шчабяту́ха, ‑і, ДМ ‑тусе, ж.

1. Птушка, якая безупынна шчабеча. Пяюць яе [песню] шчабятухі расчулена, Дадому вярнуўшыся з выраю. Барадулін. Ластаўка, шчабятуха, Не адлятай, гасці! Лужанін.

2. перан. Разм. Пра жанчыну, дзяўчынку, якая хутка, бесперастанку гаворыць. Гэта яна — мая вясёлая, галасістая шчабятуха Паўлінка сышла са сцэны.. і стала зноў той самай мілай і сур’ёзнай Леначкай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́ферны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да шыферу (у 1 знач.); складаецца з шыферу. Шыферныя распрацоўкі. // Які зроблены з шыферу. Шыферны дах.

2. Які вырабляе шыфер (у 2 знач.). [Івана Кузьміча] цягнула дамоў, на родны цэментна-шыферны камбінат, да любімых гігантаў — вярчальных печаў. М. Ткачоў. // Пакрыты шыферам. Чародка хат пад шыфернымі стрэхамі на ўзгорку хутка схавалася за бярозавым узлессем. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ршань ’дэталь рухавіка, помпы, кампрэсара’ (ТСБМ). Як тэхнічны тэрмін, імаверна, з рус. поршень ’тс’. Праабражэнскі (2, 111) звязвае з семантычным гняздом рус. по́рхать (гл. таксама КЭСРЯ, 357), можа, у сувязі з функцыяй помпы ці распыляльніка, што, аднак, няпэўна. Трубачоў у Фасмера (3, 337) не бачыць падстаў аддзяляць ад по́ршень ’сялянскі абутак з аднаго кавалка скуры’, гл. поршні. Можна выказаць здагадку пра зыходнае *порушень, што ад рухаць, рухацца, параўн. варыянтныя назвы абутку рус. дыял. поршень/порушень/порошень. Адсюль варыянт поршань як дэталь рухавіка, звязаны з рухам, а не з распырскваннем. Параўн. бел. пару́ханы ’ўзняты, патурбаваны’, пару́хлівы ’рухлівы, хуткі’, паруша́цца ’рухацца з месца’, пару́шыць крануць, зрушыць, пасунуць’ (Байк. і Некр.), славен. porušenje ’тачэнне’ і ’тачылка’. Тады *po‑rux‑ěnь ’тое, што рухаецца, соўгаецца, хутка працуе’, параўн. літ. rušus/ruošus дзейны’, raũsti ’рыць, капацца’, лат. rušinât ’тс’, rùoss ’рухлівы, спраўны’, нова-в.-ням. дыял. ruschelnхутка працаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́хт, ры́хцік, рыхтык ’якраз, дакладна’ (ТСБМ; шальч., гарад., беласт., астрав., паст., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Янк. 2; бераст., шчуч., пінск. ЛА, 3; Выг.), ’акурат, у момант, хутка’ (Сцяшк.), ры́хтык ’вельмі падобны на каго-небудзь’ (капыл., Нар. словатв.), ’якраз, якраз як’, ’быццам, як’ (Сцяц.), ры́хцік ’аднолькавы, падобны’ (браг., З нар. сл.; в.-дзв., Шат.; Янк. Мат.), ’акурат’ (калінк., З нар. сл.), ’дакладна’, ’якраз’, ’падобна’, ’зусім’ (ТС), ры́хты ’такі ж, падобны’ (лях., Сл. ПЗБ), рыхцю́сенькі ’вельмі падобны’ (Сцяшк. Сл.), рыхцю́тко ’якраз, вельмі добра’ (Сл. Гродз.), рыхт: рыхт у рыхт ’такі самы’ (ТСБМ), рых ’дакладна’ (ТС), ры́хтачкі ’як дзве каплі вады’, ’якраз’, ’дакладна’ (дзярж., Нар. сл.), ’падобны’ (кіраў., Нар. сл.), рыхты́чна ’падобна’ (Сцяшк. Сл.), рыхты́чны ’падобны’ (Сцяшк. Сл.), рэ́хт выкл. ’няхай будзе так’ (Нас.), ’накшталт, якраз’ (ТС), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.), рэ́хта ’канец, гатова’ (ТС). Сюды ж ры́сцікхутка’ (валож.). З ням. richtig ’правільны’, ’патрэбны’, ’сапраўдны’, верагодней за ўсё праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схапі́ць, схаплю́, схо́піш, схо́піць; схо́плены; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. што. Набыць, атрымаць, падчапіць якую-н. хваробу (разм.).

