успаро́цца, успаруся, успорашся, успорацца; зак.

Разм.

1. Нечакана наткнуцца на каго‑, што‑н. Седзячы за рулём, .. [Каваль] мала аглядаўся па баках, быў заняты дарогай, увага канцэнтравалася на тым, каб не ўспароцца на стрэчныя машыны. Савіцкі.

2. Рана ўстаць, прачнуцца. — От жа ранняя птушка... — паківала галавою маці. — Спаць ды спаць бы яшчэ, а ён успорацца ні свет ні зара. С. Александровіч. Панця ўспароўся недзе каля першых пеўняў, пакрактаў, пастагнаў на ложку і пачаў марудна, нехаця збірацца... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кві́нта ў выразе павесіць нос на квінту (ТСБМ, Янк. БП). Зыходзячы з гісторыка-культурных меркаванняў, запазычанне з польск. kwinta (музычны тэрмін). Параўн. польск. spuścić nos na kwintę ў тым жа значэнні. Трэба адзначыць, што ў польскім выразе іншы дзеяслоў (спусціць), які звязвае метафарычнае значэнне з прамым, паколькі адно са значэнняў польск. kwinta ’найтанчэйшая струна ў скрыпцы’. Такім чынам, першаснае прамое значэнне ’спусціць струну’. Параўн. яшчэ spuścić kwintę z basu ’панізіць тон’ (Слаўскі, 3, 492).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус. ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трафе́й ‘ваенная здабыча як вынік перамогі’ (ТСБМ), трафэ́й ‘тс’ (Некр. і Байк.). Праз рускую мову з франц. trophée < нар.-лац. trophaeum < ст.-грэч. τρόπαιον ‘помнік перамогі з даспехаў ворага, складзеных разам на полі бітвы’, што да ст.-грэч. τρέπω ‘паварочваю, мяняю’, у тым ліку ўдачу ў баі (Фасмер, 4, 107; Голуб-Ліер, 490; Сной₃, 807). Сюды ж, відаць, і трафіе́й ‘аказія’ (беласт., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск. trafić się ‘трапіцца, сустрэцца’, гл. трафіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тымо́тка ‘цімафееўка, жыцец, РЫейт pratense L.’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. тимо́тка, ти́мка ‘тс’, запазычаны з польск. tymotka ‘тс’; апошняе, а таксама чэш. týmotka, timotejka, славац. timotejka, балг. тимоте́йка, бел. цімафееўка, укр. тимофі́ївка, рус. тимофеевка, у тым ліку і ням. Timotheugras, англ. Timothygras, узыходзяць да імя амерыканскага земляроба 2‑й паловы XVIII ст. Тыматэя Гансена (Timotheus Hansen), які абгрунтаваў цудоўныя кармавыя якасці гэтай расліны і першы пачаў яе вырошчваць (Махэк, Jména, 224; ЕСУМ, 5, 568).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ра ’маленькая адтуліна на скуры, сітавіна, кіпра’ (РБС). Запазычана ў славянскія мовы, у тым ліку іншыя еўрапейскія з лац. porus < грэч. πόρος ’шлях праз нешта, праход’ (Махэк₁, 384), магчыма, праз ням. Pore ’маленькая адтуліна на скуры’ (Сной, 472), рус. по́ра, польск. pora, чэш. pór, славен. pora ’тс’, літ. porà ’тс’. У беларускай, імаверна, праз рускую, дзе праз нямецкую (з XVIII ст.) (Фасмер, 3, 328; Цыганенка, 318). Роднаснае лац. porta ’вароты’, portus ’порт, гавань’ (Цыганенка, 318).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заміна́ць ’перашкаджаць’. Рус. замина́ть ’перашкаджаць, прыпыняць’, укр. замина́ти (розмову) ’прыпыняць (размову)’, балг. замина̀вам ’ад’язджаць’, макед. замине ’ад’язджаць, мінаць’. Ст.-рус. заминати ’ўтойваць, перашкаджаць’ (XVII ст.). Параўн. рус. зами́нка ’затрымка’. Значэнне ’перашкаджаць’ у кораня, прадстаўленага ў дзеяслове мінаць ’праходзіць’ (гл.), вынікае пры спалучэнні з прэфіксам за‑, які мае шмат значэнняў, у тым ліку і значэнні прасторавага абмежавання (В. С. Ільїн. Префікси в сучасній українській мові, 1953, 87–94). Копечны, Zákl. zásoba, 206; Фасмер, 2, 624.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зе́лкі ’лекавыя травы’. Рус. урал. зело́к ’прут’, ярасл. ’трава’, зелки (ЛітССР) ’хвошч’, польск. ziołko ’трава’, ziele ’трава, лекавая трава’, серб.-луж. zełko ’траўка’, славен. zę̂lka ’Kräutchen’, балг. зѐлка ’качан капусты’, макед. зелка ’капуста, качан капусты’. Ст.-рус. зелка ’траўка’ (XVI ст.) Прасл. *zel‑ + ъk‑a з тым жа коранем, што ў зелле, зялёны (гл.): прасл. *zel‑ < і.-е. *gʼhl‑ і суфіксам ‑ък‑а. БЕР, 1, 633. Параўн. Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накашалі́ць ’нагаварыць недарэчнага’ (трак., Сл. ПЗБ), ’нарабіць беспарадак’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Параўнанне з літ. kašeleti ’пашкодзіць па глупству’ не здаецца пераканаўчым, тым больш што і само літоўскае слова вельмі падобна на запазычанне са славянскіх моў, напрыклад, можа апірацца на фразеалагізм кашаль^ гарадзіць ’гаварыць недарэчнае’ (Сл. ПЗБ). Гэта датычыць і беларускага слова, для якога зыходным мог стаць шырока вядомы фразеалагізм плесці кашалі — гаварыць недарэчнае, прамое ж значэнне прыведзенага спалучэння магло быць падставай для значэння ’нарабіць беспарадак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зміры́цца, зміруся, змірышся, змірыцца; зак.

1. Звыкшыся, прымірыцца, пагадзіцца з чым‑н. Алік даўно ўжо змірыўся з думкай, што бацька загінуў на вайне. Дадзіёмаў. Цяжка змірыцца з тым, што здарылася. Галавач.

2. Перастаць працівіцца, настойваць на чым‑н., пакарыцца абставінам. Марына Мікалаеўна змоўкла і вырашыла змірыцца з усім, што робіцца гэтым радасным днём. Кавалёў. — Не магу змірыцца — такія крыўды чыняцца людзям. Колас.

3. Разм. Памірыцца, прымірыцца. — З такімі, як Баўтрукоў, я не зміруся ніколі, ніколі ў жыцці! Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)