На́ймя (Нас. Сб., 168) ’імя’ (Нар. сл.), на́йме ’найменне, празванне, мянушка’ (Нас., Гарэц., Яруш.), найменне ’тс’ (Гарэц., Яруш.), найменье ’назва, абазначэнне’ (ТС). Са спалучэнняў на імя, на іменне ’па імені’ ў выніку зрашчэння прыназоўніка з назоўнікам імя, гл. у Насовіча: Як тобе найме? Параўн. наймі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́ч ’чалавек з вялікім ілбом’ (БРС), лоба́ч ’здаравяка’ (ТС), ’кукса; карова без рог’ (Сцяшк.) суадносіцца з прым. лабаты (гл.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства палес. лаба́ч ’невялікі шчупачок’ (Крыв.) утворана пры дапамозе суф. ‑ач, які ўказвае на характэрную знешнюю прыкмету (Сцяцко, Афікс. наз., 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разга́лка ’месца перакрыжавання дарог, ростань’ (Нар. Гом.). Утворана ад дзеяслова разгаліно́ўвацца, з коранем гол‑/гал‑ тыпу разга́івацца, параўн. голя́ ’бакавая галіна ў вілападобнай стойцы варот’ (ТС) (аналагічна зато́ка, пако́ша, гл.) у выніку перанясення назвы па знешнім падабенстве, параўн. аналагічныя разві́лка, рага́тка, чэш. rosoha, балг. разклонение.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́біць ’працаваць, рабіць’ (Нас., Бяльк., Жд. 2, Сцяшк.; міёр., З нар. сл.; Байк. і Некр.; віц., валож., іўеў., лун., калінк., ЛА, 2) ро́біць сена ’касіць сена’ (калінк., ЛА, 1), ст.-бел. робити. Да рабі́ць (гл.) у выніку абагульнення асабовых формаў (ро́біш, ро́біць, ро́бім і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэпаве́ня ’лопух’ (воран., Сл. ПЗБ). У выразе: наламаў рэпавеня. Хутчэй за ўсё, гэта форма роднага склону ад *рэпавенне/*рэпавенё < рэпа (гл.), аналагічна як буракавене/буракавенё (ДАБМ, камент., 867) < бурак. Магчыма, такая форма ўтварыліся ў выніку кандэнсацыі састаўной назвы рэпавае націнне (Сцяцко, Афікс. наз., 99).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стро́нга ‘прэснаводная рыба сямейства ласасёвых; фарэль’ (ТСБМ, Янк. БП), стронг, стронк ‘тс’ (гродз., маладз., навагр., шальч., Сл. ПЗБ), стро́нга ‘рыба Salmo trutta L.’ (Жукаў). З польск. pstrąg ‘тс’, што да *pьstrъ ‘стракаты’; формы без пачатковага n‑ у выніку дээтымалагізацыі, гл. Усачова, Слав. ихт. терм., 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сырамало́т ’малацьба збожжа без папярэдняй сушкі’ (ТСБМ, Касп., Некр., Серб. Вічын), ’зерне, збожжа з абмалоту без прасушкі’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), сырамало́там ’малацьба снапоў спешна шляхам аббівання іх аб калоду, дошку, у выніку снапы застаюцца не да канца вымалачанымі’ (Нік. Очерки). Ад сыры і малаціць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рабі́ннік 1 ’вялікі шэры дрозд’ (ТСБМ). Рус. дыял. ряби́нник ’тс’. Ад рабі́на (гл.). Назва адсутнічае ў народнай мове, хутчэй за ўсё з рус. рябинник, параўн. бел. народныя назвы птушкі дрозд‑піскун, лепік (Ласт.). Назва ўзнікла ў выніку метанімічнага пераносу назвы месца пражывання дразда (зараснікі рабіны) на птушку.
Рабі́ннік 2 ’піжма’ (ашм., мядз., шчуч., клім., ЛА, 1; Сцяшк. Сл.), Утворана ад рабі́на (гл.) у выніку метафарычнага пераносу назвы дрэва паводле знешняга падабенства лістоў і суквеццяў раслін да лістоў і гронак рабіны, параўн. рус. ряби́нка ’піжма’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кандалы́ ’абутак на драўлянай падэшве’ (паст., Сл. паўн.-зах.; ТС; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). З рус. кандалы ’кайданы’ — паводле падабенства: у такім абутку ідучы, чалавек моцна грукае аб падлогу, як у кайданах. Рус. лексема кандалы (са ст.-рус. кайданы, койдалы, кандалы), дыял. кайданы, кайдалы — у выніку распадабнення й…н > н…л > суч. рус. кандалы́) < з араб. qajdāni парны лік ад qajd ’завязка’ праз тур. kajd ’завязка’ (Фасмер, 2, 23–24, 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́йка 1 ’невялікая булка з пшанічнай мукі’ (ТСБМ), ’перапечка з ільнянога семя’ (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. са́йка ’тс’, якое лічыцца вытворным ад *сая < эст. sai, Род. с. saia ’белы хлеб’, фін. saija ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 245; Фасмер, 3, 546; Каліма, 212). Адваротны напрамак запазычання — з рускай у балтыйскую мову — прымае Кіпарскі (гл. у Фасмера, там жа).
Са́йка 2 ’балкон’ (Касп.). З салька (гл.) у выніку дыялектнага пераходу й ⟷ лʼ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)