С. прастуду.

3. каго-што. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; разм.).

Раптоўна схапіла мяне галава.

Жывот схапіла (безас.).

4. перан., што. Хутка засвоіць, успрыняць (разм.).

С. думку выкладчыка.

С. вокам (улавіць).

5. што. Перавязаць, абвязаць чым-н.

С. талію поясам.

6. што. Змацаваць, злучыць (спец.).

С. сцяну клямарам.

7. (звычайна з адмоўем), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (разм.).

Адразу ўсё не схопіш.

|| незак. схо́пліваць, -аю, -аеш, -ае (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. каго-што. Прымушаць каго-што-н. рухацца, перамяшчацца.

Г. кароў.

Г. хутка машыну.

2. каго. Даваць часта даручэнні (разм.).

Г. хлапчука па пошту.

3. што. Перакідваць, перакочваць з месца на месца.

Г. мяч.

4. перан., каго па чым. Правяраць веды па розных пытаннях вучэбнай праграмы (разм.).

Г. па матэматыцы.

5. без дап. (са словамі «ў поле», «на пасьбу»). Быць пастухом.

Цэлае лета ганяў у поле.

6. безас., каго. Быць дзе-н. (разм.).

І дзе цябе ганяе?

Сабак ганяць (разм., неадабр.) — гультаяваць.

Толькі ваўкоў ганяць; хоць ваўкоў ганяй (разм.) — пра вялікае пустое або халоднае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́гаць, бе́гаю, бе́гаеш, бе́гае; незак.

1. Тое, што і бегчы (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.

Мурашкі бегаюць.

2. Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н.

Б. па хатах.

3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).

Б. за дзяўчынай.

4. Займацца бегам як спортам.

Б. хутчэй за ўсіх.

5. Хутка рухацца, мільгацець (аб прадметах, пальцах, вачах і пад.; разм.).

Вочы так і бегаюць, як у злодзея.

Па завуголлі бегаць (разм., неадабр.) — пазбягаць працы.

Па нітачцы бегаць (разм., неадабр.) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

|| наз. бе́ганне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паўста́ць1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.

Паўста́ць2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пладлі́вы (пладлівып) ’пладавіты’ (Юрч. Вытв.), рус. плод‑ лнвыіі ’які хутка размнажаецца’, ’пладаносны’. Рус.-усх.-бел. лексема. Да пладзіць < плод (гл.). Суфіксальны гук ‑л‑ у спалучэнні ‑дл‑ захаваўся дзякуючы далучэнню да ‑л‑ (< і.-е. *-lo- > прасл. *-lъ) пазнейшага суф. *-iv-ъ і наступнай марфалагічнай адсорбцыі: *plod‑lъ‑ivъ > *plo‑dlivъ у той час, як *klad‑ti ’класці’: klad‑lъ > (ва ўсх.-слав. мовах) > клаль > бел. клаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́баць ’многа, прагна піць, жлукціць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), балг. паўн.-зах. ли́бамхутка і прагна сёрбаць лыжкай’, зах. ’усхліпваць’, серб.-харв. чарнаг. лѝбати ’калыхацца’, ’хвалявацца’, чэш. libotať sa і lybotať sa ’дрыжаць (аб лістах дрэва)’, славац. libačka ’бліскаўка’, н.-луж. libotaś se, в.-луж. libotać so ’дрыжаць (аб лістах асіны)’. Гукапераймальнае, роднаснае да рус. хлипать (Фасмер, 4, 244; Скок, 2, 292; БЕР, 3, 386–387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)