шмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак. (разм.).

1. каго-што. Націраць, намазваць каго-, што-н.; праціраць, ачышчаючы што-н.

Ш. варам дратву.

Ш. шкло.

2. аб што. Церціся, зачэпліваючыся за што-н. у час руху, цягнучыся па чым-н.

Кола шмаравала аб бакавіну тарантаса.

|| зак. нашмарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны (да 1 знач.).

|| звар. шмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся (да 1 знач.).

Ш. шкіпінарам; зак. нашмарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.

|| наз. шмарава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Буда́н ’будан’ (БРС, Янк. II), ’будынак, жыллё, хата і да т. п.’ (слаўг., Яшкін). Паколькі ўтварэнне ад бу́да́ ’жыллё, будан і да т. п.’ вельмі няпэўнае (па якой мадэлі?), то трэба буда́н лічыць ідэнтычным па паходжанню з байда́н (гл.) ’будан, выган, адкрытае месца і да т. п.’, рус. байда́н, буйда́н ’адкрытае месца, узвышша і да т. п.’ Усё з майда́н (са зменай м|б у цюрк. мовах; падрабязней гл. пад байда́н, там і некаторая літ-pa). На запазычанае слова, мабыць, аказала ўплыў слова бу́да́ ’жыллё і да т. п.’ Ад буда́н утвораны (суф. ‑аш) буда́ш, буда́ч ’будка, будан’ і будала́ш ’тс’ (Яшкін). Словаўтварэнне апошняга не вельмі яснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр. поруч ’тс’, ст.-польск. porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус. порука, поручательство ’падтрымка’, польск. poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац. poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупры́ца ’дэталь у жорнах у выглядзе металічнай планкі, наезджанай на шпянёк, на якой трымаецца верхні камень’ (Скарбы; свісл., Шатал.), пупрыця ’тс’ (драг., Жыв. сл.), пярпліца ’тс’ (рас., Шатал.). Гл. папрыца, парпліца; паводле Банькоўскага (2, 497), польск. paprzyca ’тс’ гукапераймальнага паходжання (узыходзіць да *pur‑pur‑); малаверагоднае па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне з літ. pumpurikė, pumpurytė, памянш. ад pumpurė, pumpurė ’жалезная планка на верхнім камяні жорнаў, куды ўстаўляецца млён; вось, на якой трымаецца верхні камень’ (насуперак Лаўчутэ, Балтизмы, 49). Калі прыняць у якасці зыходнай форму з пуп‑, то магчыма ўзвесці да *ррръ ’пуп’, параўн. балю пьп ’кол у сярэдзіне току, да якога прывязаны коні, што ходзяць па кругу, малоцячы збожжа; стажар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́сткі ’семя сланечнік; семачкі’ (Скарбы, Сл. Брэс., Сцяшк.), ’гарбузовае насенне’ (баран., Жыв. сл.). Хутчэй за ўсё, па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах, запазычана з польск. pestki ’семачкі; костачкі (у раслінах)’, паводле Банькоўскага (2, 533), польск. pestka — штучны наватвор (1564 г.) заместреска (-$/-, як у kostka ’костачка’); параўн. чэш. реска, славен. реска, харв. кайк. реска, н.-луж. раска (гл. Махэк₂, 440–441; Бязлай, 3, 19). Куркіна (Этимология–1994–1996, 202) збліжае са славен. peski ’маладыя адросткі часныку’, рус. дыял. пески ’кончыкі пальцаў на нагах’ і ўзводзіць да прасл. *pestь (роднаснае літ. piesta ’ступка’ і звязанае з піхаць, пшано, гл. Фасмер, 3, 250), што па вышэйназваных прычынах малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяля́сы (пеля́сый) ’паласаты, з белымі па цёмнаму або чорнаму полю ці чорнымі па светламу полю палосамі’ (Нас.), піля́сый ’тс’ (Бяльк.), сюды ж пелесова́ць ’сцябаць пугай, паласаваць скуру біццём; вытоптваць (пра луг або пасевы)’, пелесо́ваный ’жорстка пакараны’ (Нас.), пялёсіны ’пісягі ад дубцоў’ (Наша Слова, 1992, 12 лют.), параўн. рус. пелёсый ’плямісты (пра жывёл)’, польск. pelasy ’тс’, славен. pelésast ’тс’. Роднаснае ст.-слав. пелѣсъ ’пярэсты, у кропачкі’, чэш. pelesa ’від кузуркі’, славен. pelès ’гатунак вінаграду’ і пад., якія параўноўваюць з літ. pelėsis, мн. л. pelė̃siai, pelėsiaĩ ’плесня’, грэч. πελιδνος, πελιτνός ’цёмны, шэры, бледна-сіні’, гл. Фасмер, 3, 229; Махэк₂, 445; Бязлай, 3, 23; ESJSt, 11, 635. Параўн. перапялёсы, пялёсы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́дны ’які знаходзіцца ў кроўнай роднасці па прамой лініі’, ’звязаны з месцам нараджэння (пра горад, вёску)’, ’дарагі, блізкі сэрцу’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Стан., Байк. і Некр., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; слуц., Жыв. НС), ’айчынны’ (Байк. і Некр.), родный ’родны’ (Бяльк.). Укр. рі́дний, рус. родно́й, ро́дный ’тс’, польск. rodny толькі ў словазлучэнні narządy rodne ’палавыя органы’; н.-луж. rodny ’родны па крыві’, ’які датычыць паходжання’, чэш., славац. rodný ’родны’, славен. rôden, серб. ро̏дан і харв. rȍdan ’родны (месца нараджэння, родная старонка)’, макед. роден, балг. рождѐн ’родны’. Прасл. *ordьnъ. Да род1 (гл.). Сюды ж ро́дныя ’сваякі’, ро́днасны ’звязаны агульным паходжаннем’, ро́днасць ’блізкасць, падабенства’ (ТСБМ, ЛА, 3), радню́сенькі ’самы родны’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грама́дскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да грамадства (у 1 знач.). Грамадскі лад. Законы грамадскага развіцця. // Які ўзнікае ў грамадстве або адносіцца да жыцця грамадства. Грамадскія адносіны. Грамадскае жыццё.

