Аста́цца. Праслав. ostati sę — зваротная форма да *o‑stati, o‑staviti, утворанага з прэфіксальным o‑ ад дзеяслова *stati (> стаць). Ад гэтага дзеяслова ўтвораны дзеепрыметнік остатъ, адкуль астатак (остатъкъ) (КЭСРЯ, 316) і астача (*остатја). Параўн. падаць, падатак, падача. Дзеепрыметнік даў аснову і для ўтварэння з суфіксам ‑ьн‑ прыметніка остатьний > астатні ’апошні’ (Булахаў, Працы IM, 7, 142; Анічэнка, Праблемы філал., 9). Ад остатъкъ утворана остаточьныи (Карскі, Труды, 372; Булахаў, Працы IM, 7, 141) і астаткавы (остатък‑ов‑ъ); ст.-бел. остатечный ’апошні’ — з польскай (Гіст. лекс., 96), дзе ъ > е. Ад гэтага ж дзеяслова ўтворана было остальтое, што засталося’ (Даль; гл. КЭСРЯ, 315), адкуль астальцы ’астатак’ (Касп.), ст.-рус. остальць ’той, што застаўся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бага́тка ’адуванчык лячэбны, Taraxacum officinale Web.’ (да геаграфіі гл. Кіс., 128), назва расліны’ (Янк. Мат., 94: «Бага́ткамі на Купалля абразы́ аптыка́яць»). Мабыць, вытворнае ад багаты (кветка мае вялікую колькасць пялёсткаў). Аднак не выключаецца, што ў аснове назвы ляжыць уяўленне аб лячэбных або магічных (культавых) уласцівасцях расліны. Другая, «купальская», расліна, якую азначае бага́тка — гэта тое ж самае, што і рус. бога́тка, бога́тница ’Conyza; Erigeron’, укр. богатинка, богатниця, на якой гадаюць аб багацці (адсюль і назва, гл. СРНГ, 3, 44–45). Параўн. і польск. bogatka (XV ст., гл. Брукнер, 34). Паколькі бага́тка ’Erigeron’ мае і іншую назву: рус. пушки, бел. пушкі (Кіс., 50), то магчыма, што на адуванчык проста перанеслі назву багаткі (па падабенству).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вуза, на́ўза ’вашчына’ (паст., З нар. сл.), ’соты без мёду, вашчына’ (слаўг., Нар. сл.), ’аснова для пчаліных сотаў, вырабленая штучна’ (мядз., Нар. словатв.), ’неператоплены воск’, ’рамка для вашчыны ў калодачным вулеі’ (Сл. ПЗБ), навужваць ’рыхтаваць рамкі для мёду’ (Мат. Гом.), наву́знік, наву́жнік ’невялікі вулей у лесе на дрэве, пастаўлены для лаўлення раёў, што вылецелі са свайго пчальніка’ (Гарэц.); параўн. рус. наўза ’сухія ці пустыя канцы сотаў, падрыхтаваная вашчына без мёду’, науз, наузник ’невялікі вулей у лесе на дрэве (для лаўлення дзікіх пчол)’. Да вуза (гл.), вязаць; адносна словаўтварэння параўн. таксама рус. науз ’частка конскай збруі’, літаральна ’прывязь’; тады семантыка слова тлумачыцца як ’тое, што навязана, начэплена’, што адпавядае старажытнаму спосабу натыкання вашчыны на спецыяльныя калонкі ў калодачным вулеі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́рань1 ’падземная частка расліны’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ’настой з кораня’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. корінь, рус. корень, ст.-слав. корень, балг. корен, серб.-харв. ко̏рен, славен. korȇn, польск. korzeń, чэш. kořen ’тс’. Да прасл. kor‑ьnь. Параўн. літ. kẽras ’куст, корань’ (Бернекер, 1, 570; Траўтман, 127).

Ко́рань2 ’сядзіба’ (Мат. Гом., Яшк.). Да корань1 (гл.). Семантычны перанос ’вытокі расліны’ > ’вытокі чалавека’ > ’родныя мясціны, сядзіба’.

Ко́рань3 ’калодачны вулей’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл.). Сувязь з корань1 становіцца зразумелай, калі ўлічыць, што яго значэнне ’настой з кораня’ і тое, што «Купяць карэнь — бадаян, натруць каранік (калодачны вулей. — B. M.), запах даваў, і пчолы сядуць» (Сл. паўн.-зах., 2, 414–415).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апраба́цыя1 ’адабрэнне’ (БРС, Нас.), апрабаваць. Рус. апробация, апробировать, укр. апробація, апробувати, польск. aprobata, aprobacja і інш. У рускай з польскай у пачатку XVIII ст. (Шанскі, 1, А, 132). Ст.-бел. апробация (Вясноў, Бел. лекс., 34), апробовати (Гіст. лекс., 111), ст.-укр. апробация з пач. XVII ст. (Цімчанка) запазычана з лацінскай, магчыма, праз польскае пасрэдніцтва (у польскай з лац. арprobatio ў сярэдзіне XVI ст.). Лац. з ad‑probo (probo ’выпрабоўваць; адабраць’); probus ’добры, дабраякасны, чэсны, сціплы’ < *pro‑bho‑s).

