грашыць, грашу, грашыш і грэшыш, грашыць і грэшыць; незак.

1. Рабіць грэх (у 1 знач.). Хто спіць, той не грашыць. Прыказка.

2. супраць чаго або чым. Памыляцца, парушыць якія‑н. правілы; мець які‑н. недахоп. Грэшыць супраць праўды аўтар і тады, калі піша, як хлопчыкі знайшлі зброю ў лесе. «ЛіМ». Уся рэзалюцыя наваіскраўцаў аб часовым рэвалюцыйным урадзе грашыць тым жа грэхам, што і іх рэзалюцыя аб паўстанні. Ленін.

•••

Няма чаго богу грашыць — пра дарэмную скаргу, незадавальненне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)