставіць ногі’, параўн. таксама укр. роскаря́чити ’тс’, славен. razkoračiti ’раскарачыцца’, razkorak ’шырока пастаўленыя ногі’, што ўзыходзяць да прасл. *korakъ, параўн. кора́к ’крывы корань, корч’ (ТС), роднаснага да *korkъ, гл. крок (параўн. Сной₂, 308). Формы з коранем ‑кір‑ (варыянт ‑ґір‑, гл. Карскі 2–3, 39) маглі ўзнікнуць пад уплывам літ. kereti, keróti ’разрастацца ўшыркі, разгаліноўвацца’, параўн., аднак, і польск. kierz ’куст’, чэш. keř ’тс’, славен. razkrečiti ’стаць уразкрок, пашырыць, расставіць ногі’, што сведчаць пра чаргаванне *kor‑/*ker‑/*kъr‑. Параўн. падобныя адносіны: кірна́ч ’крываногі мужчына’ (Скарбы), гл. кірнаты, літ. kìrna ’корч’. Сюды ж раскара́кі мн. л. ’штаны (у загадцы)’, што ўяўляе дэвербатыў ад раскара́чыць са спецыялізаваным звужэннем семантыкі, абумоўленым энігматычным ужываннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)