сістэ́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сістэмы, з’яўляецца сістэмай. Сістэмны падыход. Сістэмны характар мовы. □ Марфалагічныя запазычанні менш сістэмныя і сустракаюцца радзей, чым фанетычныя. Гіст. бел. літ. мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаваро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скаварады. А для дзяцей найбольша свята Абы наесціся багата. І звон аб прыпек скавародны, Так блізкі сэрцу, так ім родны. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
складо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да склада 3; які служыць для абазначэння склада. Складовы знак.
2. Які ўтварае склад 3. Складовыя гукі.
•••
Складовае пісьмо гл. пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабасі́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Недастаткова моцны фізічна, слабы. Слабасільны чалавек. Слабасільны конь. □ Магутны род даў слабасільных патомкаў. Васілёнак.
2. Які мае невялікую магутнасць (пра машыны, механізмы). Слабасільны катэр,
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́тавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сотаў; які знаходзіцца ў сотах. Сотавы мёд. // Прызначаны для сотаў. Сотавая рамка.
2. Спец. Тое, што і сотападобны. Сотавая цэгла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́равы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спор. Споравая клетка. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе спор. Споравае размнажэнне. // Які распаўсюджваецца, размнажаецца спорамі. Споравыя расліны. / у знач. наз. спо́равыя, ‑ых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стаматалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стаматалогіі, звязаны з ёю. Стаматалагічная клініка. Стаматалагічны факультэт. □ Да стаматалагічнага кабінета абласной клінічнай бальніцы падышла жанчына, з нумарком у руцэ. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сутарэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сутарэння. Сутарэннае скляпенне. // Які з’яўляецца сутарэннем, які знаходзіцца ў сутарэнні. Я атрымаў пакой у службовым сутарэнным памяшканні на двары тэатра. Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схаласты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да схаластыкі (у 1 знач.). Схаластычныя школы.
2. Які з’яўляецца схаластыкай (у 2 знач.), адарваны ад жыцця, практыкі; фармальны. Схаластычныя разважанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́таў, ‑ава.
Разм. Які мае адносіны да таты, які належыць тату. Татава шапка. □ Не вярнуўся да дому і татаў брат, дзядзька Пятрусь. Брыль. Татава хата ўсім багата. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)