Матру́шкі ’маточкі нітак, якія выкарыстоўваюцца замест чаўнака пры тканні выкладаннем’ (Бір. дыс.; капыл., Жыв. сл.; слуц., КЭС), мотру́шкі ’каляровыя маточкі ўтоку пры ўзорным тканні’ (нараўл., Уладз.), матру́ха ’прылада, на якую навіваюць ніткі, матавіла’ (Бір. дыс.; шчуч., Сцяшк. Сл.), капыл. матру́шка ’невялікі скрутак лык’. Пад уплывам дзеяслова матаць з вяртуха, вяртушка (Сл. ПЗБ). Параўн. таксама мату́шка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Млын ’будынак з прыстасаваннямі для размолу збожжа’, ’машына для здрабнення розных прадметаў’ (ТСБМ, Гарэц., Грыг., Сцяшк., Булг., Бес., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Янк. 2, Растарг., Сл. ПЗБ). З млін (гл.) пад уплывам польск. młyn ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 74) — бел. млын і Булыкі (Лекс. запазыч., 97) — ст.-бел. млынъ (XIV ст.) запазычаны са ст.-польск. młyn.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Модлы 1 (мн.), модла ’малітва’, ’моцная просьба; маленне’ (ТСБМ, Яруш.), воран. ’набожныя людзі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. модла ’малітва’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. modła < modlić się. Да малі́цца (гл.).
Модлы 2 ’ўзоры карункаў на канцы рушніка, вязаных рукамі з рэшты нітак асновы’ (петрык., Уладз.). Да мода (гл.). Суфікс ‑л‑ пад уплывам модла 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мяшы́на, ст.-бел. мешына ’вырабленая аўчына’ (XVI ст.), ст.-рус. мечина, мячина, мѣшина ’тс’, рус. меша, мешына ’сырая неапрацаваная аўчына’ запазычаны з асм.-тур. mešin, крым.-тат. mašin ’аўчына’ (Радлаў, 4, 2114; Булыка, Лекс. запазыч., 114) < перс. mēš ’авечка, баран’ (Бернекер, 2, 47; Фасмер, 2, 614). Ст.-рус. формы з ‑ч‑ пад уплывам мячити ’рабіць мяккім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надвы́ш ’больш, вышэй’ (Нас.), nàdwyż ’плата звыш дамоўленага’ (Арх. Федар.). Са спалучэння прыназоўніка над (указанне на меру) з назоўнікам у форме старога він. скл. выш ’вышыня’, параўн.: упасць з вышы (Нас.), параўн. ESSJ SG, 1, 126. Форма з канцавым ж (калі гэта не прыкмета польскай арфаграфіі) пад уплывам польск. wyżej, што дало дыялектнае выжай замест вышай (Карскі, 1, 385).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́з ’яма, склеп для агародніны’ (Сцяшк.), ’памяшканне, прызначанае для продажу або захоўвання зерня, мукі’, ’склад розных тавараў’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. мовы, дзе лаба́з, лоба́з, лабо́з, ла́вас ’свіран для мукі; павець, пуня, мякіннік’, ’стажар’е на палях пад сцірту, стог’, ’памост на дрэве’ і інш. < комі lobos ’будан’, вянг. lomb ’лісце, галіна’ (Каліма, FUF, 18, 30).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абапну́цца ’акрыцца’ (Шат., Янк. I, Арх. ГУ), ’акрыцца (хусткай), завязаць (фартух)’, абапнуць ’акрыць што-небудзь, чым-небудзь, накінуць што-небудзь на што-небудзь’ (Янк. I), абапінаха ’вялікая хустка’ (ДАБМ) да прасл. *pęti, рьно ’напяць, напінаць’. Бел. абапнуць, магчыма, узнікла пад уплывам літ. apipìnti, apipinù ў тым жа значэнні (літ. pìnti генетычна тоеснае прасл. pęti). Параўн. абпянуцца (Янк.) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жо́ра ’жарабя’, жо́ря (Бяльк.). Памяншальнае ўсячэнне жарабя (гл. жарабец) з пераносам націску на першы склад. Для ўсячэння падставай магло быць падвядзенне пад мадэль кароткіх назваў малых жывёл (ягня, цяля, дыял. ваўча, казя, каця, Сцяц., Афікс. наз., 197), звязанае з усячэннем паўторнай суфіксацыі (параўн. ласянёнак і ласё, там жа, 201). Няясны націск. Не выключана кантамінацыя з жэрці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́мсік ’карніз у мураваных збудаваннях, у печы’ (маладз., гродз., Янк. Мат.; Мат. Гом.). Рус. арханг. зы́мза ’карніз уздоўж унутраных сцен, пад акном, паліца’, зы́нза ’тс’, польск. gzyms ’карніз’, gzymsik (< ням. Gesims, Дарашэўскі, 2, 1394). Бел. форма з польск. са стратай пачатковага g‑. Рус. можа быць незалежнай з ням. ці перанесенай з польск. праз бел. Параўн. гзымс (у Ц. Гартнага).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачны́ ’стравы’ (зэльв., Сцяшк.). Не зусім ясна. Відаць, утворана пры дапамозе суфікса ‑ь‑по (Слаўскі, SP, 136) ад назоўніка печ (< прасл. pektь). Мена пе‑ ў па‑ характэрная сакаючым гаворкам: галосная е (< ё) пасля губных пераходзіць у ‑α‑, напр., баліціса (з-пад Белавежскай пушчы) ’мыць бялізну’ < beliti sę, нават е (< е) > а: лун. пачаніна ’апёк’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)