Апраба́цыя2 ’праверка’. Этымалагічна тое ж самае, што і апрабацыя1, але семантычна захоўвае сувязь з проба, прабаваць. Магчыма, што гэта значэнне — пазнейшае, калі яно звязваецца з апрабаваць (рус. опро́бовать), а не апроби́ровать, як апрабацыя1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеляні́ца ’цеста (з пшанічнае мукі)’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, няправільнае тлумачэнне ў арыгінале: Што мы захацелі, тое і зрабілі: із мукі пеляніцу, а із дзеўкі — маладзіцу. У такім выпадку — да паляніца (гл.). Пе‑ замест па‑, магчыма, пад уплывам пеклява́ная мука ’мука дробнага памолу’. Пелені́ца ’праснак’ (ТС). З пале́ніца ’праснак з кіслага цеста’, спечаны перад полымем (там жа). Параўн. пале́нік ’тоўсты блін’ (Касп.), паляні́ца ’праснак’ (Касп.), пазней — ’булка з пшанічнай мукі’ (Бяльк.), подполо́нык, пудполо́нэк ’тоўсты блін з хлебнага цеста (Сл. Брэс.), подпа́ленік, подпа́льнік (ТС), ополонык ’корж з хлебнага цеста, які пяклі ў печы пры полымі’ (драг., Вешт.), параўн. подпалок: напэкла подпалків пэрэд полумнем на сніданне (малар., Сл. Брэс.). Усе — да по́лымя (⁺поломніца/⁺пламеніца, ⁺подпламеннік, о‑поломнык, подполомнік > подпаленік) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапонатое, што стрымлівае доступ куды-небудзь’ (ТСБМ), ’папярочная планка ў аконнай раме’ (свісл., Шатал.), перапона, пэрэпо́н ’дыяфрагма’ (ваўк., івац., ЛА, 1; ТСБМ), перапона ’тс’ (шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ); перапоны ’планкі на капылах саней’ (Сцяшк. Сл.), перапо́нка ’перапона ў вуллі — умацаванне вашчыны ў стаяку’ (лельч., Мат. Гом.); укр. пэ̂рэ̂по́на ’тс’ (Анох.); рус. перепо́на ’плеўка ў целе жывёлы, абалонка ў расліны’, ’пераплёт у раме’, польск. przepona ’перашкода’, ’дыяфрагма’, ’перагародка’, чэш. přepona, славац. prepona ’гіпатэнуза’, славен. prepóna ’перагародка’, серб.-харв. пре̏пона ’перашкода’, ’паха’, прѐпонка ’дыяфрагма’, макед. препон ’перашкода’, ’перагародка’. Да прасл. *per‑ > пера- і pętі > пяць (гл.) з асновай *pon‑ (іншыя ступені: *pьn‑ і *pin‑). Сюды ж перапонка, якое з рус. перепонка < перепона ’скура, абалонка’ (Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лька ’танец у хуткім тэмпе’ (ТСБМ). Найбольш імаверна ад чэш. půlka, polovina ’палова’, магчыма, сцяжэнне ад půlkrok ’паўкрок’, бо назва паходзіць ад паўтактавага памеру (Брукнер, 682; Чарных, 2, 55). Неверагодная думка пра тое, што танец з’явіўся ў Празе ў 1831 г. і названы ў знак салідарнасці з палякамі (Голуб-Копечны, 285; Фасмер, 3, 321), бо першыя згадкі пра яго як пра бальны танец — у 1825 г., а ў 40‑я гады XIX ст. ён набыў папулярнасць у Расі і, арганічна ўвайшоў у беларускую народную харэаграфію, бо ў беларускім фальклоры існавалі танцы накшталт полькі (Чурко, 229). Банькоўскі (2, 688) не выключае, што крыніцай магло быць скажонае *folka ад ням. Volkstanz, паколькі танец папулярызавалі як tschechischer Volkstanz.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́віла ’палажэнне, якое выражае тую або іншую заканамернасць’, ’норма паводзін, прывычка’ (ТСБМ), праві́ло ’ачэп’ (ганц., Сл. ПЗБ), правы́ло ’тс’ (бяроз., Шатал.), праві́ла ’тоўстая доўгая жардзіна, пры дапамозе якой злучаюць зад і перад калёс, калі возяць бярвенне’ (в.-дзв., Шатал.). Рус. пра́вило ’правіла’, прави́ло ’руль, лінейка’, укр. прави́ло ’руль; частка шавецкай калодкі’, польск. prawidło ’правіла; частка шавецкай калодкі і да т. п.’, чэш., славац. pravidlo ’правіла’, в.-луж. prawidło, н.-луж. pšawidło, серб.-харв. пра̏вило, славен. pravilo, балг. правило ’правіла’. Прасл. *pravidlo. Як сведчаць значэнні слова ў рус. і інш. славянскіх мовах, першапачаткова гэта было nomina instrumenti з суф. ‑dlo ад praviti (гл. правіць). Адцягненае значэнне з’явілася ў выніку пераносу ’тое, што вызначала прыладай’, параўн. лац. rēgula ’лінейка’ і ’правіла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́я1 ’рухомы папярочны круглы брус на мачце’ (ТСБМ), ’тоўстае бервяно’ (Нар. сл.). Ст.-рус. рая ’рэя’, польск. reja ’тс’. З ням. Raa, Ree, Rahe або нідэрл. raa (Брукнер, 457; Даль, 3, 1671).

Рэ́я2 ’карагод’ (Байк. і Некр.). Гл. рэй1.

Рэ́я3 ’ёўня’ (Байк. і Некр., Касп., Нас.), ’вельмі вялікі капец бульбы’ (ЛА, 2), рэй ’прыстасаванне з слупоў і жэрдак для дасушвання збажыны і траў’. Польск. дыял. усх. reja, rejka ’капец бульбы’. З літ. rejà, rijà ’ёўня’ < лат. rija ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 331; Фасмер, 3, 463; Лаўчутэ, Балтизмы, 33; LKA, 64).

Рэ́я4тое, што і батарэя’ (Нар. сл.). Ад батарэя (гл.) шляхам адсячэння пачатку слова. Параўн. чэш. слэнг. retka < cigaretka ’цыгарэта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)