1. Птушка, якая безупынна шчабеча. Пяюць яе [песню] шчабятухі расчулена, Дадому вярнуўшыся з выраю.Барадулін.Ластаўка, шчабятуха, Не адлятай, гасці!Лужанін.
2.перан.Разм. Пра жанчыну, дзяўчынку, якая хутка, бесперастанку гаворыць. Гэта яна — мая вясёлая, галасістая шчабятуха Паўлінка сышла са сцэны.. і стала зноў той самай мілай і сур’ёзнай Леначкай.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)