2. Які належыць усяму грамадству; калектыўны. Грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці. // Прызначаны для агульнага карыстання. Грамадскія бібліятэкі. □ — Таварышы, так у грамадскім месцы сябе не паводзяць, — сярдзіта гаворыць нехта ззаду. Карпаў.

3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Грамадскае даручэнне. Грамадскі інспектар. □ Студэнтам было шмат работы і грамадскай, і па вучобе. Карпюк.

•••

Грамадская думка гл. думка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гро́шы, ‑ай, Д грашам, Т грашамі; адз. няма.

1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы. Папяровыя грошы. Размяняць грошы. □ Праўда даражэй за грошы. З нар.

2. Сродкі, капітал. Адпусціць грошы на будаўніцтва школ. □ І пайшоў дзед па рынку хадзіць; ходзіць, па сваіх грашах тавар выглядае. Колас.

•••

Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.

Грошы не пахнуць — не мае значэння, якім чынам грошы атрыманы.

Грэбці грошы лапатай гл. грэбці.

Кідаць грошы на вецер гл. кідаць.

Ні за якія грошы — ні за што, ні пры якой умове.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бац 1, выкл.

Разм.

1. Ужываецца для перадачы рэзкага адрывістага гуку. Тут адзін з рыбакоў размахнуўся і — бац! — абухом па лёдзе. Ігнаценка.

2. у знач. вык. Ужываецца для перадачы раптоўнасці, нечаканасці дзеяння. [Клест:] — І пацяклі на рахунак тысячы. А я тут бац, памесячнае авансаванне ўвёў, па тры рублі на працадзень. Шашкоў. [Зося:] — Толькі, ведаеш, мы скончылі абедаць і яшчэ я не паспела вылезці з-за стала, як бац — хто ж ты думаеш? — Васіль у хату. Гартны.

бац 2, баца, м.

Абл. Пацук. Збудаваў я палац, Многа фабрык, мастоў. Сам жа голы, як бац, — Пары дзве рызманоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)